Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 


 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Супрацоўніцтва з Эўразьвязам – першыя крокі павінна зрабіць Беларусь
10:41, 25/09/2007

Беларускі ўрад пасылае Эўропе сыгналы, што ён зацікаўлены супрацоўніцтвам. Эўрапейскія чыноўнікі адказваюць, што Беларусь важная для Эўропы краіна, але падставай супрацоўніцтва зьяўляецца дэмакратызацыя. Беларускія дэмакратычныя сілы заклікаюць урад прыняць прапановы Эўразьвязу, дзеля незалежнасьці й разьвіцьця Беларусі.

20-га верасьня адбылася сустрэча Пірка Тапіолы, старэйшага дарадцы Вярхоўнага камісара па зьнешняй палітыцы ЭЗ зь беларускімі журналістамі. Падчас сустрэчы сп. Тапіола зазначыў, што Эўропа хоча будаваць шчыльныя стасункі зь Беларусьсю, таму што для будучыні Эўропы Беларусь зьяўляецца вельмі важнай краінай. Важнымі накірункамі супрацоўніцтва зьяўляюцца сфэры энэргетыкі, транспарту ды іншыя. Аднак, паводле словаў П.Тапіолы, Эўропа ня можа паўнавартасна працаваць зь Беларусьсю, пакуль ня будзе пэўных крокаў па дэмакратызацыі зь беларускага боку. Перад усім - вызваленьне палітвязняў, свабода прэсы й сумленныя выбары.

Таксама беларускія дэмакратычныя сілы заклікаюць улады прыняць умовы Эўрапейскага Зьвязу. Яны заплянавалі на 14-га кастрычніка правядзеньне Эўрапейскага маршу ў Менску, каб паказаць, што частка беларускага грамадзтва выступае за эўрапейскі вэктар разьвіцьця Беларусі. У гэтым бачацца гарантыі захаваньня незалежнасьці краіны.

«Улады цягам апошніх 13-ці гадоў паказалі, як яны ставяцца да базавых каштоўнасьцяў, на якіх пабудаваны Эўрапейскі Зьвяз. У той жа час у дзейнасьці дэмакратычных сілаў павінна быць прапанова ўладам гуляць па агульнапрынятых цывілізаваных правілах», -- паведаміў "Польскаму радыё" палітолаг Алесь Лагвінец.

У такім выпадку, ці будзе супрацоўніцтва Беларусі з Эўразьвязам? Беларускі бок хоча толькі эканамічнага супрацоўніцтва, а Эўропа націскае, каб было й палітычнае - у кірунку дэмакратызацыі краіны:

“Супрацоўніцтва якое-ніякое ідзе й зараз, нельга сказаць, што краіна цалкам ізаляваная. Узровень гэтага супрацоўніцтва незадавальняючы. Адказнасьць за гэта нясе сёньняшняя ўлада. Цяжка казаць, наколькі ўлады згодны пайсьці на выкананьне ўмоваў Эўразьвязу. Відавочна, што яны хочуць гуляць на супярэчнасьцях у Эўрапейскім Зьвязе ў справе беларускага пытаньня, каб захаваць свае пазыцыі. Беларуская дэмакратычная супольнасьць вельмі хоча супрацоўніцтва з ЭЗ, каб ЭЗ ведаў дасканальна сытуацыю ў Беларусі, хто прымае рашэньні пра рэпрэсіі, якое стаўленьне ў дзяржаўных чыноўнікаў да правоў чалавека й фунадамэнтальных свабодаў”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: 2014-04-24 23:17:06 - Не могу записать данные в файл: /var/www/vhosts/charter97.org/httpdocs/e3ffkt26dkfdg78glkhuo6f4a008b3d894/cache_charter97_org_4d.txt
2014-04-24 23:17:06 - Не могу записать данные в файл: /var/www/vhosts/charter97.org/httpdocs/e3ffkt26dkfdg78glkhuo6f4a008b3d894/cache_charter97_org_4d.txt