Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ханс-Георг Вік не займаецца выведкай 11:16, 18/09/2001
“Я не супрацоўнік выведкі, як сказаў пра мяне Лукашэнка”, – заявіў кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі і пасол Ханс-Георг Вік у інтэрвію, апублікаваным у апошнім нумары “Белорусской газеты”. Па словах Віка, у ягоны 40-гадовай кар’еры службы ў МЗС Нямеччыны быў пэрыяд, калі ён кіраваў службай зьнешняй выведкі, ён цягнуўся ўсяго толькі 5 гадоў. “Тут, у Беларусі, я не займаюся выведкай, а выконваю выключна палітычныя функцыі: кансультую па пытаньнях стварэньня і разьвіцьця дэмакратычных інстытутаў,- заявіў кіраўнік КНГ АБСЭ. – І гэтая мэта пакуль яшчэ не дасягнутая. Сваю дзейнасьць на тэрыторыі Беларусі я ажыцьцяўляю ў рамках мандату, выдадзенага мне дзейным старшынём АБСЭ. Як вядома, старшыня АБСЭ, а таксама кіраўнікі парлямэнцкіх дэлегацыяў выказалі сваё меркаваньне аб тым, каб я працягваў тут сваю працу”.
Кіраўнік КНГ АБСЭ ў камэнтары выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што напярэдадні выбараў ён “асабіста ў вочы” заявіў Віку аб ягонай высылцы зь Беларусі пасьля выбарчай кампаніі, паведаміў: “Не было такой размовы”. Па ягоных словах, у апошні раз ён асабіста сустракаўся з Лукашэнкам летась. Што да рэакцыі міжнароднай супольнасьці на тон, як ні раз дазваляў сабе Лукашэнка адносна замежнага дыплямата такога статусу, Ханс-георг Вік адзначыў: “Міжнародная супольнаьсць чула гэты тон не адзін раз ў розных сытуацыях і па розных прычынах. Гэты голас настолькі мяняе сваё меркаваньне, што даверу да яго ўжо не засталося”.
Кіраўнік КНГ АБСЭ не выключае, што іхны офіс праслухоўваецца спэцслужбамі. “Мы лічым, што праслухваючыя прыстасаваньні ўсталяваныя ў месцах, якія прадстаўляюць інтарэс для беларускага ўраду, - сказаў ён. – Такія мэтады прымяняюцца і ў іншых краінах... Але ў гэтых краінах праслухваючыя прыстасаваньні можна выкарыстоўваць толькі з санкцыі і пад кантролям асаблівага камітэту парлямэнту, калі існуе пагроза бясьпецы і цэльнасьці дзяржавы”.
Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer