|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ALL PROJECTS
|
У Эўропе ўсё яшчэ існуе рэжым, які па мэтадах кіраваньня ні ў чым не саступае рэжыму Слабадана Мілошавіча 11:15, 13/09/2001, Жан-Поль Калетт, Le Soir. На думку прадстаўнікоў Арганізацыі па Бясьпецы і Супрацоўніцтву ў Эўропе, якая накіравала ў Беларусь 300 сваіх назіральнікаў, “выбары не адпавядалі крытэрам АБСЭ і Савету Эўропы па правядзеньню дэмакратычных выбараў”. Глава місіі АБСЭ немец Ханс-Георг Вік даў зразумець, што вынікі выбараў былі падтасаванымі: “Яны вельмі адрозьніваюцца ад тых, што былі прадстаўленыя выбарчай камісіяй”. АБСЭ, як вядома, выступіла з крытыкай практыкі папярэдняга галасаваньня, што палягчае фальсыфікацыю вынікаў выбараў. У папярэднім галасаваньні прынялі ўдзел 14% насельніцтва, з правам на галасаваньне. Акрамя таго, АБСЭ рашуча асудзіла “кампанію застрашэньня”, разгорнутую адносна апазыцыі, і цэнзуру адносна незалежных СМІ. “Рэпарцёры бяз межаў” папярэджвалі: “Гэтым выбарам папярэднічалі восем месяцаў цэнзуры адносна ўсіх незалежных сродкаў масавай інфармацыі гэтай краіны, дзе свабода прэсы не існуе... Прэзыдэнт Лукашэнка адзін з 30 “ворагаў свабоды прэсы” ў сьвеце". Менск вярнуў да рэчаіснасьці Эўропу, калі не сказаць, увесь сьвет. На просторы паміж Польшчаю, Літвою, Украінаю і Расеяй усё яшчэ існуе рэжым, які па мэтадах кіраваньня ні ў чым не саступае рэжыму Слабадана Мілошавіча. Лукашэнка называе сябе ягоным сябрам. Яшчэ адно бязглудзтва. Хіба зноў абраны прэзыдэнт, якога ў Беларусі называюць “бацькам”, ня вызначыў прамую сувязь паміж існаваньнем сваёй дзяржавы і сваім знаходжаньнем пры ўладзе? Беларусь, якая належыць да найменш жыцьцядзейяных “отпрысков" Савецкага саюзу, ня мае эканамічных дасягненьняў і выжывае толькі дзякуючы саюзу з Расеяй. Як, у такім выпадку, патлумачыць, што міжнародная крытыка заключаецца толькі ў дыпляматычнай ізаляцыі, якая, у рэшце рэшт, на справе аказваецца не занадта эфектоўным пакараньнем для менскіх уладаў? Геостратэгічнае становішча краіны і, перш за ўсё, пільная ўвага з боку Масквы за сваім “саюзьнікам”, што больш падобны на памагатага, прыводзіць да таго, што абурацца застаецца толькі на словах. Лукашэнку лічаць парыяй, але парыяй, якога лепш пакінуць у спакоі. У сфэры ўплыву Крамля... Яшчэ ў панядзелак АБСЭ прыйшла да высновы, што “ізаляцыя краіны не ў інтарэсах беларускага народу і што яна не прывядзе да ўмацаваньня дэмакратыі”. Нібы ў дэманстрацыі сытуацыі з расстаноўкаю сілаў, Расея ўжо ў панядзелак павіншавала беларускага прэзыдэнта з “пераканальнай” перамогаю. Напярэдадні, Аляксандар Лукашэнка падзякаваў Уладзімера Пуціна за ягоную падтрымку... У панядзелак апазыцыя запатрабавала адмены вынікаў выбараў. Асноўны праціўнік Аляксандра Лукашэнкі, прафсаюзны лідэр Уладзімер Ганчарык, аб’явіў аб тым, што зьвярнуўся ў выбарчую камісію са скаргаю ў сувязі з “маштабнымі парушэньнямі беларускіх законаў і міжнародных нормаў”. Гэтае галасаваньне стала “жахлівым падманам, Лукашэнка ў два разы завысіў сабе колькасьць атрыманых галасоў”, - з такімі абвінавачваньнямі выступіў Ганчарык, які набраў, згодна афіцыйных дадзеных , 15,39% галасоў выбаршчыкаў. Па дадзеных апазыцыі, насамрэч, Лукашэнка атрымаў 46,7% галасоў, а Ганчарык – 40,8%. “Я спадзяюся, што міжнародная супольнасьць асудзіць усе падзеі і не прызнае вынікі гэтых выбараў”, - заявіў ён. Патрабаваньне Ганчарыка аб ануляваньні вынікаў галасаваньня ні да чаго не прывядзе, паколькі старшыня выбаркаму, Лідзія Ярмошына, зьяўляецца адданай прыхільніцай Лукашэнкі. Ці не яна заявіла напярэдадні галасаваньня, што параза Лукашэнкі стане для яе “асабістай трагедыяй”?
1998-2007 © Charter'97. E-mail: charter@charter97.org Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export Technical Support webmaster@charter97.org. Ads on the site adv@charter97.org
|