Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Палатка” раіць Бушу “ўсьвядоміць усю глыбіню трагедыі, якая адбылася ў ЗША” 11:15, 18/09/2001
Старшыня камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД “палаты прадстаўнікоў” Анатоль Малафееў назваў “типичным произволом и нарушением всех норм морали” заяву адміністрацыі ЗША адносна прэзыдэнцкіх выбараў у рэспубліцы. Афіцыйны прадстаўнік Белага дому Ары Флэйшар, у прыватнасьці, заявіў, што “Аляксандар Лукашэнка, які зьяўляецца апошнім дыктатарам у Эўропе, скраў у беларускага народа ня толькі выбары, але і шанец вярнуцца на шлях да дэмакратыі і свабоднай рынкавай эканомікі”. Па словах амэрыканскага прадстаўніка, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш шкадуе аб гэтым і лічыць, што сьвет ня можа прызнаць вынікі галасаваньня ў Беларусі.
У інтэрвію “Інтэрфаксу” Малафееў заявіў, што такія заявы Белага дома зьяўляюцца “вмешательством во внутренние дела другого государства”. Злучаныя Штаты, як ”супердержава, должны дорожить своим именем и не брать на себя право командовать миром безраздельно”,- лічыць глава парлямэнцкай камісіі.
У сваю чаргу, старшыня камісіі па нацыянальнай бясьпецы ніжняй “палаты” беларускага “парлямэнту” Барыс Бікінін мяркуе, што амэрыканскі прэзыдэнт на гэты час павінен надзяляць больш увагі сваім унутраным праблемам і “постараться до конца осознать всю глубину трагедии, которая произошла в США”.
Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer