|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Партыі пад пагрозай ліквідацыі 10:47, 25/09/2007 Міністэрства юстыцыі вінаваціла партыі ў тым, што яны, нягледзячы на папярэджаньні, дагэтуль не ўтварылі неабходнай колькасьці арганізацыйных структур. Згодна з законам, палітычныя партыі мусяць мець Менскую гарадзкую і абласныя аргструктуры ня менш чым у чатырох абласьцях. Калі партыі ня выправяцца, то Мінюст пагражае паставіць пытаньне аб прыпыненьні іх дзейнасьці альбо ліквідацыі ў судовым парадку. Учора ўвечары сытуацыя абмяркоўвалася на ўправе Партыі БНФ. Паводле лідэра фронтаўцаў Вінцука Вячоркі, праблема не ў наяўнасьці структур, а ў атрыманьні юрыдычных адрасоў для іх: “Мы рабілі захады, каб атрымаць юрыдычныя адрасы ў чатырох абласьцях. У Рэчыцы чалавека, які меў гэтым займацца, выслалі ў сувязі з “Дажынкамі”. У Магілёве доўга абяцалі і так абяцаньне і ня выканалі. Ну, можа, атрымаецца ў іншых гарадах. Мы рабілі добрасумленна захады, каб здабыць юрыдычныя адрасы ў большасьці з абласных цэнтраў. Ёсьць пагроза, калі не здабудзем юрыдычных адрасоў, што могуць прыпыніць”, -- заявіў палітык “Радыё Свабода”. Кіраўнік праўнай камісіі партыі БНФ Уладзімер Лабковіч дадаў: “Мы правялі ўстаноўчы сход у Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ і ў мінулы чацьвер падалі дакумэнты ў віцебскае абласное ўпраўленьне юстыцыі аб рэгістрацыі. У выпадку, калі яна будзе зарэгістравана ўправай юстыцыі, то, спадзяюся, што на гэтым пэўным этапе прэтэнзіі мінюста будуць зьнятыя”. Спадар Вячорка пракамэнтаваў дзеяньні Мінюсту адносна Партыі БНФ: “Гэта ёсьць зачыстка палітычнай прасторы ад наймацнейшых палітычных структураў напярэдадні кампаніі пад назвай “парлямэнцкія выбары”. Пакуль невядома, як Мінюст паставіцца да Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (партыі Станіслава Шушкевіча). Справа ў тым, што спачатку гэтую партыю пераблыталі з партыяй Аляксандра Казуліна і той накіравалі папярэджаньне. Аднак потым папрасілі прабачэньня. Таму папярэджаньне сацыял-дэмакраты Шушкевіча атрымалі насамрэч толькі 28 жніўня. Актывістка Сьвятлана Губейка сказала: “12 верасьня нам толькі аддалі пасьведчаньне і статут зацьверджаны. Я ж не магла ўсе канфэрэнцыі правесьці ў пяці структурах адначасова. Адрасы ў нас ёсьць, але пакуль што не зацьверджаны Мінюстам. Дамовы ёсьць, правялі ўсе ўстаноўчыя канфэрэнцыі. Літаральна ў сераду мы падаем апошнюю ў Менскую вобласьць”.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|