Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 
Мобильные кондиционеры Dantex, Ballu. Полная функциональность.

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Алесь Пашкевіч: «Без незалежнасці не бывае свабоды»
18:31, 25/09/2007

Пра каштоўнасць незалежнасці і еўрапейскі выбар Беларусі размаўляе з прэс-цэнтрам Хартыі’97 старшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў, аўтар дакумэнтальнага раману “Пляц Волі” і раману-біяграфіі “Круг” Алесь Пашкевіч.

– Спадар Алесь, Вы даследавалі паэзію 20-х гадоў, літаратуру беларускага замежжа. Дзе і калі на вашу думку ўмовы для развіцця беларускай літаратуры былі найлепшымі?

– Лепшымі ўмовы для развіцця беларускай літаратуры заўсёды былі ўмовы ў самой Беларусі. Пачынаючы ад часоў Францыска Скарыны. Натуральна, умовы не заўсёды былі аптымальнымі, але толькі ў сваёй нацыянальнай дзяржаве ў сваёй роднай зямлі можа сапраўды развівацца літаратура. Бо яна можа мацавацца не толькі адміністрацыйна, але і духоўна. Пачынаючы з сярэднявечча і заканчваючы нашым часам найлепшыя ўмовы для развіцця нацыянальнай літаратуры ў сваёй айчыне.

Таму сведчанне – буйнейшае нацыянальнае адраджэнне 20-х гадоў у Беларусі. Але калі параўнаць той перыяд з сённяшнім часам, то зараз умовы для нацыянальнага развіцця лепшыя. Сапраўды ў 20-х гадах савецкая дзяржава фінансавала беларускую літаратуру ў шмат разоў болей чым цяпер, але ўсё закончылася знішчэннем нацыянальнай інтэлігенцыі ў 30-х гадах. Вялікіх талентаў нашай зямлі рэпрэсавалі і адпраўлялі ў Сібір.

Чаму савецкія ўлады напачатку актыўна спрыялі самавызначэнню нацыяў? Фактар адраджэнскі – чалавечы фактар. Сотні творцаў мусілі раскрыцца і сказаць свае слова ў кантэксце нацыянальнай культуры. У Еўропе, у тым ліку ў Беларусі, у той час станавіліся нацыі. Каб зацугляць гэты ўздым, у бальшавіцкай улады сілаў не было. Яны зрабілі інакш, пачалі спрыяць беларусізацыі, каб схіліць на свой бок нацыянальную інтэлігенцыю. Вялікі аўтарытэт мела Рада БНР у Беларусі і ў свеце. Бальшавіцкая ўлада ўсяляк імкнулася заручыцца яе прыязнасцю.

– Наколькі важная для Беларусі такая каштоўнасць як незалежнасць?

– Надзвычай важна. Без яе не бывае свабоды, свабоды выказванняў, свабоды творчасці. Найбольшую свабоду беларускія літаратары атрымалі як раз у сучаснасці, пачынаючы з 90-х гадоў, з дня абвяшчэння Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У савецкія часы, якія б настальгічныя згадкі не гучалі, выказвання сваёй незалежнай пазіцыі амаль не было. Прыніжэнне эмігранцкай літаратуры з боку савецкіх ідэолагаў, рэпрэсіі супраць беларускіх творцаў, якія дзейнічалі ў савецкай краіне, не давалі гэтага рабіць. Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Аляксей Кулакоўскі, Уладзімер Караткевіч, Аляксей Карпюк мусілі спазнаць на сябе ціск савецкай ідэалагічнай машыны.

-- У варунках якой культуры, заходняй ці ўсходняй, яе захаванне гарантаванае?

– Гэты факт не выклікае сумневу. Незалежнасць беларускай культуры можа адбыцца толькі разам з Еўропай. Нацыянальная беларуская культура распачыналася ў сярэднявеччы, ў часы ВКЛ у кантэксце агульнаеўрапейскім і з гэтага кантэксту не выпадала нават у савецкі час. Развівацца свабодна, незалежна нашая культура можа толькі разам з Еўропай, дадаваць ёй свае нацыянальныя каштоўнасці і ўзбагачацца еўрапейскімі дасягненнямі. Нашая зямля, як ні круці, – еўрапейская краіна. Культурная Беларусь, прынамсі, і цяпер застаецца еўрапейскім чыннікам.

Якраз апошнія гады назіраецца актыўная цікавасць да беларускай культуры з боку еўрапейскіх медыя і еўрапейскіх калегаў. У апошнія гады мы з’яўляемся сведкамі актыўнай зацікаўленасці замежных выдавецтваў, замежнага чытача сучаснай беларускай літаратурай. Столькі перакладаў вольнай беларускай літаратуры, паэзіі, прозы, эсэістыкі, якія робяцца зараз, мы ніколі не мелі.

За жнівень-верасень апублікавана трагікамедыя Янкі Купалы па-французску, асобным зборнікам выйшлі вершы Рыгора Барадуліна па-японску, выйшлі пераклады беларускіх паэтаў па-літоўску, па-польску. Перакладаецца на мовы свету проза Ўладзімера Арлова, творчасць Уладзімера Някляева, паэзія Алеся Разанава, творы Святланы Алексіевіч, на розныя мовы перакладаюцца кнігі Васіля Быкава.

Актыўна працуе літаратурная моладзь. Ад Швецыі да Ўкраіны, ад Літвы да Польшчы, ад Нямеччыны да ўрэшце Расеі актыўна перакладаюцца Віктар Жыбуль, Ілля Сін, Барыс Пятровіч.

– Ці існуе сёння пагроза нашай незалежнасці з Усходу?

– У шырокім палітычным аспекце я не магу адказваць, але магу выказаць сваю думку грамадзяніна. Калі ёсць небяспека нацыянальнай незалежнасці, яна мне бачыцца з двух бакоў. Па першае – унутраная пагроза. Пагроза незалежнасці зыходзіць з самой Беларусі, яе грамадзян, якія, на жаль, сёння знаходзяцца не на вышэйшай ступені нацыянальнага развіцця. Пагроза нацыянальнай мове, пагроза знікнення мовы тытульнай нацыі і... нацыянальнай незалежнасці. Па другое, знешняя пагроза з Усходу. Яна мае як палітыка-эканамічны так і культурніцкі чыннік. Ёсць рэальная пагроза задушэння расейскай культурай, як больш багатай фінансава. Нават дзяржаўнымі субсідыямі беларускі кніжны рынак падтрымаць не атрымліваецца. Расейская кніга запаланяе кнігарні, беларускія школы... Культурніцкая расейская “прышчэпка” мне ўяўляецца не менш небяспечнай, чым энергетычная.

– Ці вяртаецца ўлада, на вашу думку, да ідэй незалежнасці?

– Сучасная ўлада, калі быць аб’ектыўным, ад ідэі незалежнасці не адыходзіла ўсе 12 гадоў. Іншая рэч, што пэўны перыяд высоўвалася на першы план ідэя славянскага адзінства, аднак ідэя адмовы ад суверэннасці, незалежнасці не агучвалася і не выяўлялася. Зараз беларускія ўлады не маюць іншага выйсця, акрамя як больш апантана, адкрыта адстойваць сваю самастойнасць. Яны найперш кіруюцца інстынктам самазахавання, але праз гэта мацуецца і самастойнасць Рэспублікі Беларусь.

– Ці падтрымлівае дзяржава нацыянальную культуру належным чынам?

Калі глядзець на тэлебачанне, іншыя дзяржаўныя СМІ можна казаць, што ўлады актыўна падтрымліваюць нацыянальную культуру. Ёсць шэраг нарматыўных актаў, накіраваных на падтрымку культуры, розныя прэміі, дзяржаўныя гранты, нарматыў беларускай музыкі ў эфіры.

Аднак, як мне бачыцца, ідзе працэс падмены нацыянальнага дзяржаўным. Яскравы прыклад гэтага – стварэнне альтэрнатыўных творчых арганізацый. Сёння з дзяржаўных датацыяў падтрымліваецца дзейнасць праўладнага саюза пісьменнікаў, а Саюз беларускіх пісьменнікаў зараз амаль у падполлі. Вялікія культурніцкія фэсты праходзяць з вялікай помпай, аднак іх нацыянальная сутнасць падмяняецца дзяржаўнасцю. Святкаваць Дзень беларускага пісьменства, узгадваць постаць Скарыны, у той час як ягонае імя выпісана з галоўнага праспекту сталіцы, проста некарэктна.

– Ці магчымы на Вашую думку дыялог апазіцыі з уладай? У якім выпадку магчымы гэты дыялог? Вы вітаеце яго, калі ён адбудзецца?

– Дыялог можа быць магчымым толькі пасля таго, як будзе пачуты ўладамі голас трэцяга боку. Я маю на ўвазе голас Еўрапейскага звязу. Таму да 12 прапаноў Еўразвязу, асабліва да патрабаванне вызвалення палітычных вязняў і спыненне пераследу па палітычных матывах, стаўлюся вельмі добра. Пакуль не будуць вызвалены Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, іншыя палітвязні, пра выніковы дыялог размаўляць нельга. Зараз мы з вамі сведкі: ва ўнісон гучаць і выступы кіраўнікоў няўрадавых арганізацый і патрабаванні кіраўнікоў Еўразвязу. Калі ўлады вызваляць палітвязняў і пойдуць на дыялог, я яго буду вітаць.

– Як Вы ставіцеся да Еўрапейскага Маршу, запланаванага на 14 кастрычніка? Ці возьмеце Вы ў ім удзел?

– Я вітаю Еўрапейскі Марш. Надзвычай важна, каб ён стаў еўрапейскім не толькі па зместу, але і па форме. Сам я безумоўна вазьму ўдзел у Еўрапейскім Маршы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: 2014-04-16 11:16:29 - Не могу записать данные в файл: /var/www/vhosts/charter97.org/httpdocs/e3ffkt26dkfdg78glkhuo6f4a008b3d894/cache_charter97_org_1e.txt
2014-04-16 11:16:29 - Не могу записать данные в файл: /var/www/vhosts/charter97.org/httpdocs/e3ffkt26dkfdg78glkhuo6f4a008b3d894/cache_charter97_org_1e.txt