Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка: «У эканоміцы не будзе ніякіх абвалаў» 18:25, 25/09/2007
У эканоміцы Беларусі не будзе дапушчанае ніякіх абвалаў. Пра гэта заявіў 25 верасня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэпутатам Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расейскай Федэрацыі Генадзем Селязнёвым.
Як паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідэра, на сустрэчы абмеркаваны шырокі спектр пытанняў беларуска-расейскіх стасункаў, закранутыя шматлікія аспекты жыцця краіны. Гаворка ішла, у прыватнасці, пра эканамічнае развіццё Беларусі ва ўмовах вылучэння дадатковых сродкаў на аплату энергарэсурсаў. У гэтай сувязі Лукашэнка адзначыў: "Сітуацыя ў рэспубліцы нармальная, ідзе актыўны пошук шляхоў паніжэння энергазатрат у эканоміцы. Пры гэтым апора робіцца на ўласныя сілы".
Гаворка ішла і пра сітуацыю ў Расеі: пра прызначэнне новага ўрада, прэм`ер-міністра.
Пакуль не ўзгодненыя тэрміны правядзення паседжання Вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы». Па словах Селязнёва, яны вызначацца толькі пасля папярэдняга абмеркавання прэзідэнтамі дзвюх краін пераліку тэм, якія могуць увайсці ў парадак дня ВГС.