9 июня 2026, вторник, 15:20
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У карнай псіхіятрыі новы дыягназ: «рэакцыя апазыцыі»

4

Ваенкамат накіраваў юнака ў псыхдыспансэр за тое, што ён патрабаваў сабе дакумэнтаў на беларускай мове.

Зьміцер Жалезьнічэнка праходзіў мэдкамісію ў ваенкамаце. На прыёме ў ваенкамаўскага псыхіятра доктарка зацікавілася, чаму ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці. Пачуўшы адказ «Які з чатырох артыкулаў вас цікавіць?», псыхіятр не стала ўдакладняць далей. Пасьля размовы на тэму абароны Радзімы Зьмітру было выпісанае накіраваньне на дадатковае мэдычнае дасьледаваньне ў псыхіятрычную паліклініку, паведаміла “Наша Ніва”.

«Яны доўга спрачаліся, які папярэдні дыягназ напісаць, і ў выніку напісалі «рэакцыя апазыцыі», — кажа Зьміцер.

Накіраваньне патлумачылі тым, што Зьміцер размаўляе на роднай мове, і ён прымусіў ваенкома перапісаць усе дакумэнты па-беларуску.

Студэнт Зьміцер Жалезьнічэнка быў адлічаны з 3-га курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржунівэрсытэту імя Скарыны за «сыстэматычныя парушэньні правілаў унутранага распарадку». Жалезьнічэнка — актывіст краязнаўчай арганізацыі «Талака» і «Моладзі БНФ», пры навучаньні меў сярэдні бал 9.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях