Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Леаніда Навіцкага арыштавалі за сцягі Еўразвяза 14:11, 23/09/2007
Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, дэмакратычны актывіст Леанід Навіцкі быў арыштаваны 21 верасня за тое, што пры ім былі знойдзеныя сцягі Еўрапейскага Звязу. Леанід Навіцкі трэція суткі знаходзіцца ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна. Паводле папярэдняй інфармацыі, заўтра яго маюць намер судзіць за падрыхтоўку Еўрапейскага Марша.
Дзеянні беларускіх улад выглядаюць дзіўнымі і непаслядоўнымі. З аднаго боку, яны заяўляюць пра жаданне нармалізаваць стасункі з Еўразвязам, з другога – развязваюць рэпрэсіі супраць уласных, па-праеўрапейску настроеных, грамадзян.
Нагадаем, што апазіцыя прапанавала ўладам правесці Еўрапейскі Марш сумесна. Мірнае правядзенне Марша адкрые перад Беларуссю, якая апынулася на мяжы эканамічнага крызісу, перспектывы супрацоўніцтва з Еўразвязам.