Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Барысаўскія ўлады пайшлі насустрач прадпрымальнікам 13:49, 24/09/2007
Спрэчныя пытаньні на прыватным рынку ААТ “Геракамбел” будуць вырашацца ў сераду ў Барысаўскім райвыканкаме. Такое абяцаньне даў сёньня ўдзельнікам стыхійнага мітынгу старшыня Барысаўскага райвыканкаму Васіль Дэлюк.
Старшыня Рады індывідуальных прадпрымальнікаў рынку ААТ “Геракамбел” Алег Папкоў паведаміў, што падставай для стыхійнага мітынгу стала павелічэньне гаспадарамі прыватнага рынку коштаў на арэнду гандлёвых месцаў у 3-6 разоў.
Прадпрымальнікі атрымалі рахункі на аплату арэнды ў кастрычніку і на знак пратэсту выйшлі на мітынг на плошчы ля будынку райвыканкаму.
“Больш як 150 чалавек выказалі патрабаваньне да райвыканкаму разгледзець скаргу па сутнасьці, інакш ад 1 кастрычніка на рынку будзе абвешчаны байкот”, – паведаміў “Радыё Свабода” Алег Папкоў.