Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Магілёўскіх "зуброў" выганяюць з ВНУ 11:01, 17/09/2001
Уціск на магілёўскіх "зуброў" і кіраўнікоў маладзёвых арганізацыяў аказваецца і пасьля выбараў. Зьміцер Букатаў выключаны з магілёўскага педтэхнікуму. Педсавет гэтай навучальнай установы разгледзіў паводзіны двух іншых студэнтаў - Анляксандра Каліты і Аляксандра Паўловіча. Адносна апошняга ўзбуджана крымінальная справа за абразу прэзыдэнта з-за таго, што ён прымаў удзел у тэатралізаваным прадстаўленьні руху ЗУБР.
Суд пакараў яшчэ двух "зуброў" за ўдзел у жнівеньскай акцыі "Хочам ведаць праўду". Івану Панюцічу вынесьлі папярэджаньне, а Надзея Сулейманава была прыгавораная да штрафу ў памеры 20 мінімальных заробкаў. Міліцыянты здолелі пераканаць судзьдзю ў тым, што дзяўчына аказвала ім супраціўленьне.
Тым часам яшчэ два студэнты чакаюць рашэньня сваёй будучыні. Студэнтаў факультэту замежных моваў Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якія ў жніўні працавалі перакладчыкамі ў назіральнікаў АБСЭ, маюць намер выключыць за непасьпяховасьць.
Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer