Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Charter'97
беларуская версiя | forum | русская версия
news  |  actions  |  photo chronicle  |  show trials  |  documents  |  file  |  projects  


 ARCHIVE 
1998-2002

 ARCHIVE 

SuMoTuWeThFrSa
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 SEARCH 

advanced search


 PROJECTS 


ALL PROJECTS

 SUBSCRIBE 

Politics and News from Belarus - Charter'97

 ADVERT 

 ADVERT 




 NEWS 



Пачаўся перасьлед за ўдзел у выбарчай кампаніі
11:02, 18/09/2001

У Менскай вобласьці пачаўся перасьлед людзей, якія прымалі ўдзел у выбарчай кампаніі – агітавалі за адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Ганчарыка ці назіралі за галасаваньнем ва ўчастковых і рэгіянальных камісіях.

Так, у горадзе Крупкі загадчык раённага аддзелу адукацыі Анатоль Зайцаў афіцыйна аб’явіў сацыяльнаму педагогу сярэдняй школы №1 Уладзімеру Аляхновічу, што той звольнены з працы за амаральны ўчынак, які не сумяшчаецца з ягонай педагагічнай дзейнасьцю ў навучальнай установе.

Як паведаміў Радыё Свабода Ўладзімер Аляхновіч, яму інкрымінуюць тое, што тры месяцы таму тры крупскія падлеткі зь ліку ягоных вучняў былі затрыманыя міліцыяй з налепкамі “Час выбіраць!” і “Час убіраць”. Аднак сваё звальненьне ён раглядае як справу за агітацыйную працу падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Крупках. У гэтыя дні стала беспрацоўнай Нэлі Шлойда, каардынатар “Незалежнага назіраньня” ў Маладэчне. Менскае кіраўніцтва фірмы “Юніфарм” звольніла яе з працы – з пасады загадчыцы маладэчанскай аптэкі. Па словах Нэлі Шлойда, на такі ўчынак кіраўніцтва “Юніфарму” падштурхнулі вабласныя выканаўчыя ўлады.

Па словах самога Ўладзімера Ганчарыка, такія выпадкі здараюцца ў дадзены момант ня толькі ў Менскай вобласьці, але й ва ўсіх рэгіёнах краіны і налічваюцца дзесяткамі.



 TOPIC LINKS 



 TODAY 



 ADVERT 



1998-2007 © Charter'97. E-mail: charter@charter97.org

Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer

Technical Support webmaster@charter97.org. Ads on the site adv@charter97.org                         


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: