Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Буйным беларускім прадпрыемствам, флагманам айчыннай індустрыі, хутчэй за ўсё, завалодае расейская прыватная кампанія. Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў зьявілася інфармацыя пра тое, што пагадненьне афіцыйнай Масквы захоўваць нейтралітэт адносна Лукашэнкі або падтрымаць яго неафіцыйна набываецца за кошт буйных беларускіх прадпрыемстваў-экспартэраў. Гэтая інфармацыя загучала канкрэтна падчас прыезду аднаго з так нелюбімых Лукашэнкам расейскіх алігархаў, главы “Сібірскага алюмінію” Алега Дэрыпаскі. Зараз, пасьля выбараў, інфармацыя цалкам падцьвярджаецца.
Як паведамляе Беларуская служба Радыё Свабода, у працоўным калектыве МАЗу ўжо абмяркоўваюць пляны ўваходжаньня ў холдынг “Сібал”. Па словах намесьніка генэральнага дырэктара аўтазаводу Эдуарда Падаляка, прадпрыемства мае неабходнасьць у інвестары, каб абнаўляць тэхналёгіі. Уваходжаньне ў холдынг ён тлумачыць тым, што толькі так можна будзе выжаць і канкурыраваць з супернікамі. Да гэта і патрэба самой Беларусі ў грузавіках МАЗ параўнальна невялікая, больш за 90 адсоткаў рынку збыту знаходзіцца менавіта ў Расеі.
Ажыятаж вакол МАЗу нагнятаецца яшчэ і тым, што патэнцыйны пакупнік, Алег Дэрыпаска, ледзь не ў ультыматыўнай форме патрабаваў ад беларускіх уладаў больш хуткай прыватызацыі прадпрыемтсва. Адміністрацыя МАЗа не выключае, што ў выпадку адмаўленьня рэзка вырастуць кошты на яраслаўскія маторы, якімі ў асноўным камплетуюцца нашыя грузавікі і выпуск якіх ужо кантралюецца “Сібалам”. У выніку “МАЗы” стануць неканкурэнтназдольнымі на расейскім рынку.
Па словах аднаго з кіраўнікоў Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Юры Шманенка, распрацоўка айчыннага рухавіка на Менскім маторным заводзе ў свой час правалілася, а МАНаўскі матор робіць кошт машыны больш высокім. Калі знойдзецца альтэрнатыва яраслаўскаму рухавіку, МАЗ можа захваць незалежнасьць ад расейкага капіталу. Калі не – прадпрыемства будзе акцыянавана, за чым пачнецца значнае скарачэньне пэрсаналу.
Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer