Зьбіццё лідэра «Маладога Фронту» застанецца беспакараным?
4
16:01, — Политика
У міліцыі адмовіліся прымаць заяву Ірыны Федарук наконт учорашняга збіцця яе сына Зміцера Федарука падчас акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі. Міліцыянты спаслаліся на тое, што паводле заканадаўства заяву павінны накіраваць медыкі, бо пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу машынай хуткай дапамогі.
Разам з тым, па словах Ірыны Федарук, на дадзены момант стан здароўя яе сына пакуль не выклікае хваляванняў у дактароў. Пра гэта маці Зміцера Федарука паведамілі ў 9-ай клінічнай бальніцы, паведамляе "Радыё Рацыя".
Нагадаем, жорстка збітаму АМАПам пад час учорашняй акцыі "За незалежную Беларусь!" маладафронтаўцу медыкі паставілі дыягназ: закрытая чэрапна-мазгавая траўма (сатрасенне галаўнога мозгу) ды шматлікія ўшыбы і гематомы.





