Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Вярхоўным судзе сёньня разглядаецца пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Менскага гарадзкога грамадзкага аб`яднаньня «Цэнтр Супольнасьць», галоўнай правіной якога, на меркаваньне Мінюсту, з’яўляецца ўдзел у дзейнасьці незарэгістраваных грамадзкіх арганізацый, а менавіта Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый. У зыску таксама адзначаецца, што грамадзкае аб’яднаньне не адказвала на афіцыйныя лісты і папярэджаньні ды мела ў складзе Рады чальца, не прапісанага ў Менску.
Нагадаем, «Цэнтр Супольнасьць» быў заснаваны ў 1995 годзе з мэтай уплываць на развіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў краіне. Сярод заснавальнікаў такія грамадзка- палітычныя дзеячы як Вінцук Вячорка, Алесь Бяляцкі, Генадзь Сагановіч. Раней арганізацыя праводзіла шмат асьветніцкіх, навуковых, моладзевых і культурных праграм, а таксама ўдзельнічала ў вылучэньні назіральнікаў падчас выбарчых кампаній, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».