Народ мае права (Фота)
8:56, — Политика
10 снежня актывісты Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту" правялі ў Салігорску пікет, прымеркаваны да сусветнага Дня правоў чалавека.
Моладзь сабралася а 15-ай гадзіне ля галоўнага будынку "Беларусбанку". Яны распаўсюджвалі сярод прахожых інфармацыйныя улёткі і дэкларацыі па правах чалавека.
Заяўнікамі пікету, прымеркаванага да сусветнага Дня правоў чалавека, што адзначаецца 10 снежня, выступілі прадстаўнікі Салігорскага Руха "За Свабоду" Павал Батуеў і Уладзімір Шыла. Нягледзячы на тое, што заяўка была пададзена яшчэ напрыканцы лістапада, грамадскія актывісты так і не атрымалі пісьмовага адказу. Дадзены факт рухаўцы маюць абскардзіць у судзе бліжэйшым часам.






