Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Charter'97
беларуская версiя | forum | русская версия
news  |  actions  |  photo chronicle  |  show trials  |  documents  |  file  |  projects  


 ARCHIVE 
1998-2002

 ARCHIVE 

SuMoTuWeThFrSa
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 SEARCH 

advanced search


 PROJECTS 


ALL PROJECTS

 SUBSCRIBE 

Politics and News from Belarus - Charter'97

 ADVERT 

 ADVERT 




 NEWS OF THE DAY 
Каму жах, каму піар
11:17, 18/09/2001, «Московский комсомолец»


 POLITICS 

Ханс-Георг Вік не займаецца выведкай
11:16, 18/09/2001

“Я не супрацоўнік выведкі, як сказаў пра мяне Лукашэнка”, – заявіў кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі і пасол Ханс-Георг Вік у інтэрвію, апублікаваным у апошнім нумары “Белорусской газеты”. Па словах Віка, у ягоны 40-гадовай кар’еры службы ў МЗС Нямеччыны быў пэрыяд, калі ён кіраваў службай зьнешняй выведкі, ён цягнуўся ўсяго толькі 5 гадоў. “Тут, у Беларусі, я не займаюся выведкай, а выконваю выключна палітычныя функцыі: кансультую па пытаньнях стварэньня і разьвіцьця дэмакратычных інстытутаў,- заявіў кіраўнік КНГ АБСЭ. – І гэтая мэта пакуль яшчэ не дасягнутая. Сваю дзейнасьць на тэрыторыі Беларусі я ажыцьцяўляю ў рамках мандату, выдадзенага мне дзейным старшынём АБСЭ. Як вядома, старшыня АБСЭ, а таксама кіраўнікі парлямэнцкіх дэлегацыяў выказалі сваё меркаваньне аб тым, каб я працягваў тут сваю працу”.

“Палатка” раіць Бушу “ўсьвядоміць усю глыбіню трагедыі, якая адбылася ў ЗША”
11:15, 18/09/2001

Старшыня камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД “палаты прадстаўнікоў” Анатоль Малафееў назваў “типичным произволом и нарушением всех норм морали” заяву адміністрацыі ЗША адносна прэзыдэнцкіх выбараў у рэспубліцы. Афіцыйны прадстаўнік Белага дому Ары Флэйшар, у прыватнасьці, заявіў, што “Аляксандар Лукашэнка, які зьяўляецца апошнім дыктатарам у Эўропе, скраў у беларускага народа ня толькі выбары, але і шанец вярнуцца на шлях да дэмакратыі і свабоднай рынкавай эканомікі”. Па словах амэрыканскага прадстаўніка, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш шкадуе аб гэтым і лічыць, што сьвет ня можа прызнаць вынікі галасаваньня ў Беларусі.

Рэпрэсіі супроць назіральнікаў за выбарамі набываюць зьверскі характар
11:14, 18/09/2001

На восьмы дзень пакараньня ў міліцэйскім вучастку трапіў у магілёўскі вабласны шпіталь былы каардынатар незалежнага назіраньня па Клімавіцкім раёне Васіль Васільчанка. Кіраўніцтва вучастку было вымушана вызваліць назіральніка пасьля таго, як у затрыманага пачало гнаіцца вуха і абвастрыліся захворваньні. Вязень адбываў пакараньне ў вельмі цяжкіх умовах.

Зьяўляюцца доказы падмены выбарчых бюлятэняў
11:13, 18/09/2001

У Баранавічах студэнт мясцовай філіі Беларускага камэрцыйнага інстытута кіраваньня Сяргей Тупальскі на ўскрайку гораду ў Паўднёвым мікрараёне знайшоў больш за 100 нявыкарыстаных выбарчых бюлетэняў ад нядаяўніх прэзыдэнцкіх выбараў. Сяргей Тупальскі адразу патэлефанаваў у рэдакцыю мясцовай газэты “Инт-экспресс”. Рэдактар газэты Ўладзімер Янукевіч і ягоны намесьнік Алег Панамароў прыехалі на месца і назьбіралі больш за 100 бюлетэняў, якія хтосьці выкінуў за гаражы мікрараёну. Колькі такіх бюлетэняў раскідаў вецер – невядома.

МАЗ адыходзіць у Расею
11:12, 18/09/2001

Буйным беларускім прадпрыемствам, флагманам айчыннай індустрыі, хутчэй за ўсё, завалодае расейская прыватная кампанія. Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў зьявілася інфармацыя пра тое, што пагадненьне афіцыйнай Масквы захоўваць нейтралітэт адносна Лукашэнкі або падтрымаць яго неафіцыйна набываецца за кошт буйных беларускіх прадпрыемстваў-экспартэраў. Гэтая інфармацыя загучала канкрэтна падчас прыезду аднаго з так нелюбімых Лукашэнкам расейскіх алігархаў, главы “Сібірскага алюмінію” Алега Дэрыпаскі. Зараз, пасьля выбараў, інфармацыя цалкам падцьвярджаецца.

Проект реконструкции "Крыніцы" отдали экспертам от власти
11:11, 18/09/2001

Инвестиционный проект реконструкции пивзавода "Крыніца" с помощью петербургской "Балтики" в настоящее время проходит экспертизу в соответствующих органах правительства. Как сообщил корреспонденту БЕЛТА заместитель президента концерна "Белгоспищепром" Григорий Петкевич, к концу сентября на предприятии должны получить бизнес-план инвестиционного проекта и только после этого определить окончательный механизм вторичной эмиссии. А для того, чтобы не сдерживать темпы реконструкции, предусмотрен совместный с "Балтикой" вариант инвестирования через заемные средства.

Кадравыя перастаноўкі ў Нацбанку
11:10, 18/09/2001

Шэраг кадравых пытаньняў разгледжаны праўленьнем Нацыянальнага банку Беларусі. У сувязі з пераходам на іншую працу ад пасады намесьніка старшыні вызваленая Наталля Аляксеева, якая працуе намесьнікам старшыні Нацбанку з 1997 году. Першым намесьнікам Нацыянальнага банку прызначаны Юры Алымаў, які раней займаў пасаду намесьніка старшыні праўленьня. Верагодна, што зараз ён будзе курыраваць Дэпартамэнт банкаўскага нагляду, працу якога да гэтага часу кантралявала Наталля Аляксеева. Акрамя гэтых кадравых зьменаў, намесьнікам старшыні праўленьня – дырэктарам Дэпартамэнту дасьледваньняў і статыстыкі прызначаная Галiна Хоціна. Намесьнікам старшыні праўленьня прызначаны таксама Васіль Мацюшэўскі, які раней узначальваў Дэпартамэнт міжнародных аперацыяў.

Спыняецца выпуск “Свободных новостей”
11:09, 18/09/2001

Галоўны заснавальнік недзяржаўнай газэты “Свободные новости” Сяргей Атрошчанкаў прыняў рашэньне аб спыненьні выпуску газэты. Як заявіў Атрошчанка ў інтэрвію “Інтэрфаксу” ў аўторак, ён мае намер таксама замяніць рэдакцыйны калектыў газэты на чале зь яе галоўным рэдактарм Аляксандрам Уліцёнкам. Чарговы нумар “Свободных новостей” у бліжэйшую пятніцу ня выйдзе, але ўжо на наступным тыдні над чарговым нумарам газэты будзе працаваць новы калектыў, сказаў С.Атрошчанка. У сваю чаргу, галоўны рэдактар “СН” Аляксандар Уліцёнак адмовіўся камэнтаваць дзеяньні галоўнага заснавальніка газэты і назваў іх “авантурай і поўнай лухтой”.

Страчаная магчымасьць: прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЭ
11:08, 18/09/2001, Орэст Дэйчакіўскі, дарадца Камісіі Кангрэсу ЗША па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе
Рон Макнама


Прадстаўнікі Камісіі назіралі за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі 9 верасьня, у якіх беларускі прыхільнік цьвёрдай рукі Аляксандар Лукашэнка атрымаў перамогу. Выбары былі цалкам несправядлівымі і прайшлі ў атмасфэры перасьледу апазыцыі й незалежных СМІ. Улады перашкаджалі правядзеньню нармальнага датэрміновага назіраньня за выбарамі, у той час як Лукашэнка выступаў зь недвухсэнсоўнымі пагрозамі ў адрас главы місіі АБСЭ пасла Ханса-Георга Віка і пасла Злучаных Штатаў Амэрыкі Майкла Козака ў апошнія дні прэзыдэнцкай кампаніі. Надзеі на тое, што выбары пакладуць канец самаізаляцыі дзяржавы, разьвеяліся пасьля зьнявагі правоў чалавека як у пэрыяд, як папярэднічаў выбарам, так і непасрэдна ў дзень галасаваньня.

Вашынгтон назваў Лукашэнку “апошнім эўрапейскім дыктатарам”
11:07, 18/09/2001

Прэс-сакратар Белага дому Ары Флайшар назваў Аляксандра Лукашэнку “апошнім эўрапейскім дыктатарам”, паведамляе Аssociated Рress. У афіцыйнай заяве гаворыцца, што прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказвае спачуваньні, што прэзыдэнцкія выбары 9 верасьня ў Беларусі не былі сумленнымі й свабоднымі, а таму яны ня могуць быць прызнаныя міжнароднай супольнасьцю. “Аляксандар Лукашэнка ня толькі скраў у беларускага народа выбары, але ён таксама скраў у іх магчымасьць вярнуцца на шлях дэмакратыі і свабоднай рынкавай эканомікі”, - адзначаецца ў дакумэнце.

Акцыя пратэсту ля рэзыдэнцыі Лукашэнкі
11:06, 18/09/2001

Больш за дзьвесьце чалавек сталі жывым ланцугом насупроць рэзыдэнцыі Лукашэнкі 17 верасьня ў Менску. Акцыя была прымеркавана да другой гадавіны з дня зьнікненьня былога віцэ-прэм’ера беларускага ўраду Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. У гэты дзень людзі прыйшлі да Адміністрацыі прэзыдэнта з партрэтамі ня толькі Ганчара і Красоўскага, але і іншых рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў: Юры Захаранкі, Андрэя Клімава, Генадзя Карпенкі, Анатоля Майсені, журналіста Зьміцера Завадзкага. У акцыі прынялі ўдзел сваякі зьніклых ці памерлых пры нявысьветленых абставінах апазыцыянэраў – Зінаіда Ганчар, Ірына Красоўская, Людміла Карпенка, а таксама калегі Віктара Ганчара па Вярхоўнаму Савету – Людміла Гразнова, Валеры Шчукін, Анатоль Лябедзька, Павал Знавец. Міліцыя ніякіх супрацьпраўных дзеяньняў да ўдзельнікаў акцыі не прадпрымала.

Дзейны старшыня АБСЭ выступіў з крытыкаю выбарчага працэсу ў Беларусі
11:05, 18/09/2001

На шостай нарадзе АБСЭ па выкананьню абавязацельстваў у галіне правоў чалавека прагучаў даклад старшыні АБСЭ, міністра замежных справаў Румыніі Мірча Джэоана. У дакладзе, агучаным прадстаўнікамі румынскай дэлегацыі, адзначаецца прагрэс, якога дасягнулі ў справе забесьпячэньня свабодных і дэмакратычных выбараў Албанія і Босьнія-Герцагавіна, а ў Беларусі (цытата) “...такога прагрэсу не было. Мiжнародныя назіральнікі пастанавілі, што выбарчы працэс у Беларусі не адпавядаў стандартам АБСЭ. Выбары павінны былі падцягнуць Беларусь да эўрапейскай дэмакратыі, аднак гэтага не адбылося”.

Дэлегацыя Вярхоўнага Савету выступіць на паседжаньні ПАСЭ
11:04, 18/09/2001

Дэлегацыя Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня рыхтуецца да паездкі ў Стразбург на паседжаньне Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы. Дэлегацыя будзе складацца з трох чалавек. Дэпутаты Вярхоўнага Савету плянуюць прыняць удзел у працы палітычных груп, сустрэцца з адказнымі асобамі. “Вельмі важна, каб сёньня голас і Вярхоўнага Савету, і палітычнай апазыцыі гучаў у Стразбургу. Таму што другая дэлегацыя йдзе з іншымі намерамі, з іншымі мэтамі. Мы таксама плянуем выехаць на паседжаньне Сталага Камітэту ПА АБСЭ, мы ўжо атрымалі запрашэньне. Там ужо ў трэці раз дзейнічае прынцып “пустога месца”, дэ-юрэ – захоўваюцца паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету. Мандатная камісія зноў будзе займацца разглядам гэтага пытаньня, у выніку чаго вызначыцца канчатковы статус для Беларусі”, - паведаміў віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Анатоль Лябедзька.

Беларускі рэжым выступіў у абарону лівійскага тэрарызму
11:03, 18/09/2001

Пагадненьне аб пашырэньні гандлёвых сувязяў і інвестыцыяў у нафтагазавую галіну і іншыя сэктары эканомікі дзьвюх краінаў было падпісана па выніках чатырохдзённага візыту ў Менск члена кіраўніцтва Лівіі генэрал-маёр Абу Бакр Юнэс Джабэра. Аб падрабязнасьцях візыту практычна нічога не паведамляецца, вядома толькі, што перамовы зь лівійскай дэлегацыяй былі сфакусаваныя на стварэньні сумеснага банку й сумесных прадпрыемстваў у галіне нафтаперапрацоўкі, вытворчасьці драўніны, машыннага абсталяваньня і электронікі. Акрамя таго, Лівія й Беларусь падцьвердзілі неабходнасьць больш хуткай, поўнай і канчатковай адмены санкцыяў Савету бясьпекі ААН, уведзеных адносна Лівіі. Пра гэта гаворыцца ў сумесным камюніке, прынятым па выніках візыту старшыні Вышэйшага Савету абароны Лівіі Абу Бакра Юніса Джабэра ў Беларусь. У дакумэнце таксама гаворыцца, што паміж бакамі дасягнута дамоўленасьць аб абмене візытамі на розных умовах, якія будуць садзейнічаць далейшаму супрацоўніцтву паміж Беларусьсю і Лівіяй.

Пачаўся перасьлед за ўдзел у выбарчай кампаніі
11:02, 18/09/2001

У Менскай вобласьці пачаўся перасьлед людзей, якія прымалі ўдзел у выбарчай кампаніі – агітавалі за адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Ганчарыка ці назіралі за галасаваньнем ва ўчастковых і рэгіянальных камісіях.

На прадпрыемстве рабочыя гінуць сотнямі
11:01, 18/09/2001, www.praca.by

У выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасьці з пачатку году загінула 168 рабочых, 447 чалавек атрымалі цяжкія траўмы. Па дадзеных Камітэту па інспэкцыі працы пры Міністэрстве працы Беларусі, за восем месяцаў у рэспубліцы адбылося 37 групавых няшчасных выпадкаў, у якіх пацярпела 11 работнікаў, пры гэтым 21 зь іх загінулi, а 41 атрымалі цяжкія траўмы. Асноўнымі прычынамі траўматызму на вытворчасьці зьяўляецца незадавальняючае ўтрыманьне і недахопы ў арганізацыі працоўных месцаў, эксплуатацыя сапсаванага абсталяваньня, парушэньне пацярпелымі вытворчай дысцыпліны, невыкананьне кіраўнікамі і спэцыялістамі абавязкаў па ахове працы.

 HIGHLIGHTS 
Andrei Sannikov: Energy cooperation of Belarus with Europe broken down due to repressions against opposition • 14:59, 25/09/2007
President of PACE: «Dialog with Belarus is impossible without discharge of political prisoners» • 12:32, 25/09/2007
Authorities responsible for arrests on European March’s Eve • 17:56, 24/09/2007
Festival in Lutsk: Belarusians having right to freedom (Photo) • 11:48, 24/09/2007
Natallia Pyatkevich‘s reply to opposition? • 18:11, 21/09/2007
Aliaksandr Milinkevich invited European Leaders to the European March • 15:35, 21/09/2007
First steps must be taken by Belarusian authorities • 12:09, 21/09/2007
Official Minsk against Nuclear Weapons • 19:08, 20/09/2007
Georgia supporting Belarus in its “battle” with Russia • 13:58, 20/09/2007
Well-known public figures of Belarus insisting on dialogue • 19:15, 19/09/2007
 ADVERT 



1998-2007 © Charter'97. E-mail: charter@charter97.org

Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer

Technical Support webmaster@charter97.org. Ads on the site adv@charter97.org                         


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: