Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня ПАРЕ: «60 еўра за візу – вельмі дорага для беларусаў» 17:15, 24/09/2007
Пра гэта старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Сейме Літвы. “Паездка ў Літву і іншыя краіны Еўропы не можа каштаваць для іх (жыхароў Беларусі, Украіны і Расіі) 60 еўра. Гэта вельмі дорага”, - сказаў Рэнэ ван дэр Ліндэн.
Старшыня ПАРЭ спадзяецца, што ЕС пераглядзіць гэтыя кошты. “Ізаляцыя – няправільнае рашэнне”, - дадаў старшыня ПАРЕ, паведамляе «Радыё Рацыя».
Нагадаем, з 2008 года дзеянне Шэнгенскай зоны распаўсюдзіцца на шэраг суседніх з Беларуссю краін.