banner1 banner1 banner1

12.12.2007

10 год «Народнаму альбому» 1

16:09, — Культура

18 сьнежня праекту «Народны альбом» – 10 год. З гэтай нагоды – вялікі канцэрт ва ўжо родным для ўсіх прыхількаў беларускай музыкі клюбе «Фартуна». Чым стаўся за гэты час «Народны альбом» ці можна чакаць ад праекту яшчэ сюрпрызаў?

Сьвяткаваньне пройдзе ў выглядзе песьняў-танцаў, удзел возьмуць Кася Камоцкая, Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Міхал Анемпадыстаў, Вераніка Круглова завітае з самога Бэрліну ды іншыя, сапраўды доўгачаканыя госьці.

Менавіта зь сьнежню 1997-га «Народны альбом» зьявіўся ў продажы. У памяці замацавалася, як тады ўсіх захапіла «народнаальбомаўская» завіруха. Кожны, хто меў хоць якое-небудзь уяўленьне пра тагачасную беларускую культуру, слухаў «НА», размаўляў пра «НА» і захапляўся ім. З тае часоў «НА» ўвасобіўся ў выдатны падарунак, стаў унівэрсальнай тэмай для размоваў, нагодай выпіць, а што ўжо казаць пра «засьпяваць», калі тыя ж «Простыя словы» дагэтуль пяюць па пад'ездах і на задніх сядзеньнях турыстычных аўтобусаў. Хто ня ведае простыя словы «Простых словаў»? Нашая баляда з цудоўным філязофскім зьместам і наш гімн, які ўвайшоў з намі ў ХХІ стагодзьдзе. «НА» быў сапраўды першай ластаўкай - такі пэўны выбух: людзі, якія ціхенька рабілі сваю справу, проста сабраліся і забацалі гэткі шэдэўр, які, далібог, будзе цаніцца і слухацца да таго часу, пакуль сонца будзе сьвяціць, а музычныя носьбіты - чытацца.

«Народны альбом» таксама можна лічыць адным зь першых крокаў да папулярызацыі беларускай музыкі, надзвычай удалая спроба зрабіць музыку прымальнай і дасягальнай сярод насельніцтва (пераважна былі ўцягнутыя і актывізаваныя пласты насельніцтва з пачуцьцём гумара і якой-ніякой доляй адукацыі). «НА», да таго ж, зьявіўся вельмі своечасова і да месца - ня часта здараецца, каб часавыя і прасторавыя ўмовы былі так бліскуча выкананыя. Добра, каб раз на дзесяць год.

Чым стаў «Народны альбом» за гэтыя дзесяць год? Нашым маленькім культам, і ніяк інакш. Вялікабрытанія мае Морысі, ЗША - ня ведаю - Green Day? Няхай будзе Брус Спрынгстын. То бок, нацыянальныя культы існуюць, і пачынаецца ўсё менавіта з такіх прасьвятленьняў, адкрыцьцяў, калі пераадольваюцца пэўныя межы, па-новаму асэнсоўваюцца нейкія падзеі і вось - выдатны прыклад удалага супрацоўніцтва, проста таленавіты супольны праект, які сваёй надзвычайнай стылістычнай свабодай надалей нібыта разьнявольвае музыкаў.

Што тычыцца самой імпрэзы, Міхал Анемпадыстаў адразу адрэзаў: сюпрызаў, маўляў, ня будзе. «Бо ніякія сюпрызы і не патрэбныя! - даводзіць сваю думку ідэйны натхняльнік «НА». - Канцэрт “Народнага альбому“ - гэта такі своеасаблівы спэктакль, і ён ня можа зьмяніцца, у ім ня можа быць сюрпрызаў. Уявіце сабе, што вы тэлефануеце рэжысэру “Тутэйшых” і пытаецеся - ну, якія будуць сюпрызы? Тут завершаная форма, свая пэўная драматургія, і ўносіць у яе сюпрызы - ня бачу сэнсу».

Але Міхал Анемпадыстаў глядзіць на гэта і зь іншага боку: «У канцэрта штораз новае месца, публіка, зноў-такі, заўсёды розная… Усё гэта стварае адметную атмасфэру… Усе канцэрты, нягледзячы на тое, што сам прадукт гучыць у нязьменнай пасьлядоўнасьці, спраўджваюцца па-рознаму. І ў гэтым, на маю думку, галоўная інтрыга. Мы ня ведаем, што атрымаецца! Якія жарты ўзьнікнуць, якія, можа, удалыя імправізацыі… І ўсё гэта больш каштоўна, чымсьці нешта загадзя падрыхтаванае».

Хочацца толькі выказаць надзею, што надалей канцэрты «Народнага альбома» будуць праходзіць з такой жа стабільнай пэрыядычнасьцю, як і спэктаклі «Тутэйшыя». І, безумоўна ж, самы час замахвацца на перавыданьне.

18 сьнежня. Клюб Фартуна. 19:00.

Марыя Грудзько, «Тузін Гітоў»

Написать комментарий (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версия сайта

Бойкот-2008

Стоит ли участвовать в избирательном фарсе?

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: Краіна пад канвоем

Андрей Ким, политзаключенный

Арестован на акции предпринимателей

Александр Козулин, политзаключенный

Брошен за решетку за акции протеста

Политзаключенный Сергей Парсюкевич

Лидер предпринимателей арестован после акции протеста

Другие подборки

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: