Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі забароненая інфармацыя пра Еўразвяз? 16:06, 24/09/2007
Моладзевыя актывісты Віталь Ціхановіч і Аліна Гладкая прысуджаныя судом Партызанскага раёна Менска да 15 і 7 сутак арышту адпаведна. Актывісты былі затрыманыя ў ноч на 22 жніўня. Пры надглядзе супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў іх заплечніках інфармацыйныя матэрыялы пра Еўрапейскі Звяз.
Не маючы падстаў для затрымання маладых людзей, міліцыя традыцыйна абвінаваціла іх у здзяйсненні «хуліганства». Сведкамі на судзе выступалі супрацоўнік патрульна-паставой службы міліцыі Міхаіл Сачук і міліцыянт-кіроўца Партызанскага РУУС Аляксей Паталей.