Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэпрэсіі супроць назіральнікаў за выбарамі набываюць зьверскі характар 11:14, 18/09/2001
На восьмы дзень пакараньня ў міліцэйскім вучастку трапіў у магілёўскі вабласны шпіталь былы каардынатар незалежнага назіраньня па Клімавіцкім раёне Васіль Васільчанка. Кіраўніцтва вучастку было вымушана вызваліць назіральніка пасьля таго, як у затрыманага пачало гнаіцца вуха і абвастрыліся захворваньні. Вязень адбываў пакараньне ў вельмі цяжкіх умовах.
Вось як ахарактарызаваў умовы ў вучастку Васіль Васьльчанка: “Мяне пасадзілі разам крымінальнікамі. Шэсьць чалавек жылі на пяці квадратных мэтрах. Спалі па чарзе, было вельмі холадна. Усе вязьні палілі, а я цяжка пераношу табак”.
Васіль Васільчанка трапіў у вучастак па абвінавачваньні ў дробным хуліганстве. Назіральніка пакаралі пазбаўленьнем свабоды на 10 сутак адразу пасьля таго, як у магілёўскім шпіталі ён зьняў пабоі, нанесеныя яму кіраўніком мясцовай вертыкалі Ўладзімерам Канавалавым.
Менавіта падчас незалежнага назіраньня ў прысутнасьці сьведак чыноўнік зьбіў Васіля Васільчанка так, што ў таго лопнула барабанная перапонка вуха. Ва ўсіх мэдычных установах Клімавіч адмовіліся правесьці мэдычную экспэртызу. Але калі ў Магілёве Васільчанка атрымаў адпаведную даведку, то па вяртаньні ў Клімавічы знайшліся “сьведкі”, якія сказалі, што ён лаяўся і чапляўся да мінакоў.
Трэба сказаць, што такое абвінавачваньне далі й ягонай жонцы, аднак судовага рашэньня пакуль няма. Падчас судовага паседжаньня актывістцы незалежнага назіраньня стала блага, і яе з дыягназам “гіпертанія” адвезьлі ў мясцові шпіталь.
Тым часам суда чакае яшчэ адзін раённы каардынатар незалежнага назіраньня – Алег Мяцеліца. Характэрна, што крымінальную справу на каардынатара Бяляніцкага раёну ўзбудзілі ў той час, калі ён сядзеў ва ўчастку.
Нагадаем, што Мяцеліцу пазбавілі свабоды на 15 сутак за правядзеньне несанкцыянаванага мітынгу. За мітынг суд палічыў сэмінар назіральнікаў за выбарамі, які праходзіў на кватэры Мяцеліцы. На дзесяты дзень знаходжаньня ва ўчастку міліцыянты правялі вобыск у ягоным гаражы і знайшлі налепкі руху ЗУБР. Менавіта гэты налепкі сталі падставаю, каб абвінаваціць Мяцеліцу ў абразе гонару і годнасьці Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Радыё Свабода.
Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer