Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі на чале зь лідэрам партыі Анатолем Лябедзькам паспрабавалі пранікнуць на цырымонію інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Каля двух дзесяткаў чалавек, апранутыя ў майкі з партрэтамі рэпрэсаваных апазыцыйных палітыкаў, імкнуліся трапіць да Палацу Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы, дзе праходзіла цырымонія. Аднак Кастрычніцкая плошча была ачэпленая шматлікімі супрацоўнікамі міліцыі, якія не прапусьцілі актывістаў партыі і блізка да плошчы, і спынілi іх яшчэ за 200 мэтраў да Палацу Рэспублікі. Некалькі дзесяткаў супрацоўнікаў міліцыі ў штацкім ачапілі людзей з партрэтамі зьніклых у Беларусі вядомых людзей і пратрымалі ў ачапленьні каля паўгадзіны, пасьля чаго пераправодзілі далей ад плошчы.
Председатель Федерации профсоюзов Белорусской и кандидат в президенты Владимир Гончарик обратился к национальным профцентрам и международным профсоюзным организациям с просьбой донести до широкой профсоюзной общественности правду о выборах в Беларуси. По словам Гончарика, объявленные результаты голосования не имеют ничего общего с реальным волеизъявлением народа. 24 сентября Владимир Гончарик направит полный вариант жалобы о нарушениях избирательного законодательства в ходе президентских выборов в Верховный Суд Беларуси. Верховный Суд в соответствии с правилами рассмотрения избирательных споров должен принять решение в 10-дневный срок.
Міністэрства замежных справаў мае інфармацыю пра зьніклую грамадзянку Беларусі, якая працавала ў адным з будынкаў Цэнтру міжнароднага гандлю. Па інфармацыі МЗС раніцай 11 верасьня, у дзень тэракту на Міжнародны цэнтар гандлю ў Нью-Ёрку, яна выехала на працу і з таго часу пра ейны лёс нічога не вядома. Усяго ў консульскае ўпраўленьне амбасады Беларусі ў ЗША зьвярнулася 39 грамадзянаў, зь іх 14 чалавек цікавіліся лёсам беларускіх грамадзянаў, якія знаходзяцца па асабістых і іншых падставах у ЗША, 25 званкоў паступіла адносна росшуку замежных грамадзянаў. У асноўным – ЗША, РФ, Украіны.
Центризбирком Беларуси в своем ответе на заявление заместителя председателя Белорусского Хельсинкского комитета Гарри Погоняйло подтвердила факт внеочередного выпуска повышенным тиражом и бесплатного распространения газеты "Советская Белоруссия" за 5 сентября этого года с агитационными материалами и предвыборной программой кандидата в Президенты Александра Лукашенко (газета распространялась начиная с 3 сентября). Ранее газета "Советская Белоруссия" уже публиковала предвыборную программу Лукашенко, и повторная публикация нарушила порядок, установленный той же Центральной комиссией. Учредителями газеты являются Администрация Президента Республики Беларусь и Редакционный совет, а ее главный редактор Павел Якубович – доверенным лицом кандидата в президенты Лукашенко. Издание и распространение "Советской Белоруссии" дотируется из государственного бюджета.
На 27 верасьня прызначана паседжаньне Вышэйшага Гаспадарчага суда, на якім будзе разглядацца зыск абласной пракуратуры аб спыненьні дзейнасьці выданьня й ліквідацыі яе як юрыдычнай асобы. “Пагоня” выходзіць у Гародні ўжо каля 10 гадоў, і апошнія гады ўзаемаадносіны з уладаю былі далёка няпростыя. Гарадзенская пракуратура зьвярнулася ў Вышэйшы Гаспадарчы суд з зыскам “у інтарэсах дзяржавы ў асобе Дзяржкамдруку”.
Аляксандар Лукашэнка памілаваў нямецкага шпіёна Крыстафера Леца, які ў ліпені гэтага году быў прыгавораны да сямі гадоў пазбаўленьня волі. Лец быў памілаваны напярэдадні пышнай інаўгурацыі Лукашэнкі. Сёньня Лецу павінны зачытаць тэкст памілаваньня, пасьля яго вывезуць у аэрапорт і перададуць супрацоўнікам нямецкай амбсады з тым, каб ён сёньня пакінуў Беларусь. “Шпіёны не нанесьлі нікай шкоды інтарэсам дзяржавы, бо своечасова былі абяшкоджаны актывізаванай у апошні час беларускай контвыведкай”, – заявіў Інтэрфаксу начальнік ЦВАС КДБ Фёдар Котаў і дадаў, што ў хуткім часе, магчыма, адпусьцяць і грамадзяніна Італіі Анжэла Антоніо Піў і грамадзянку Беларусі Ірыну Ушак, асуджаных ў гэтым месяцы адпаведна на 4,5 гады і 4 гады пазбаўленьня свабоды. Такім чынам, становіцца зразумела, што “актывізацыя” спэцслужбаў у пошуку шпіёнаў была неабходна ўладам напярэддані выбараў выключна для стварэньня злавеснага вобразу захаду, які быццам бы з самымі нядобрымі намерамі адпраўляе ў Беларусь эшалоны супрацоўнікаў ЦРУ, БНД і іншых замежных спэцслужбаў.
Дзсяць гадоў таму, 19 верасьня 1991 году, Вярхоўны Савет Беларусі прыняў тры важкіх для нашай краіны законы: пра дзяржаўны герб, сьцяг і зьмену назвы дзяржавы. Нацыянальным гербам абвяшчалася гістарычная “Пагоня”, нацыянальным сьцягам стаў бел-чырвона-белы сьцяг, а БССР была перайменаваная ў “Рэспубліку Беларусь”. Праз чатыры гады, у 1995 годзе, шляхам незаконнага рэферэндуму, Лукашэнка замяніў нацыянальныя сымбалі Беларусі – сьцяг і герб на атрыбутыку савецкіх часоў, якія ня маюць нічога агульнага з гістарычным мінулым Беларусі. Але разам зь незалежнасьцю нашай Беларусі, разам са свабодай, мы будзем адстойваць нашыя нацыянальныя сымбалі. Жыве Беларусь!
Министерство иностранных дел Беларуси получило ноту от посольства США в Минске, в которой Міністэрства замежных справаў Беларусі атрымала ноту ад амбасады ЗША ў Менску, у якой паведамляецца, што глава дыпляматычный місіі Майкл Козак ня будзе прымаць удзелу ў цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Дыпляматы ўсіх суседніх краінаў і дзяржаваў Эўразьвязу туды пойдуць, аднак сцьвярджаюць, што прысутнасьць на гэтым мерапрыемстве не азначае прызнаньне вынікаў выбараў 9 верасьня. Нагадаем, што напярэдадні амэрыканскі Белы дом заявіў, што Аляксандар Лукашэнка – “апошні дыктатар Эўропы, які ня толькі скраў у беларускага народа выбары, але і пазбавіў яго магчымасьці вярнуцца на шлях дэмакратыі і рынкавай эканомікі”. "Выбары, якія не зьяўляюцца ні свабоднымі, ні справядлівымі, ня могуць быць міжнародна прызнанымі",- заявіл прэс-сакратар Белага дому Ары Флайшэр.
Амбасадар ЗША Майкл Козак выступіў з адкрытым зваротам да грамадзянаў Беларусі, у якім выказаў удзячнасьць беларускаму народу за падтрымку, якую грамадзяне Беларусі выказвалі на працягу некалькіх дзён пасьля трагедыі ў ЗША. Разам з тым Козак паведаміў, што сярод ахвяраў нападу на Цэнтар міжнароднага гандлю ў Нью-Ёрку ёсьць грамадзяне Беларусі. “Наколькі нам вядома, - заявіў майкл Козак, - сярод зьніклых ёсьць некалькі грамадзянаў Беларусі, і нашыя сэрцы разам з сем’ямі гэтых людзей. Мы спадзяемся і молімся аб тым, што ўдасца іх знайсьці, і што яны ня сталі ахвярамі гэтых жахлівых тэрактаў”. Прыводзім тэкст звароту амбасадара ЗША Майкла Козака да грамадзянаў Беларусі цалкам.
Для ўдзелу ў цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі 20 верасьня ў Менск плянуе прыехаць глава РАО "ГАЗПРОМ" Аляксей Міллер, кіраўнікі кампаніяў “Лукойл” Вагіт Алекпераў, “Сургутнафтагаз” Уладзімер Багданаў, “Славнефть” Міхаіл Гуцэрыеў, “Ітэра” Ігар Макараў. Гэта яшчэ раз падцьвярджае, што буйнымі беларускімі прадпрыемствамі, флагманамі айчыннай індустрыі, верагоднее за ўсё, завалодаюць расейскія бізнэс-структуры. Напярэдадні выбараў зьявілася інфармацыя пра тое, што згода Масквы захоўваць нейтралітэт адносна Лукашэнкі або падтрымаць яго неафіцыйна набываецца за кошт буйных беларускіх прадпрыемстваў-экспартэраў. Вядома таксама, што і мэр масквы Юры Лужкоў плянуе на наступны дзень адпачыць у Белавежскай пушчы, дзе 21 верасьня будзе адзначаць сваё 65-годзьдзе. Летась у пушчы ён сьвяткаваў дзень народзінаў сваёй жонкі.
Былы старшыня гарадзенскага гарвыканкаму Анатоль Пашкевіч з учорашняга дня займае іншую пасаду. Ён узначальвае аб’яднаньне “Гародняхлебпрам”. Як паведамляе Радыё Свабода, пацярпеў гарадзенскі глава за нядобрыя вынікі галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. Па дадзеных незалежнага назіраньня, за Ўладзімера Ганчарыка ў Гародні прагаласаваў кожны трэці. Вось чаму, калі ў старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанкі разглядаліся вынікі выбараў, абласны начальнік застаўся незадаволены тым, як галасавалі жыхары Гародні. Анатоль Пашкевіч на раглядзе адсутнічаў. У гарвыканкаме патлумачылі, што ён нібыта ўзяў адпачынак, але насамрэч яму давялося напісаць заяву аб звальненьні. Зараз старшыні гарвыканкаму прыйдзецца забясьпечваць гарадзенцаў хлебам.
З поўным бязьмежжам з боку праваахоўчых структураў сутыкнуліся ў Беларусі прадстаўнікі нямецкай кампаніі “Хэцік”. Спачатку ў фірмы без усялякіх на тое падставаў канфіскавалі турыстычны аўтобус BOVA Futur, а праз некалькі месяцаў іншы аўтобус фірмы без якіхсьці на тое прычынаў быў абстраляны з пісталету пьяным супрацоўнікам міліцыі. Пры гэтым у салоне знаходзілася 49 пасажыраў, грамадзянаў розных дзяржаваў, якія пасьля такіх неверагодных прыгодаў у “дэмакратычнай” і “спакойнай” Беларусі атрымалі сапраўдны шок. Усе гэта падштурхнула нямецкіх бізнэсоўцаў, на прыкладзе іншых замежных фірм-перавозчыкаў, шукаць шляхі ў абход асабліва небясьпечнай транзытнай краіны.
Dear Colleagues. Remember, please, you are expected to refer to the Charter`97 Press Center when using the site materials. News export , javascript-informer