Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Страчаная магчымасьць: прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЭ 11:08, 18/09/2001, Орэст Дэйчакіўскі, дарадца Камісіі Кангрэсу ЗША па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе Рон Макнама
Прадстаўнікі Камісіі назіралі за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі 9 верасьня, у якіх беларускі прыхільнік цьвёрдай рукі Аляксандар Лукашэнка атрымаў перамогу. Выбары былі цалкам несправядлівымі і прайшлі ў атмасфэры перасьледу апазыцыі й незалежных СМІ. Улады перашкаджалі правядзеньню нармальнага датэрміновага назіраньня за выбарамі, у той час як Лукашэнка выступаў зь недвухсэнсоўнымі пагрозамі ў адрас главы місіі АБСЭ пасла Ханса-Георга Віка і пасла Злучаных Штатаў Амэрыкі Майкла Козака ў апошнія дні прэзыдэнцкай кампаніі. Надзеі на тое, што выбары пакладуць канец самаізаляцыі дзяржавы, разьвеяліся пасьля зьнявагі правоў чалавека як у пэрыяд, як папярэднічаў выбарам, так і непасрэдна ў дзень галасаваньня.
Міжнародная місія па абмежаванаму назіраньню за выбарамі, якая складаецца з прадстаўнікоў БДІПЧ АБСЭ і Парлямэнцкай Тройкі, у якую ў сваю чаргу ўваходзілі прадстаўнікі АБСЭ ПА, ПАСЭ і Эўрапарлямэнту, парыйшла да высновы, што выбарчы працэс адбываўся з шэрагам парушэньняў і што выбары не адпавядалі стандартам АБСЭ па правядзеньню дэмакратычных выбараў. Члены Камісіі ўваходзілі ў склад дэлегацыі Парлямэнцкай аамблеі АБСЭ па маніторыгну выбараў у гарадах і вёсках Менскай, Віцебскай і Магілёўскай вабласьцей, а таксама роднай вёскі Лукашэнкі.
Няпросты прадвыбарчы пэрыяд абумовіў вынік выбараў. Выбары праходзілі на фоне выкрываньняў удзелу асобаў з блізкага колу Лукашэнкі ў выкраданьнях і мяркуемых забойствах палітычных апанентаў. Крытэры, усталяваныя АБСЭ ў 2000 годзе ў якасьці ўмоваў для дэмакратычных выбараў, а менавіта: прызрыстасьць выбарчага працэсу і адсутнасьць страху ў грамадзтве, так і не былі захаваныя. Кандыдаты першапачаткова знаходзіліся ў няроўных умовах.
Час перад прэзыдэнцкімі выбарамі, характарызаваўся перасьледам апазыцыі, канфіскацыяй матэр’ялаў кампаніі, газэтаў, друкаванага і кампутарнага абсталяваньня. Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі адкрыта стаялі на баку Лукашэнкі. Улады рабілі ўсё магчымае, каб сапсаваць пляны апазыцыі шляхам выданьня дэкрэтаў, нежаданьня гарантаваць незалежнасьць выбаркамаў і зьдзяйсьненьня парушэньняў падчас папярэдянага галасаваньня.
Тое, як улады абыходзіліся з назіральнай камісіяй АБСЭ, уключна з затрымкаю выдачы візаў (што вымусіла назіральнікаў абмежаваць сваю дзейнасьць трыма тыднямі) і адмовы ў візах было названа прдастаўнікамі АБСЭ беспрэцэндэнтным крокам – такога не здаралася ні ў адной больш чым за два дзясяткі краінаў, дзе АБСЭ праводзіла маніторынг выбараў.
Рэжым жорстка кантраляваў практычна кожны аспэкт выбарчага працэсу, пачынаючы ад складу выбарчых камісіяў, у якіх не хапала прадстаўнікоў апазыцыі, сканчваючы спробамі зашкодзіць незалежным назіральнікам правесьці маніторынг выбараў.
Адным зь нямногіх пазытыўных момантаў прэзыдэнцкай гонкі ў Беларусі стала разьвіцьцё дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, нягледзячы на той уціск, які яна зьведала з боку рэжыму Лукашэнкі.
На жаль, Лукашэнка і ягонае кола ўпусьцілі магчымасьць, якая дазволіла б ім вярнуцца да больш ці менш нармальных адносінаў з большасьцю краінаў-удзельніц АБСЭ і Злучанымі Штатамі.
Нягледзячы на малаверагоднае прызнаньне вынікаў выбараў, члены беларускага Народнага Сходу тым не менш зьвярталіся з назіральнікамі ад Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ з надзеяй спыніць ізаляцыю краіны, у якой яна апынулася пасьля правядзеньня вельмі сумнеўных леташніх парлямэнцкіх выбараў.
Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer