Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 


 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яраслаў Раманчук: «Пры пераглядзе дамовы «Газпром» можа падвысіць цану для Беларусі»
12:14, 25/09/2007

Наколькі верагодная новая "газавая вайна" паміж Беларуссю і Расеяй? Аляксандр Лукашэнка гэтымі днямі ня выключыў, што кантракт на будучы год будзе падпісаць "няпроста". Паводле яго слоў, беларускі бок будзе ўвязваць пытанні цаны на расейскі газ з пытаннямі яго транзіту ў Еўропу. Заявы Лукашэнкі прэс-цэнтру Хартыі’97 пракаментаваў кіраўнік цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук.

"Калі казаць пра тое, што прыбытковасць ад пагадненняў з цэнамі 300 даляраў і 100 даляраў за тысячу кубаметраў газу аднолькавая, значыць, у кагосьці праблемы з арыфметыкай", – пракаментаваў эканаміст выказванні беларускага кіраўніка пра аднолькавую прыбытковасці "Газпрома" пры гандлі з Беларуссю і Нямеччынай.

Заявы пра тое, што будуць увязвацца пытанні цаны на расейскі газ з пытаннямі яго транзіту ў Еўропу, эксперт лічыць недарэчнымі. "Насамрэч "Газпром" нам прапанаваў вельмі выгодныя цэны, якія прадугледжваюць перыяд адаптацыі. Пры вызначэнні тарыфаў на газ улічваўся і фактар транзіту праз Беларусь. Ён прапісаны ў дамове, заключанай у канцы мінулага года", – паведамляе Раманчук.

Здагадкі пра тое, што на будучы год кантракт з Расеяй падпісаць будзе няпроста і можа паўтарыцца леташняя сітуацыя, на думку эксперта, "псіхалагічная атака на Расею".

"Гэта малаверагодна, бо па ўсіх пазіцыях невыгодна для Беларусі. Для гэтага неабходна будзе дэзавуяваць пагадненне па цэнах на транзіт і пастаўкі газу, падпісанае ў канцы 2006 года. "Газпром" у сваю чаргу пры пераглядзе дамовы можа падвысіць цану, бо яна цяпер ніжэйшая, чым у іншых замежных спажыўцоў. Акрамя гэтага, пацерпіць у чарговы раз у вачах сусветнай супольнасці рэпутацыя Беларусі, як надзейнага перагаворшчыка", – мяркуе эканаміст.

На думку эксперта, да татальнай энергазалежнасці ад Расеі краіну прывяло цяперашняе кіраўніцтва. "Цяпер урадам распрацаваная канцэпцыя энергетычнай бяспекі, якая прадугледжвае памяншэнне ў энергетычным балансе расейскага газу да 50%. Аднак шмат хто забывае, што менавіта цяперашнія беларускія ўлады давялі долю расейскіх энерганосьбітаў у балансе да 90%, пасадзіўшы Беларусь на газавую "іголку". Цяпер яны спрабуюць выправіць сваю ж памылку", – гаворыць Раманчук.

На думку эксперта, беларуская канцэпцыя энергабяспекі вельмі выдатковая. "Нястрымнае знешняе крэдытаванне вядзе ў пазыковую яму. Лукашэнка ж баіцца супрацьстаяць утрыманскім настроям аграрнага і прамысловага лобі, асцерагаючыся страціць падтрымку беларускай наменклатуры", – падагульняе Яраслаў Раманчук.


камэнтароў: 29

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: 2014-04-20 19:53:20 - Не могу записать данные в файл: /var/www/vhosts/charter97.org/httpdocs/e3ffkt26dkfdg78glkhuo6f4a008b3d894/cache_charter97_org_bd.txt
2014-04-20 19:53:20 - Не могу записать данные в файл: /var/www/vhosts/charter97.org/httpdocs/e3ffkt26dkfdg78glkhuo6f4a008b3d894/cache_charter97_org_bd.txt
2014-04-20 19:53:20 - Не могу записать данные в файл: /var/www/vhosts/charter97.org/httpdocs/e3ffkt26dkfdg78glkhuo6f4a008b3d894/cache_charter97_org_bd.txt