banner1 banner1 banner1

26.09.2007

Transparency International: «Расейскі ўплыў вядзе да карупцыі»

21:25, — Экономика

150-е месца са 180. Так ацэньвае ступень успрыняцьця карумпаванасьці ў Беларусі ў параўнаньні зь іншымі краінамі сьвету міжнародная арганізацыя Transparency International у сваёй штогадовай справаздачы. Паказчыкі ўспрыняцьця карумпаванасьці Беларусі з канца мінулага стагодзьдзя істотна пагоршыліся.

Transparency International пры вымярэньні ступені ўспрыняцьця карумпаванасьці краінаў улічвае ўзровень хабарніцтва, удзел дзяржаўных службоўцаў у бізнэсе, наяўнасьць ці адсутнасьць незалежных судоў і заканадаўства ў барацьбе з адмываньнем грошай, празрыстасьць ураду і яго падкантрольнасьць грамадзтву. Варта адзначыць, што рэйтынгі Transparency International вымяраюць ня сам узровень карупцыі ў краіне, а тое, якім яго ўспрымае насельніцтва і бізнэс, паведамляе “Радыё Свабода”.

Паказчыкі вар’ююцца ад нуля да дзесяці: 0 – найбольшая ступень карумпаванасьці, 10 – найменшая. У 2007 годзе Беларусь апынулася на 150 месцы , роўную зь ёй колькасьць балаў атрымалі Азэрбайджан, Рэспубліка Конга, Эквадор, Кыргызстан, Казахстан, Лібэрыя і Таджыкістан. Да 2002 году Беларусь у рэйтынгах успрыняцьця карупцыі была сярод 50 найменш карумпаваных краінаў. Але ўжо ў 2003 годзе яна апынулася на 53 месцы, у 2005 – на 107 месцы, летась – на 151 месцы. Сёлета паказчык крыху палепшыўся, але не нашмат. Сярод постсавецкіх краінаў горшая, чым у Беларусі, сытуацыя толькі ў Туркмэністане і Ўзбэкістане, які займае трэцяе ад канца месца сьпісу.

Расея ў сёлетнім рэйтынгу апынулася на 143 месцы, зьехаўшы са 127 месца, якое займала летась. Украіна заняла 118 месца, Польшча – 61, Літва і Латвія падзялілі 51 месца, а найменш карумпаванай краінай рэгіёну прызнаная Эстонія – 28 месца.

Тэндэнцыі ў зьменах успрыняцьця карупцыі ў постсавецкіх краінах і ў рэгіёне ў цэлым “Радыё Свабода” папрасіла ахарактарызаваць рэгіянальнага дырэктара Transparency International па Эўропе і Цэнтральнай Азіі Міклаша Маршала.

“Сумная выснова – што няма ніякага паляпшэньня. Гэта адбываецца з многіх прычын, сярод якіх рост уплыву Расеі і памяншэньне палітычнай волі да рэформаў. Існуе пэўная заканамернасьць – там, дзе больш моцны ўплыў Эўразьвязу, мы бачым паляпшэньне. Там дзе павялічваецца расейскі ўплыў, сытуацыя з карупцыяй пагаршаецца”.

Некаторыя экспэрты, асабліва блізкія да беларускіх уладаў, ставяць пад сумнеў дадзеныя па ўспрыняцьці карупцыі ў Беларусі. Менавіта барацьба з карупцыяй была фірмовай тэмай беларускай улады яшчэ з часоў першага абраньня прэзыдэнтам Аляксандра Лукашэнкі ў 1994 годзе.

“Гэта адна з самых карумпаваных краінаў паводле нашага рэйтынгу. Са 180 краінаў яна знаходзіцца на 150-м месцы з рэйтынгам 2.1. Гэта адзін з найгоршых паказчыкаў у постсавецкім рэгіёне. Гэта паказвае, што Беларусь – закрытая краіна, дзе вельмі цяжкія ўмовы для бізнэсу, і дзе карупцыя здаецца нястрымнай”, -- заявіў экспэрт.

Написать комментарий (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версия сайта

Бойкот-2008

Стоит ли участвовать в избирательном фарсе?

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрей Ким, политзаключенный

Арестован на акции предпринимателей

Александр Козулин, политзаключенный

Брошен за решетку за акции протеста

Политзаключенный Сергей Парсюкевич

Лидер предпринимателей арестован после акции протеста

Другие подборки

Популярные новости

И все-таки от зачеса придется избавиться (11689)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Политика

Командантский час (Фото) (6828)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Политика

Лукашенко признался, что лично отдает приказы об арестах (5329)

24.07, 13:22, — Политика

Лукашенко хочет иметь досье на каждого белоруса (4911)

22.07, 15:46, — Политика

Крупная авария на проспекте Независимости: пострадали пассажиры «маршрутки» (Фото) (4297)

21.07, 16:49, — Происшествия

Фоторепортаж «Би-Би-Си»: Застывшая Беларусь (4237)

22.07, 15:53, — Политика

Беспредел на фоне беспредела (4153)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Политика

Надежды Лукашенко на венесуэльский кредит не оправдались? (4078)

23.07, 17:40, — Политика

Ветеранов допрашивают по делу о взрыве: «Такого унижения я не испытывал со времен лагеря смерти» (3829)

22.07, 16:16, — Политика

Нападение на посольство Литвы в Минске (обновлено) (3433)

25.07, 10:54, — Политика

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: