Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Эўразьвяз далучаецца да заключэньня місіі БДІПЧ АБСЭ аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў недэмакратычнымі 11:03, 17/09/2001
Эўразьвяз далучаецца да заключэньня, зробленага місіяй міжнароднага абмежаванага назіраньня на выбарах Прэзыдэнта Беларусі 9 верасьня, і выказвае шкадаваньне адносна таго, што гэтыя выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам АБСЭ. Такая заява была прынята 14 верасьня ў Брусэлі кіраўніцтвам Эўразьвязу. У дакумэнце выказваецца шкадаваньне ў сувязі з перасьледам беларускай апазыцыі, унутраных назіральнікаў, незалежных СМІ і няўрадавых арганізацыяў. Што да далейшых узаемаадносінаў ЭЗ і Беларусі, то, як гаворыцца ў заяве, яны шмат у чым залежаць ад павагі правоў чалавека і прагрэсу ў дэмакратызацыі краіны.
ЭЗ выказвае надзею, што Беларусь абярэ курс на палітычную лібералізацыю, павагу да правоў чалавека і вяршынства закону. Эўразьвяз будзе працягваць падтрымку дэмакратычных зьменаў і праводзіць кансультацыі з прадстаўнікамі ўсіх палітычных сілаў Беларусі, калі беларускі бок гатовы йсьці ў тым самым накірунку. “Мы падтрымліваем Кансультатыўна-назіральную групу АБСЭ, якая настойвае на такіх зьменах”, - гаворыцца ў заяве Эўразьвязу.
Да гэтага дакумэнту далучыліся такія асацыіраваныя члены ЭЗ, як краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Кіпр, Мальта, Турцыя, а таксама дзяржавы-члены эканамічных арганізацыяў Эўразьвязу.
Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer