Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Charter'97
беларуская версiя | forum | русская версия
news  |  actions  |  photo chronicle  |  show trials  |  documents  |  file  |  projects  


 ARCHIVE 
1998-2002

 ARCHIVE 

SuMoTuWeThFrSa
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 SEARCH 

advanced search


 PROJECTS 


ALL PROJECTS

 SUBSCRIBE 

Politics and News from Belarus - Charter'97

 ADVERT 

 ADVERT 




 NEWS 



Узноўлена крымінальная справа супраць Міхаіла Чыгіра
11:22, 13/09/2001

Узноўлена рассьледаваньне справы супраць экс-прэм’ера Беларусі Міхаіла Чыгіра, якога больш за год таму абвінавачвалі ў крадзяжы 1 мільёну даляраў і ў атрыманьні хабару. Сьледчы камітэт пры МУС аднавіў сьледчыя дзеяньні ў справе Міхаіла Чыгіра, хоць, нагадаем, што гарадзкі суд Менску ўжо разглядаў гэтую справу і віны Чыгіра не знайшоў, але палічыў яго віноўным у службовай неахайнасьці і прысудзіў 3 гады ўмоўнага пакараньня. Аднак Вярхоўны суд гэтае пакараньне не падцьвердзіў і накіраваў справу на новае рассьледваньне. З таго часу прайшоў амаль год і сьледчы камітэт чамусьці нічога не рабіў, каб скончыць рассьледаваньне. Аднавілася яна толькі зараз, праз тры дні пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Чыгіра выклікалі на допыт у сьледчы камітэт, дзе задавалі, як ён сам паведаміў Радыё Свабода, “усё тыя самыя пытаньні”. “Ім загадалі давесьці справу да суда, вось яны яе і даводзяць”, -камэнтуе Міхаіл Чыгір. Між тым, у сьледчым камітэце сцьвярджаюць, што дзейнічаюць выключна па закону і нават спасылаюцца на ліст з пракуратуры, якая патрабавала скончыць новае рассьледаваньне да 27 жніўня. Чаму гэты тэрмін ня вытрымалі, сьледчыя не тлумачаць.



 TODAY 



 ADVERT 



1998-2007 © Charter'97. E-mail: charter@charter97.org

Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer

Technical Support webmaster@charter97.org. Ads on the site adv@charter97.org                         


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: