Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Charter'97
беларуская версiя | forum | русская версия
news  |  actions  |  photo chronicle  |  show trials  |  documents  |  file  |  projects  


 ARCHIVE 
1998-2002

 ARCHIVE 

SuMoTuWeThFrSa
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 1415
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 SEARCH 

advanced search


 PROJECTS 


ALL PROJECTS

 SUBSCRIBE 

Politics and News from Belarus - Charter'97

 ADVERT 

 ADVERT 




 NEWS OF THE DAY 
Скрадзеныя выбары
11:14, 14/09/2001, Wall Street Journal

Нягледзячы на халодны дождж і атрады міліцыі, сотні маладых дэманстрантаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менску. Жыхары апошняй аўтакратычнай дзяржавы Эўропы крычалі “Свабода! Свабода!” і “Жыве Беларусь!”. Беларусь – былая савецкая рэспубліка з насельніцтвам 10 мільёнаў чалавек. Урад краіны захаваў тайную паліцыю, якую горда называе КДБ, і заклікае да стварэньня палітычнага й валютнага саюзу з Расеяй. Дэманстранты ведалі, што іх чакае. Па дзяржаўнай тэлевізыі паказалі, як сілы бясьпекі кантралююць натоўп з сабакамі і дубінкамі. Але калі мы сыходзілі, каб распавядаць пра гэтыя падзеі, натоўпы студэнтаў і рабочых, якія прыехалі з усёй Беларусі, не разыходзіліся з Кастрычніцкай плошчы. Мы ня ведалі, чым скончыцца вечар, песьнямі ці кровапраліцьцем, але мы ведалі, што натоўпы ўсё яшчэ там. Яны ўпэўненыя, што на нацыянальных выбарах Аляксандар Лукашэнка скраў у іх будучыню. Магчыма, яны маюць рацыю.

 POLITICS 

Беларусь падтрымлівае міжнародны тэрарызм
11:13, 14/09/2001

У Менск з трохдзённым візытам прыбыла афіцыйная дэлегацыя зь Лівіі на чале са старшынём Вышэйшага Савету абароны Лівіі Абу Бакрам Юнісам Джабэрам. Прадстаўнікі апазыцыі пратэстуюць супраць візыту і разглядаюць яго як несяброўскі крок беларускіх уладаў адносна ЗША, якія падазраюць, што Лівія падтрымлівае міжнародных тэрарыстаў. Лівійскую дэлегацыю на чале з Юнісам Джабэорам прынялі ў Менску на самым высокім узроўні – іх вітаў Аляксандар Лукашэнка, прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын, сакратар Савету Бясьпекі Генадзь Нявыглас. Трэба адзначыць, што незалежных журналістаў на гэтыя сустрэчы не акрэдытавалі.

ЦВК ігнаруе доказы фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў
11:12, 14/09/2001

Цэнтрвыбаркам прызнаў неабгрунтаванымі скаргі Гэльсынскага камітэту, праваабарончага цэнтру “Вясна” і кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Ганчарыка аб непрызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў. Такое рашэньне прынята Цэнтрвыбаркамам 14 верасьня на сваім паседжньні. Усе тры скаргі насілі комплексны характар і ахоплівалі ня толькі працэс галасаваньня па выбарах прэзыдэнта Беларусі, але і ўсю выбарчую кампанію ў агуле. Сярод асноўных парушэньняў называюцца незаконнае фармаваньне выбарчых камісіяў, злоўжываньні Лукашэнкам сваім службовым становішчам падчас агітацыі, адсутнасьць роўных умоваў агітацыі для ўсіх кандыдатаў. Заявіцелі прадставілі факты парушэньня выбарчага заканадаўства падчас датэрміновага галасаваньня, перашкоды назіраньню за выбарамі, кантролю падліку галасоў. Усіх гэтых фактаў дастакова для таго, каб прызнаць выбары несапраўднымі, але не для “прыдворнага” ЦВК.

Лукашэнка не прадстаўляе пагрозы для Захаду. Ён усяго толькі абразьлівы
11:11, 14/09/2001, The Guardian

Беларусь – ізгой Эўропы, па словах дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэлла – “адзіны і апошні прытулак бяззаконства” на кантыненце. Пры Аляксандры Лукашэнку, які практыкуе таталітарызм старой школы, гэтая былая савецкая рэспубліка ўпарта чапляецца за мінулае.

За выражение соболезнования американскому народу задержали баптистского пастора
11:10, 14/09/2001

Вчера за выражение соболезнования народу Соединенных Штатов в связи с кровавой трагедией, произошедшей 11 сентября, был задержан милиционерами и получил предупреждение просвитер Шарковщинской баптистской церкви Петр Мажейко. Пастор Мажейко проехал по поселку Шарковщина с привязанным к велосипеду американским государственным флагом с траурной лентой, сообщает Радыё Свабода.

Інфармацыі пра загінулых беларусаў у ЗША па-ранейшаму няма
11:09, 14/09/2001

Па стану на 14 верасьня Міністэрства замежных спрваў Беларусі пакуль ня мае якой-небудзь інфармацыі пра тое, што сярод ахвяраў тэрарыстычных актаў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне ёсьць грамадзяне Беларусі. На сёньня вядома, што ніхто з пэрсаналу замежных установаў Беларусі ў ЗША, а таксама членаў іхніх сем’яў у выніку тэрактаў не пацярпеў.

Падаражэла таксі
11:08, 14/09/2001

У пятніцу ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства транспарту і камунікацыяў, якім павышаюцца тарыфы на перавоз пасажыраў легкавымі таксі. Зараз кошт пасадкі ў таксі і аднаго кілёмэтру пераезду ў ёй з 6 да 22 гадзінаў складае 310 рублёў (было 295). У начны час (з 22 да 6 гадзінаў) - 465 рублёў (было 440). Папярэдняе павышэньне тарыфаў на перавоз пасажыраў легкавымі таксі адбылося ў канцы красавіка.

Павышаюцца кошты на дызельнае паліва і мазуту
11:07, 14/09/2001

З 14 верасьня ў Беларусі павышаюцца кошты на дызельнае паліва й мазуту на 4,7 і 7,7 адсоткі адпаведна. Пра гэта паведамілі БелаПАН ва ўрадзе рэспублікі. Зараз 1 літар дызэльнага паліва на АЗС канцэрну “Белнафтахім” будзе каштаваць 440 рублёў, а тона мазуту – 153 тысячы рублёў. Асноўная прычына павышэньня коштаў на вышэйназваныя нафтапрадукты зьявілася павышэньне коштаў на расейскую нафту, а таксама некаторае зьніжэньне курсу беларускага рубля адносна даляру ЗША. Апошняе павышэньне кошту на нафтапрадукты было 14 жніўня гэтага году.

Лідэры палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў выступілі за правядзеньне паўторных прэзыдэнцкіх выбараў
11:06, 14/09/2001

Лідэры палітычных партыяў і грамадзкіх рухаў Беларусі, якія ўваходзяць у шырокую грамадзянскую кааліцыю, выступілі 14 верасьня з адкрытаю заяваю. Уладзімер Ганчарык, Сяргей Калякін, Павал Казлоўскі, Васіль Лявонаў, Міхаіл Марыніч, Мікалай Статкевіч, Аляксандар Бухвостаў, Станіслаў Шушкевіч, Юры Хадыка, Валянціна Палевікова, Аляксандар Ярашук заявілі, што ў выніку грубага і надзвычай цынічнага парушэньня выбарчых працэдураў у пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў 9 верасьня ў Беларусі адбыўся захоп улады. “Беларускі рэжым скарыстаў усю моц дзяржаўнага апарату, выканаўчых ворганаў, спэцслужбаў, каб сфальсыфікаваць вынікі першага тура выбараў на карысьць Лукашэнкі. Мэта гэтага беззаконства відавочна: беларускі дыктатар і ягоныя паплечнікі хочуць адцягнуць сваю паразу і поўны палітычны крах”, – гаворыцца ў заяве.

У памяць аб зьніклых апанентах рэжыму
11:05, 14/09/2001

17 верасьня Генадзю Карпенка споўнілася б 52 гады. 17 верасьня Андрэй Клімаў, які знаходзіцца ў турэмных засьценках сустрэне свае 36 гадоў. 16 верасьня роўна два гады, як былі выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. 17 верасьня каля адміністрацыі Лукашэнкі паўстане ланцуг неабыякавых людзей з партрэтамі Генадзя Карпенкі, Андрэя Клімава, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьміцера Завадзкага, Юры Захаранкі. Родныя і блізкія, калегі і сябры, проста неабыякавыя людзі стануць у гэты дзень насупроць рэзыдэнцыі Лукашэнкі па адрэсе К. Маркса, 38 а 17.00.

Дэвід Джонсан: “Уяўны посьпех цяперашняга кіраўніка дзяржавы ня мае значэньня”
11:04, 14/09/2001

Амбасадар Злучаных Штатаў у Арганізацыі Бясьпекі й Супрацоўніцтва ў Эўропе Дэйвід Джонсан выступіў на паседжаньні Сталай Рады АБСЭ ў Вене. "Ужо нейкі час Злучаныя Штаты ды іншыя заклікаюць Беларусь гарантаваць усім сваім грамадзянам фундамэнтальныя свабоды, на падставе якіх збудаваная Эўраатлянтычная супольнасьць і АБСЭ, а таксама прытрымлівацца свайго абавязаньня стварыць справядлівыя ўмовы для прэзыдэнцкіх выбараў. Мы пасьлядоўна заклікалі Менск выконваць прынятыя на сябе абавязаньні і жыць у адпаведнасьці з каштоўнасьцямі, зь якімі Беларусь зьвязала сябе, далучыўшыся да гэтай арганізацыі. На жаль, гэтыя заклікі засталіся непачутыя", - заявiў Джонсан.

БАЖ супраць дырэктара друкарні “Мэджык”
11:03, 14/09/2001

Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвярнулася ў пракуратуру Беларусі з просьбай тэрмінова спыніць парушэньне правоў некаторых незалежных выданьняў, а таксама прыцягнуць да адказнасьці Ўладзімера Глушакова, першага намесьніка старшыні Дзяржкамдруку, які адначасова выконвае абавязкі дырэктара прыватнай друкарні "Мэджык" і ўзяў на сябе функцыі цэнзара.

На каардынатара “Незалежнага назіраньня” завялі крымінальную справу
11:02, 14/09/2001

Шасьцёра ўзброеных людзей у міліцэйскай форме пастукалі ў дзьверы каардынатара “Незалежнага назіраньня” ў Шклоўскім раёне Паўла Нягурскага 7 верасьня позна вечарам. Яны адмовіліся прадставіцца і назваць прычыну такога позьняга візыту. Гаспадар не ўпусьціў у дом няпрошаных гасьцей і патэлефанаваў у міліцыю, а пасьля ў пракуратуру Шклову. Пракурор Сьніткоў сказаў, што гэта ён даў загад даставіць Нягурскага ў пракуратуру.

Беларусь вырашыла траур па ахвярах у ЗША не аб’яўляць
11:01, 14/09/2001, www.yusnews.com

Аляксандар Лукашэнка, які год таму асабіста наведаў расейскую амбасаду на менскай вуліцы Старавіленскай, каб выказаць свае спачуваньні ў сувязі з пагібельлю падводнай лодкі “Курск”, адмовіўся 13 верасьня наведаць суседнюю амэрыканскую амбасаду, дзе была адкрыта кніга. спачуваньняў. А.Лукашэнка адправіў замест сябе свайго міністра замежных справаў Міхаіла Хвастова, У адрозьненьні ад Расеі і Ўкраіны, Беларусь наогул вырашыла не праводзіць афіцыйных траурных мерапрыемстваў у сувязі з тэрактамі ў ЗША і працягвае радавацца песьнямі і пляскамі ў рамках Дзён культуры Яраслаўскай вобласьці ў Менску.

 HIGHLIGHTS 
Andrei Sannikov: Energy cooperation of Belarus with Europe broken down due to repressions against opposition • 14:59, 25/09/2007
President of PACE: «Dialog with Belarus is impossible without discharge of political prisoners» • 12:32, 25/09/2007
Authorities responsible for arrests on European March’s Eve • 17:56, 24/09/2007
Festival in Lutsk: Belarusians having right to freedom (Photo) • 11:48, 24/09/2007
Natallia Pyatkevich‘s reply to opposition? • 18:11, 21/09/2007
Aliaksandr Milinkevich invited European Leaders to the European March • 15:35, 21/09/2007
First steps must be taken by Belarusian authorities • 12:09, 21/09/2007
Official Minsk against Nuclear Weapons • 19:08, 20/09/2007
Georgia supporting Belarus in its “battle” with Russia • 13:58, 20/09/2007
Well-known public figures of Belarus insisting on dialogue • 19:15, 19/09/2007
 ADVERT 



1998-2007 © Charter'97. E-mail: charter@charter97.org

Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer

Technical Support webmaster@charter97.org. Ads on the site adv@charter97.org                         


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: