Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Charter'97
беларуская версiя | forum | русская версия
news  |  actions  |  photo chronicle  |  show trials  |  documents  |  file  |  projects  


 ARCHIVE 
1998-2002

 ARCHIVE 

SuMoTuWeThFrSa
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 SEARCH 

advanced search


 PROJECTS 


ALL PROJECTS

 SUBSCRIBE 

Politics and News from Belarus - Charter'97

 ADVERT 

 ADVERT 




 NEWS OF THE DAY 

11:11, 12/09/2001


 POLITICS 


11:10, 12/09/2001

Мы зьвяртаемся з заклікам да нашых наведвальнікаў з Нью-Ёрку і Вашынгтону – адправіць нам па электроннай пошце інфармацыю пра тое, што зараз адбываецца на вуліцах буйных гарадоў, у краіне наогул. Зьвесткі відавочцаў лепш за ўсялякія лічбы распавядуць пра гэтую страшную трагедыю. Чакаем вашых лістоў на адрэсе charter@charter97.org


11:09, 12/09/2001

Паважаныя наведвальнікі вэ-сайту Хартыі. Папярэджваем вас аб тым, што ў сувязі з істотнай перагрузкаю каналаў сувязі вы можаце мець праблемы з адкрыцьцём старонак нашага сайту. Заставайцеся з намі.

Валеры Шчукін выйшаў на волю
11:08, 12/09/2001

Сёньня з СІЗА Менгарвыканкаму ў горадзе Жодзіна быў выпушчаны на свабоду дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, лаўрэат Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека, журналіст Валеры Шчукін. 60-гадовы Валеры Шчукін сеў у турму на 3 месяцы толькі за тое, што спрабаваў прайсьці на закрытую прэс-канферэнцыю міністра ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімера Навумава, якая праходзіла ў рэжымным будынку МУС.

Брыфінг у Дзярждэпе ЗША па сытуацыі на Беларусі
11:07, 12/09/2001

Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар правёў 10 верасьня брыфінг, у якім асноўная ўвага надзялялася сытуацыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 верасьня. “Беларусь не пасьпела ўскочыць у лодку, якая ўзяла курс на дэмакратыю. Яны спазьніліся, хоць народ Беларусі і заслугоўвае быць часткаю Эўропы. Яны павінны быць у Эўропе. Менавіта пра гэта мы заяўлялі і менавіта там мы хочам бачыць Беларусь. Такім чынам, рэжым існуе ізалявана ад астатняй Эўропы, міжнароднай супольнасьці і насамрэч ён жыве ў мінулым. Яны жывуць і ўтрымліваюць уладу метадамі, якія можна лічыць перажыткамі нават не мінулых дзесяцігодзьдзяў, а мінулага стагодзьдзя, ва ўсялякім выпадку, мы на гэта спадзяемся”, - заявіў Філіп Рыкер. Прыводзім стэнаграму той часткі брыфінгу, якая датычыць Беларусі.

Актывіст ЗУБРа правёў двое сутак у Магілёўскім РУУС
11:06, 12/09/2001, ЗУБР

Затрымаўшы актывіста ЗУБРа Яўгена Драбязку, супрацоўнікі міліцыі непалічылі неабходным патлумачыць зубру падставы для затрыманьня: яго запіхнулі ў машыну, моцна зьбілі і даставілі ў Цэнтральнае аддзяленьне міліцыі. Намесьнік начальніка раённай міліцыі падпалкоўнік Віктар Ермакоў заявіў Яўгену Драбязка, што “пратрымае яго без усялякага суда столькі, сколькі пажадае”. У якасьці альтэрнатывы – зноў такі з прымяненьнем сілы – зубру прапанавалі падпісаць два пратаколы згодна аднаму зь якіх ён, Яўген Драбязка, не падпарадкаваўся патрабаваньням міліцыі, а згодна другому, лаяўся, чым і абразіў супрацоўнікаў праваахоўчых воганаў.

Кэтрын Фіцпатрык: мы ўсе знаходзімся ў шоку
11:05, 12/09/2001

Выканаўчы дырэктар Міжнароднай Лігі правоў чалавека са штаб-кватэраю ў Нью-Ёрку Кэтрын Фіцпатрык з удзячнасьцю і горам прыняла нашыя спачуваньні з прычыны гібелі дзесяткаў тысячаў сваіх суайчыньнікаў. Вось што яна паведаміла прэс-цэнтру Хартыі`97:

У цэнтры Нью-Ёрку працавала шмат эмігрантаў зь Беларусі
11:04, 12/09/2001

У Нью-Ёрку перадалі нумары тэлефонаў для сувязі з тымі, хто, магчыма, працаваў у цэнтры Нью-Ёрку. У гэтым месцы працавала вельмі шмат эмігрантаў зь Беларусі, у рэстарацыях, у адвакацкіх канторах, іншых установах. На жаль, не магло абыйсьціся беза хвяраў нашых суайчыньнікаў. Але пакуль зьвестак аб пацярпелых у ЗША беларусах няма. Вядома, што супрацоўнікі беларускіх дыпляматычных місіяў, амбасады ў Вашынгтоне і консульства ў Нью-Ёрку не пацярпелі.

Вынікі “Незалежнага назіраньня” істотна адрозьніваюцца ад зьвестак ЦВК
11:03, 12/09/2001

Дадзеныя аб выніках выбараў, якія маюць прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы “Незалежнае назіраньне”, істотна разыходзяцца са зьвесткамі, якія прадстаўляюцца Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 11 верасьня распавёў кіраўнік Цэнтральнага каардынацыйнага савету па назіраньні за выбарамі Мечаслаў Грыб.

Настаўніцу, якая абразіла Лукашэнку, вызвалілі з турмы
11:02, 12/09/2001

Рэчыцкая пракуратура вызваліла з турмы маладую настаўніцу Наталю Брэль, але крымінальную справу супраць яе (паклёп супраць прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь) ня спынена. Наталю Брэль вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Нават на сустрэчу са сваім гомельскім адвакатам яна павінна прасіць дазволу ў сьледчага. Як паведаміла жанчына Радыё Свабода, пасьля арышту яна ня можа ўладкавацца на працу.

Улады не вяртаюць канфіскаваную да выбараў тэхніку
11:01, 12/09/2001

Рэгіянальным дэмакратычным арганізацыям не вяртаюць канфіскаваную да выбараў кампутарную тэхніку. Да гэтага часу невядома, што здарылася з тэхнікай вабласнога грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы” і маладзёвага цэнтру “Гарт”. За тры тыдні да выбараў прэзыдэнта вабласное ўпраўленьне КДБ правяло вобыскі ў згаданых грамадзякіх арганізацыях і канфіскавала ўсю кампутарную тэхніку. Выбары скончыліся, але тэхніку грамадзкім аб’яднаньням ніхто не вяртае.

 HIGHLIGHTS 
Andrei Sannikov: Energy cooperation of Belarus with Europe broken down due to repressions against opposition • 14:59, 25/09/2007
President of PACE: «Dialog with Belarus is impossible without discharge of political prisoners» • 12:32, 25/09/2007
Authorities responsible for arrests on European March’s Eve • 17:56, 24/09/2007
Festival in Lutsk: Belarusians having right to freedom (Photo) • 11:48, 24/09/2007
Natallia Pyatkevich‘s reply to opposition? • 18:11, 21/09/2007
Aliaksandr Milinkevich invited European Leaders to the European March • 15:35, 21/09/2007
First steps must be taken by Belarusian authorities • 12:09, 21/09/2007
Official Minsk against Nuclear Weapons • 19:08, 20/09/2007
Georgia supporting Belarus in its “battle” with Russia • 13:58, 20/09/2007
Well-known public figures of Belarus insisting on dialogue • 19:15, 19/09/2007
 ADVERT 



1998-2007 © Charter'97. E-mail: charter@charter97.org

Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer

Technical Support webmaster@charter97.org. Ads on the site adv@charter97.org                         


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: