Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады спрабуюць блякіраваць працу ФПБ эканамічнымі мерамі 11:11, 13/09/2001
Па-ранейшаму вельмі высокай застаецца ў Беларусі запазычанасьць па прафсаюзных узьнёсках. На думку кіраўнікоў галіновых прафсаюзаў, што ўваходзяць у ФПБ, такім чынам улады спрабуюць блякіраваць працу Федэрацыі, лідэр якой – Уладзімер Ганчарык – вылучаўся ў якасьці адзінага кандыдата ў прэзыдэнты і аспрэчвае вынікі прэзыдэнцкіх выбараў.
У якасьці падцьвярджэньня гэтым выбарам можна прывесьці сытуацыю на прадпрыемствах абароннай прамысловасьці. Так, па словах кіраўніка Беларускага прафсаюзу работнікаў абароннай прамысловасьці, на многіх прадпрыемствах затрымліваюцца толькі тыя грошы, якія павінны пералічвацца на ўтрыманьне прафсаюзных структураў, у тым ліку ФПБ. Астатнія сродкі – на аплату падаткаў і аказаньне матэр’яльнай дапамогі членам прафсаюзу, а таксама заробак вызваленым старшыням прафсаюзаў – на рахункі прафкамаў пералічваюцца.
Федэрацыя прафсаюзаў губляе надзею ўрэгуляваць гэтую праблему шляхам перамоваў з кіраўніцтвам Нацыянальнага банку. Аднак, як адзначаюць у ФПБ, сёньня не Нацбанк вызначае ў краіне фінансава-крэдытную палітыку. Таму паралельна з вядзеньнем перамоваў спэцыялісты ФПБ рыхтуюць зварот да Лукашэнкі і ўраду, а таксама ў Міжнародную канфедэрацыю свабодных прафсаюзаў і Міжнародную арганізацыю працы.
Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer