Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Charter'97
беларуская версiя | forum | русская версия
news  |  actions  |  photo chronicle  |  show trials  |  documents  |  file  |  projects  


 ARCHIVE 
1998-2002

 ARCHIVE 

SuMoTuWeThFrSa
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 SEARCH 

advanced search


 PROJECTS 


ALL PROJECTS

 SUBSCRIBE 

Politics and News from Belarus - Charter'97

 ADVERT 

 ADVERT 




 NEWS 



Два гады таму зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі
11:06, 17/09/2001

Першы віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар бясьсьледна зьнік у Менску 16 верасьня. Разам са сваім сябрам бізнэсмэнам Анатолем Красоўcкім Ганчар вяртаўся дадому. Пазьней на мяркуемым месцы выкраданьня - вуліцы Фабрычнай – былі знойдзены рэшткі шкла аўтамабілю і кроў выкрадзеных.

У траўні 1999 году Ганчар, як было прадпісана Канстытуцыяй, арганізаваў кампанію па выбарах прэзыдэнта Беларусі, сарваную ўладамі. У ліпені 1999 году Ганчар аб’явіў пра сканчэньне тэрміну легітымнага прэзыдэнцкага кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. Некалькі гадоў раней Віктар Іосіфавіч прымаў актыўны ўдзел у працы Вярхоўнага Савету падчас канстытуцыйнай крызы 1996 году. Ягоныя дзеяньні ў апазыцыі і вымусілі сёньняшнія ўлады выкрасьці актыўнага апанента - упэўненыя сваякі й сябры зьніклых. Да гэтага часу патрабаваньні аб рассьледаваньні зьнікненьня Ганчара й Красоўскага фігуруюць у разнастайных дакумэнтах міжнародных арганізацыяў і структураў.

Як заявіла ў інтэрвію БелаПАН жонка Ганчара Зінаіда Ганчар, на працягу двух гадоў “улады нават не спрабавалі стварыць ілюзыю пошуку тых, хто зьнік”. “Я ўпэўнена, што гэта было выкраданьне – выкраданьне чалавека, які, на мой погляд, быў галоўным апанентам рэжыму Лукашэнкі. Я спадзяюся, што Віктар жывы, што рука таго, каму даручылі гэтае забойства, усё ж такі здрыганулася. Зараз, пасьля выбараў, усё залежыць ад пазыцыі грамадзтва. Увесь гэты час я патрабавала ад уладаў правесьці рассьледаваньне і паведаміць поўную і праўдзівую інфамацыю пра тое, што здарылася. І ўсё ж такі злачынцы павінны ведаць: “заўтра” напаткае кожнага зь іх праз пяць, праз дзесяць гадоў, але напаткае абавязкова”, - сказала Зінаіда Ганчар.

Жонка выконваючага абавязкі старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня мае намер прыняць удзел у акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей”, якая павінна прайсьці а 17.00 17 верасьня каля рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.



 TOPIC LINKS 



 TODAY 



 ADVERT 



1998-2007 © Charter'97. E-mail: charter@charter97.org

Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer

Technical Support webmaster@charter97.org. Ads on the site adv@charter97.org                         


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: