Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 


 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апазіцыя настойвае на перамовах з Наталляй Пяткевіч
12:00, 25/09/2007

З просьбай аб аўдыенцыі да намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч 19 верасня звярнулася перамоўная група аргкамітэта Еўрапейскага Марша.

"Мы разумеем, што сваім зваротам ставім вас у складанае становішча, таму ў ніводнай краіне дзяржаўны службоўца не можа прыняць рашэнне без узгаднення. Аднак спадзяемся, што вы ўбачыце ў нашай прапанове шанец для Беларусі, для ўсіх нас. Пры асабістай сустрэчы мы маглі б больш падрабязна абмеркаваць закранутыя тут пытанні і планы правядзення Еўрапейскага Марша", – завяршаюць ліст да Н. Пяткевіч прадстаўнікі апазіцыі (зварот цытуецца на сайце: www.europeanmarch.org).

Перамоўная група, створаная аргкамітэтам па правядзенні ў Менску 14 кастрычніка акцыі Еўрапейскі Марш "За свабоду", выкарыстала адкрыты ліст да намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, каб прадэманстраваць сваю канструктыўнасць і перамоваздольнасць.

Зрэшты, дагэтуль прадстаўнікі аргкамітэта Еўрапейскага Марша не змаглі сустрэцца ні з кім з адказных асоб, таму ліст да Н. Пяткевіч – "гэты зварот не столькі да ўлады, колькі да людзей, – прызнаўся на прэс-канферэнцыі 19 верасня адзін з яго аўтараў, намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. – Мы адкрыта звяртаемся да людзей пасродкам гэтай прэс-канферэнцыі і спадзяемся, што знойдзем суладдзе з беларускімі элітамі і апазіцыйнымі дзеячамі".

Чаму звярнуліся менавіта да Н. Пяткевіч, газеце «Белорусы и рынок» растлумачыў прафесар Юры Хадыка, чый подпіс таксама стаіць пад просьбай аб аўдыенцыі: "У нас ёсць толькі адзін довад. Калісьці Пяткевіч сустракалася з Дэвідам Крамерам, прадстаўніком Дзярждэпа ЗША. Тады яна паабяцала, што ў самую блізкую акцыю ніякіх рэпрэсій не будзе, і іх не было. З гэтага мы зрабілі выснову, што менавіта гэтая жанчына мае пэўны ўплыў. Ніякіх іншых прычын тут няма. Гэты чалавек прадэманстраваў, што нейкага пагаднення можна дасягнуць".

Зварот да намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта падпісалі таксама былы старшыня кіравання Нацбанку Станіслаў Багданкевіч, былы міністр знешнеэканамічных сувязяў Міхаіл Марыніч і былы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Саннікаў.

Па законе аб звароце грамадзян на свой ліст яны могуць атрымаць адказ "не пазней за адзін месяц з дня іх рэгістрацыі ў дзяржаўных органах". "Мы разлічваем, што нам адкажуць раней", – падкрэсліў Ю. Хадыка.

Нагадаем, заяўка на правядзенне Еўрапейскага Марша была пададзеная ў Менгарвыканкам 14 жніўня. Акцыя павінна ўключаць шэсце і мітынг. У заяўцы адзначаны збор удзельнікаў маршу 14 кастрычніка ў 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска. Пасля шэсце павінна прайсці па праспекце Незалежнасці да будынка Нацыянальнай бібліятэкі, дзе запланаваны мітынг. Заяўкі на правядзенне апазіцыйных акцый на Кастрычніцкай плошчы Менгарвыканкам яшчэ ні разу не задавальняў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: 2014-04-19 3:18:11 - Не могу записать данные в файл: /var/www/vhosts/charter97.org/httpdocs/e3ffkt26dkfdg78glkhuo6f4a008b3d894/cache_charter97_org_a2.txt
2014-04-19 3:18:11 - Не могу записать данные в файл: /var/www/vhosts/charter97.org/httpdocs/e3ffkt26dkfdg78glkhuo6f4a008b3d894/cache_charter97_org_a2.txt