Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Charter'97
беларуская версiя | forum | русская версия
news  |  actions  |  photo chronicle  |  show trials  |  documents  |  file  |  projects  


 ARCHIVE 
1998-2002

 ARCHIVE 

SuMoTuWeThFrSa
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 SEARCH 

advanced search


 PROJECTS 


ALL PROJECTS

 SUBSCRIBE 

Politics and News from Belarus - Charter'97

 ADVERT 

 ADVERT 




 NEWS 



Без права назіраць засталіся тысячы назіральнікаў
11:04, 13/09/2001

Пераважная большасьць актаў пра парушэньне выбарчага заканадаўства была складзена прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацыяў па прычыне забароны выбарчых камісіяў ажыцьцяўляць назіраньне. У парушэньні парадку выбарчыя камісіі патрабавалі ад людзей, якія хацелі быць назіральнікамі, дакумэнты, якія падцьвярджаюць іхняе членства ў арганізацыях, дакумэнты ад рэгістрацыі арганізацыяў і інш. Па гэтай прычыне ў дзень выбараў не былі дапушчаныя ці пазбаўленыя акрэдытацыі тысячы назіральнікаў ад праваабарончага цэнра “Вясна”, Беларускага Рэспубліканскага клюбу выбаршчыкаў, Фонду імя Льва Сапегі, ТА “Грамадзянскія ініцыятывы”, Беларускага Гэльсынскага камітэту.

Пры гэтым згодна Выбарчаму кодэксу і Пастанове ЦВК, грамадзкія арганізацыі могуць накіроўваць сваіх членаў для ўдзелу ў назіраньні за выбарамі. Для акрэдытацыі ў выбарчай камісіі яны павінны прадставіць пашпарт, пратакол ці выпіску з пратаколу паседжаньня кіруючага воргану грамадзкага аб’яднаньня аб накіраваньні яго ў якасьці назіральніка.

Як паведамляе грамадзянская ініцыятыва “Незалежнае назіраньне”, такія парушэньні мелі месца:

Гомля, Савецкі раён, выбарчы вучастак №4. Да назіраньня не дапусьцілі Саўчанку Ірыну Мікалаўну (ГА “БРКВ”), Паплаўнага Анатоля Уладзімеравіча (ГА ПЦ “Вясна”).

Гомля, Савецкі раён, выбарчы вучастак №1, старшыня камісіі Ганзін Вячаслаў Афанасьевіч. Перад апячатваньнем скрыні для папярэдняга галасаваньня з паседжаньня вучастковай камісіі быў выдалены назіральнік Краўчанка Ігар Яўгенавіч (ГА “Вясна”)

Гомля, Чыгуначная раённая камісія. Старшыню камісіі Расказавай Людміле Міхайлаўне падалі заяву аб накіраваньні Адаменка Івана Міхайлавіча ў якасьці назіральніка, падпісаную групаю грамадзянаў(33 чал). Праз некалькі дзён Расказава Л.А. заявіла, што члены камісіяў патэлефанавалі людзям, якія падпісаліся пад заяваю, і яны адмовіліся ад сваіх подпісаў.

Гомля, Чыгуначны раён, выбарчы вучастак №38. Сакратар камісіі Буканава Ніна Маркаўна адмовіла ў акрэдытацыі назіральніку Адаменку Івану Міхайлавічу (ГА “БРКВ”), спаслаўшыся на тое, што пратаколу і пашпарту недастакова. У размове яна сказала, што выконвае тое, што ёй дыктуюць з раённай камісіі.

Сьветлагорск, Камсамольскі выбарчы вучастак №4, старшыня камісіі Сініцкая Л.І. адмовіла ў праве прысутнічаць на вучастку назіральніку Насковай Тацяне Барысаўне (ГА “ПЦ “Вясна”), нягледзячы на акрэдыдацыю.

Сьветлагорск, выбарчы вучастак №7, разьмешчаны ў Будтрэсьце №20. Адхілены ад назіраньня Цярэшчанка А.У. (ГА “ПЦ “Вясна”).

Сьветлагорск, Моладзевы выбарчы вучастак №13, старшыня камісіі Нічыпарэнка Васіль Васільевіч пазбавіў акрэдытацыі назіральніка Усьціменку Галіну Аркадзьеўну (ГА “БРКВ”), пасьля таго, як яна зрабіла некалькі заўваг аб парушэньнях Выбарчага кодэксу.

Сьветлагорск, Інтэрнацыянальны выбарчы вучастак №3, старшыня камісіі Маслава Т.В. адмовіла ў праве назіраць Шчадрэнку І.А.

Сьветлагорск, выбарчы вучастак 325, разьмешчаны ў СШ №8. Адхілены ад назіраньня Шалюта Аляксей Міхайлавіч (ГА “ПЦ “Вясна”).

Сьветлагорск, выбарчы вучастак №2, адхілены ад назіраньня Саранчук Эдуард Цімафеевіч (ГА “ПЦ “Вясна”).

Сьветлагорск, выбарчы вучастак №29, разьмешчаны ў СШ №2. Адхілены ад назіраньня Баранаў Рыгор Рыгоравіч (ГА “ПЦ “Вясна”).

Сьветлагорск, Будаўнічы выбарчы вучастак №6, старшыня камісіі Астроўская Галіна Мікалаеўна забараніла весьці назіраньне за галасаваньнем на вучастку па прычыне таго, што ў выпісцы з пратаколу паседжаньня Рады ГА “ПЦ “Вясна” замест слова “член” аб’яднаньня напісана “сябра”. Тлумачэньня, што такое напісаньне адпавядае статуту арганізацыі і зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі, не дапамаглі. Назіральнік Руды Віктар Іванавіч быў адхілены ад назіраньня.

Мозыр, старшыня гарадзкой выбарчай камісіі Абрамава Любоў Сяргееўна не дапусьціла да назіраньня Целяпун У.С. (ГА “Грамадзянскія ініцыятывы”).



 TODAY 



 ADVERT 



1998-2007 © Charter'97. E-mail: charter@charter97.org

Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer

Technical Support webmaster@charter97.org. Ads on the site adv@charter97.org                         


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: