Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўрапейскі парламент прызначыў спецдакладчыка па Беларусі 11:45, 25/09/2007
Ім стаў спадар Басціан Белдэр з Нідэрландаў, які прадстаўляе ў Еўрапарламенце фракцыю «Незалежнасць і дэмакратыя». Як паведамілі ў Еўрапарламенце, прызначэнне толькі што адбылося, і неўзабаве спадар Белдэр мусіць прыступіць да напісання свайго дакладу.
Афіцыйнага мандата спецдакладчыка па Беларусі ў Еўрапейскім парламенце дагэтуль не было. Існавалі толькі пэўныя групы парламентарыяў, якія займаліся «беларускім пытаннем». У адной з іх кіраваў паляк, у іншай – прадстаўнік Нідэрландаў.
Як растлумачылі “Ежедневнику” ў Еўрапарламенце, спецдакладчык найперш будзе кансультантам, які будзе дапамагаць выпрацоўваць адзіную і найбольш эфектыўную палітыку ЕЗ у дачыненні Беларусі.
Наступствы ўвядзення мандата спецдакладчыка для Беларусі могуць быць самыя непрадказальныя. Тым больш што Еўрапарламент настроены даволі рашуча і кажа, што ні пра які дыялог з уладамі Беларусі не можа ісці гаворкі, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні. Не на руку афіцыйнаму Менску будзе і той факт, што спадар Белдэр у мінулым быў журналістам і вельмі сур`ёзна ставіўся да дэмакратычных свабод.
Спадар Белдэр з`яўляецца сябрам Еўрапарламента з 1999 года і будзе рыхтаваць даклады выключна для парламента. Яму даручылі стаць спецыяльным дакладчыкам па стасунках ЕЗ і Беларусі, але падрыхтоўка дакладу цяпер знаходзіцца ў замарожаным выглядзе. «Улады Беларусі не ідуць на кантакт, і сітуацыя ў краіне не дазваляе зрабіць поўны агляд стасункаў паміж ЕЗ і Беларуссю», – заявілі ў Еўрапарламенце.
Зрэшты, нягледзячы на той факт, што падрыхтоўка дакладу яшчэ не пачалася, пазіцыя спадара Белдэра па беларускім пытанні ўжо шмат у чым вядомая. Яна цалкам узгодненая з пазіцыяй Камісара па пытаннях знешняй палітыкі і еўрапейскай палітыкі добрасуседства Беніты Ферэра-Вальднер. Не так даўно яна заявіла, што Еўрапейскі Звяз хоча бачыць з боку беларускай улады сігналы, якія сведчылі б пра тое, што Беларусь ідзе ў дэмакратычным кірунку.