banner1 banner1 banner1

7.11.2007

Улады Грузіі ўжылі сілу, каб спыніць мітынг апазыцыі ў Тбілісі

19:58, — Политика

Шэсьць дзён таму перад будынкам парлямэнту пачаліся дэманстрацыі апазыцыі супраць прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі з патрабаваньнем яго адстаўкі і датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. Апазыцыя абвінавачвае Саакашвілі ў аўтарытазме і карупцыі.

Сёньня раніцай у Тбілісі цягам некалькіх гадзін паліцыя разганяла дэманстрантаў з праспэкту Руставэлі. Паліцыянты з дубінкамі пачалі разгон дэманстрантаў з групы перад будынкам парлямэнту - гэта былі прыкладна 100 дэманстрантаў, у іх ліку каля 10 галадоўнікаў, паведамляе “Радыё Свабода”.

Разгон дэманстрацыі завяршыўся хаосам, некалькі актывістаў апазыці затрыманыя. Тэлеканалы паведамлялі, што ім заміналі фільмаваць, але відэа са сцэнамі гвалту тым не меней зьявіліся ў смі і інтэрнэце.

Мэр Тбілісі Гігі Ўгулава сёньня сказаў на ранішнім брыфінгу, што ўлады прынялі “своечасовае рашэньне” расчысьціць гарадзкую магістраль:

“Дэманстранты хацелі пераўтварыць Тбілісі ў горад намётаў, і мы прадухілілі гэта. Так, мы прадухілілі гэта найперш таму, што гэтага ад нас патрабуе закон і таксама таму, што гэта ў інтарэсах кожнага з нашых грамадзянаў – законнае жаданьне, каб іх горад, іх краіна больш ніколі не пераўтварыліся ў горад намётаў і спальнікаў”.

Але неўзабаве пасьля разгону, тысячы дэманстрантаў і лідэры апазыцыі ізноў заблякавалі праспэкт Руставэлі.

Паліцыя заклікала дэманстрантаў разысьціся, пасьля былі ўжытыя вадамёты і сьлезацечны газ. Грузінскія тэлеканалы трансьлявалі ў жывым эфіры, як паліцыя разганяла і зьбівала дэманстрантаў. Колькасьць параненых пакуль невядомая.

Дзесяткі дэманстрантаў, у тым ліку некалькі палітычных лідэраў, схаваліся у будынку парлямэнту. Сьпікер Ніно Бурджанадзэ выйшла да іх з просьбай пакінуць будынак і паабяцала ім поўную бясьпеку.

Лідэры апазыцыі асудзілі разгон, у іх ліку і былы міністар замежных спраў Саломэ Зурабішвілі:

“Дэмакратыя на нашым баку, і гэты ўрад паказаў сябе праз дзеяньні войска сёньня раніцай – тысячы чалавек у паліцэйскай уніформе, - супраць пратэстоўцаў, супраць галадоўнікаў, сярод якіх былі жанчыны. І калі улады гэта называюць дэмакратыяй, то я думаю, - мы ведаем лепш, што ёсьць дэмакратыя. Мы просім сяброў Грузіі быць нашымі сябрамі, а не спадара Саакашвілі. Сёньня ён паказаў, што ён – бальшавіцкі дыктатар”.

Апазыцыя і ўлады папракаюць адно аднаго ў сувязях з Расеяй.

Апазыцыйная моладзь пікетавала расейскую амбасаду з патрабаваньнем “забраць Саакашвілі ў Расею”, а прэзыдэнт Саакашвілі ў нядзелю заявіў, што за дэманстрацыямі стаяць расейскія алігархі.

Сёньня міністар унутраных справаў Грузіі распаўсюдзіў аўдыё- і відэазапісы тэлефонных размоваў і сустрэчаў лідэраў апазыцыі з асобамі з Расеі, якія, паводле міністра, зьяўляюцца агентамі расейскай выведкі.

Вядучы грузінскі палітычны аналітык Гіа Нодыя (Ghia Nodia) адзначае, што “бачыць ва ўсім расейскі фактар” – гэта пэўны кшталт інэрцыі.

“Да пэўнай мяжы, такі аргумэнт эфэктыўны, але яго моц абмежаваная. Я думаю, што ўрад трохі перастараўся, ужываючы гэты фактар, і гэта можа прывесьці да аслабленьня гэтага аргумэнту, - які, вядома, не зусім беспадстаўны. Але ўрад працягвае верыць, што гэткая аргумэнтацыя мае вялікае значэньне," - адзначыў грузінскі палітычны аналітык Гіа Нодыя.

Перамовы паміж лідэрамі апазыцыі і прадстаўнікамі ўлады маюць адбыцца пазьней сёньня.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версия сайта

Бойкот-2008

Стоит ли участвовать в избирательном фарсе?

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: Беларусы для Расеі -- «грамадзяне» Паўднёвай Асеціі

Андрей Ким, политзаключенный

Освобожден

Александр Козулин, политзаключенный

Освобожден

Политзаключенный Сергей Парсюкевич

Освобожден

Другие подборки

Популярные новости

АЛЕКСАНДР КОЗУЛИН ВЫШЕЛ НА СВОБОДУ (7385)

16.08, 15:48, — Политика

Александра Козулина задержали по дороге на похороны тестя (Обновлено) (5821)

17.08, 11:29, — Политика

Через год в Беларуси может произойти переворот? (5623)

18.08, 13:43, — Экономика

Бесчинства российских военных в Грузии (Видео) (5551)

15.08, 11:32, — В мире

Главная тема переговоров Лукашенко и Медведева (4965)

19.08, 15:31, — Экономика

Путин не захотел разговаривать с Сидорским о цене на газ и кредитах (4913)

15.08, 17:30, — Политика

Скандал на Олимпиаде: армянский спортсмен отказался от медали (Фото) (4800)

14.08, 15:05, — Олимпиада-2008

Лукашенко называет действия России в Грузии «красивыми» (обновлено) (4695)

19.08, 12:26, — Политика

Александр Козулин: «Если выборы не будут свободными, люди должны протестовать» (Фото, видео) (3808)

20.08, 13:11, — Политика

Лукашенко напуган: Растет отрицательное сальдо, инфляцию не удержали (3796)

15.08, 17:23, — Экономика

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: