9 июня 2026, вторник, 6:14
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

На парозе пераменаў

У Менску прайшоў першы дзень 10 з’езду Партыі БНФ. У сваіх праграмных прамовах усе кандыдаты на пасаду старшыні партыі, а менавіта: дзейны лідэр Вінцук Вячорка і ягоныя намеснікі Алесь Міхалевіч і Віктар Івашкевіч, падкрэслілі, што сёння вырашаецца не толькі далейшы лёс Фронту, але і лёс краіны.

Зьезд найбуйнейшай партыі ў краіне пачаўся ў Палацы культуры МАЗ гімнам «Магутны Божа». Агулам у працы з’езда ўзяло ўдзел 242 дэлегаты, а таксама некалькі дзясяткаў гасцей, у тым ліку прадстаўнікі замежных амбасадаў.

Галоўным пытаннем парадку дня было абранне старшыні Партыі БНФ. На гэтую пасаду прэтэндавалі тры чалавекі: дзейны лідэр Вінцук Вячорка і ягоныя намеснікі – Алесь Міхалевіч і Віктар Івашкевіч.

Кожны з кандыдатаў выступіў з 10-хвіліннай прамовай.

Дзейны старшыня Вінцук Вячорка заявіў, што “Партыя БНФ – адзіная нацыянальна адказная палітычная сіла. Мы ніколі не здраджвалі сваёй ідэі, а разумныя людзі цэняць паслядоўнасць”.

На меркаванне Вінцука Вячоркі, пакуль у Беларусі існуе рэжым Лукашэнкі, неабходна працаваць з усімі апазіцыйнымі сіламі, каб дамагчыся перамогі. “Трэба не баяцца ўвязвацца ў палеміку з калегамі па дэмакратычнай кааліцыі, выйграваць гэтую палеміку і сваімі ініцыятывамі весьці іх за сабой. Гэты ёсць пазіцыя моцнага, а не слабака”, - падкрэсліў Вячорка.

Па яго словах, “Фронт гатовы да новых выклікаў часу. Менавіта нацыянальная ідэя прыцягвае да нас сёння моладзь, якая скончыла школы ўжо за Лукашэнкам, але нельга на гэтым спыняцца і працаваць над тым, каб пашыраць свае шэрагі. Павесці за сабой усе нацыянальна-патрыятычныя сілы, тыя сілы, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці – галоўная задача БНФ”, - казаў Вячорка.

У сваёй прамове Алесь Міхалевіч шмат увагі надаў асобе Лукашэнкі, кажучы, што “рэжым Лукашэнкі вісіць на цвіку і ў любы момант можа абрынуцца, а крызісны стан, у якім апынуўся сёння Фронт, не дазволіць партыі прыйсці да ўлады”.

Алесь Міхалевіч таксама абрынуўся з крытыкай на Вінцука Вячорку, які, па словах Міхалевіча, “не здолеў выкарыстаць дасягнутыя падчас выбарчай кампаніі 2006 года перавагі і адмовіўся ад далейшага цеснага супрацоўніцтва з Мілінкевічам”.

Паводле яго слоў, “Партыя мусіць супрацоўнічаць з ідэйна блізкімі сіламі... А ў апошнія гады партыя хутчэй дэградавала, чым развівалася”. На яго меркаванне, партыя БНФ не мусіць быць у кааліцыі з такімі “ідэйна варожымі” структурамі як Партыя камуністаў беларуская.

Віктар Івашкевіч, найперш акцэнтаваў увагу на тым, што сёння, як ніколі, з’явілася пагроза незалежнасці Беларусі. “Беларусь магла застацца часткай Расеі, але дэпутаты БНФ у Вярхоўным Савеце прымусілі камуністычную большасць прагаласаваць за выхад з СССР. Сёння сітуацыя падобная як ніколі. Праз падвышэнне коштаў на энерганосьбіты з боку Расеі адбываецца эканамічны ціск на Беларусь з мэтай паставіць пад кантроль расейскіх алігархаў ключавыя беларускія прадпрыемствы”.

“Зараз мы знаходзімся на пачатку крызісу сацыяльна-эканамічнай мадэлі рэжыму Лукашэнкі, таму нас чакаюць новыя хвалі сацыяльнага пратэсту. У наступным годзе мы абавязаны ўзначаліць гэтыя працэсы пад бел-чырвона-белымі сцягамі, бо інакш іх узначаляць крамлёўскія стаўленікі пад сцягам аб’яднання з Расеяй, розныя парфяновічы ды сініцыны, спецыяльна выстаўленыя для гэтага”, - адзначыў Віктар Івашкевіч і заклікаў усіх прыйсці на Кастрычніцкую плошчу ўвечары 12 снежня, напярэдадні візіту Пуціна, каб сказаць “не” гульням у “саюзную дзяржаву” і расейскаму эканамічнаму шантажу.

“Ідэі аб’яднання з Расеяй мы сёння мусім супрацьпаставіць іншую моцную і прывабную ідэю, якой можа быць ідэя далучэння да Еўразвязу”, - заўважыў палітык.

Пасля прамоваў кандыдатаў адбылася дыскусія, пад час якой дэлегаты з’езду пераконвалі прысутных, чаму яны аддаюць перавагу таму ці іншаму кандыдату.

Па выніках галасавання ў другі тур выйшлі дзейны старшыня Вінцук Вячорка і Алесь Міхалевіч. Пазней у другім туры выбараў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка атрымаў 118 галасоў. Яго намеснік Алесь Міхалевіч – 110 галасоў. Агулам у з’ездзе ўдзельнічалі 242 дэлегатаў. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, паводле статута, каб старшыня партыі лічыўся абраным, трэба, каб за яго прагаласавала 50% дэлегатаў +1 голас. Такім чынам, Вінцуку Вячорку не хапіла літаральна 4 галасоў.

Паводле кіраўніка юрыдычнай службы Партыі БНФ Уладзімера Лабковіча, вынікі галасавання будуць вядомыя заўтра.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях