Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьяўляюцца доказы падмены выбарчых бюлятэняў 11:13, 18/09/2001
У Баранавічах студэнт мясцовай філіі Беларускага камэрцыйнага інстытута кіраваньня Сяргей Тупальскі на ўскрайку гораду ў Паўднёвым мікрараёне знайшоў больш за 100 нявыкарыстаных выбарчых бюлетэняў ад нядаяўніх прэзыдэнцкіх выбараў. Сяргей Тупальскі адразу патэлефанаваў у рэдакцыю мясцовай газэты “Инт-экспресс”. Рэдактар газэты Ўладзімер Янукевіч і ягоны намесьнік Алег Панамароў прыехалі на месца і назьбіралі больш за 100 бюлетэняў, якія хтосьці выкінуў за гаражы мікрараёну. Колькі такіх бюлетэняў раскідаў вецер – невядома.
Міхаіл Янушук, які зьяўляўся старшынём Баранавіцкай выбарчай камісіі, заявіў карэспандэнту Радыё Свабода, што гэта, маўляў, правакацыя апазыцыі. Па ягоных словах, гэтыя бюлетэні апазыцыянэры вынесьлі самі з вучасткаў, бо ня сталі галасаваць, а зараз іх павыкідалі.
Але гэтая вэрсыя не падобна да праўды, таму што на зваротным баку кожнага бюлетня няма подпісаў членаў выбарчай камісіі, а менавіта такія бюлетэні з подпісам выдаюцца выбаршчыкам. Да гэтага толькі 29 баранавіцкіх выбаршчыкаў, калі верыць пратаколу гарадзкой выбарчай камісіі, ня сталі апускаць свой бюлетэнь у скрыню, а зьнесьлі яго з сабой.
Спэцыялісты друкаванай справы сцьвярджаюць, што ня трэба нават спэцыяльнай экспэртызы, каб вызначыць, што гэтыя бюлетні зрабілі не на ксэраксе ці друкарцы, а зрабілі ў друкарні.
Да ўсяго гэтага застаецца дадаць, што перад выбарамі 9 верасьня ні журналісты, ні назiральнiкi не змаглi высьвятлiць, колькi бюлетэняў атрымалі і раздалі на вучастках.
Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer