9 июня 2026, вторник, 7:47
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Лукашенко заинтересован в том, чтобы либерализовать экономику

Экономист Александр Чубрик на международной конференции «Беларусь: к новому видению», которую организовывал в Киеве Белорусский институт стратегических исследований (BISS) анализирует три сценария последствий экономического шока, который ощутила на себе Беларусь в связи с повышением цен на газ, переходом на новую систему торговли нефтью и нефтепродуктами и ухудшением отношений с Россией. Эксперт считает, что власти с точки зрения «здорового смысла» заинтересованы в развитии положительного сценария, который предусматривает либерализацию экономики.

Базавы – прадугледжвае частковую сярэднемаштабную прыватызацыю і захаванне спрыяльнай знешнеэканамічнай кан’юнктуры (асабліва на расійскім рынку). Негатыўны – узмацненне рэгулявання эканомікі, нязначную прыватызацыю і негатыўную знешнеэканамічную кан’юнктуру. Станоўчы – інтэнсіўную сярэднемаштабную і часткова буйную прыватызацыю, спрыяльныя знешнеэканамічныя умовы, у тым ліку і на рынках краін Еўропы. Верагоднасць гэтых сцэнараў адпаведна ацэньваецца як: 60, 15 и 25 адсоткаў, піша “Заўтра тваёй краіны”.

З пачатку году падвысіліся кошты газу і нафты, з’явіліся перашкоды з расійскага боку на экспарт беларускага цукру і мяса ў Расію – і гэта ўсё негатыўныя рэчы. Але ж тое пагадненне, якое на пачатку года Беларусь падпісала з Расіяй, мела даволі-такі пазітыўны ўплыў на беларускую эканоміку. Дзякуючы гэтаму Беларусь даволі істотна павялічыла экспарт прадукцыі машынабудавання ў Расію, лічыць Аляксандр Чубрык.

У гэтым годзе, на думку эксперта, вельмі спрыяльным было вонкавае асяроддзе: падвышэнне цэнаў на некаштоўныя металы – гэта адна з нашых вельмі істотных крыніцаў экспарту, на калійныя угнаенні і на іншую сыравіну – на нашыя галоўныя экспартныя тавары. Такім чынам, мы бачым, што калі б не газ з нафтай, дык наогул жылося б вельмі добра, таму што 2007 год стаўся вельмі спрыяльным для Беларусі.

Першай рэакцыяй уладаў было падвышэнне коштаў на газ, цепла- і электраэнергію. Прычым, падвысіліся гэтыя кошты перш за ўсё для прадпрыемстваў. Прычым, як для прамысловых, так і для сельскагаспадарчых. З’явіліся субсідыі для пастаўшчыкоў нафты. Вельмі істотная, на погляд Чубрыка, тэндэнцыя – гэта з’яўленне Беларускай нафтавай кампаніі. Далей – пошук новых нафтагазавых партнёраў – Венесуэла, Іран.

Рэакцыя ўладаў – даволі супярэчлівая манетарная палітыка. У той час, калі Нацыянальны банк спрабуе праводзіць даволі жорсткую палітыку, падвышаць адсоткавыя стаўкі, даваць банкам больш волі ў некаторых пытаннях, урад усяляк стымулюе інвестыцыйнае крэдытаванне. У нас доля інвестыцыйных крэдытаў у гэтым годзе падвысілася з 50 да 70 адсоткаў. Большасць гэтых крэдытаў выдавался менавіта згодна з загадамі ўладаў.

Аднак галоўным інструментам уладаў стала прыцягненне вонкавых пазыкаў. Толькі за першы квартал гэтага года вонкавая запазыка павялічылася больш як на 1 млрд. долараў. Тым часам за ўвесь мінулы год яна вырасла на 1,7 млрд. долараў. За першы квартал Беларусь набрала амаль столькі пазыкаў, як за ўвесь мінулы год. А мы ведаем, што асноўныя пазыкі прыйшліся на другі квартал і яны працягваюцца брацца.

Такім чынам галоўнай рэакцыяй уладаў на гэтыя праблемы стала тое, што яны проста цэнтралізавалі галоўныя фінансавыя патокі і яны пачалі спрабаваць дзесьці знайсці больш грошай, не дзеля таго, каб прафінансаваць бягучы дэфіцыт вокавага гандлю, а проста каб падтрымаць беларускі рубель, стабільнасць якога з’яўляецца галоўнай канцэпцыяй эканамічнай палітыкі.

Рэакцыя эканомікі – гэта запавольванне росту валавога унутранага прадукту. У гэтым годзе прыкладна на 1,5-2 адсоткі зменшыліся тэмпы росту. Шмат праблемаў харчовай прамысловасці звязана з тым, што яна мае цяжкасці з экспартам цукру і мяса ў Расію. На пачатку года адбылося павелічэнне попыту на замежную валюту, назіралася тэндэнцыя паскарэння росту валютных ашчаджэнняў і запавольванне росту рублёвых ашчаджэнняў. Адбылося тое, чаго не было ўжо вельмі даўно – тэмпы росту валютных ашчаджэнняў первасілі тэмпы росту рублёвых ашчаджэнняў – даволі трывожная тэндэнцыя. І змяненне структуры экспарту-імпарту. Скажам, доля нафты і нафтапрадуктаў у гэтым годзе знізілася амаль на 10 адсоткаў.

Першае, што можна прагназаваць – гэта павелічэнне дэфіцыту гандлю энергетычнымі таварамі. Калі мы будзем грунтавацца на тых пагадненнях, якія былі дасягнутыя паміж Беларуссю і Расіяй, то гэты дэфіцыт узрасце ад 1,5 млрд у гэтым годзе да 4,5-5 млрд. у 2011 годзе. Гэта згодна з прагнозам Міжнароднага валютнага фонду. Пры гэтым урад абавязаны забяспечыць нязменны валютны курс, як адзін з інструментаў захавання падтрымкі насельніцтва. Таму што Лукашэнка ставіць перад урадам задачу дасягнення пэўнай велічыні заробкаў у доларавым эквіваленце і дэвальвацыя азначае ў гэтым сэнсе невыкананне гэтага паказчыку і ўсіх палітычных наступстваў гэтага невыканання. Адзін з галоўны кампанентаў сцэнараў – гэта прэзідэнцкія выбары, якія маюць адбыцца. Пераменьлівыя фактары – гэта магчымасць прыцягнення вонкавых пазыкаў, дынаміка гандлю неэргетычнымі таварамі. Перш за ўсё гандлю з Расіяй.

На падставе гэтых фактараў можна прэзентаваць такія сцэнары, як базавы, станоўчы і адмоўны.

Базавы – гэта вельмі проста – захаванне сучаснай палітыкі і нейкая такая вельмі абмежаваная прыватызацыя і прыцягненне замежных пазыкаў, якім, напрыклад, у пэўным сэнсе спрыяе атрыманне Беларуссю сувярэннага крэдытнага рэйтынгу. Гэтыя пазыкі і прыватызацыя дазволяць фінансаваць дэфіцыт бягучага рахунку і падтрымліваць стабільны курс прыкладна да 2010 года. Але ж гэта вельмі непрывабны сцэнар, таму што любыя негатыўныя тэндэнцыі ў гандлі з Расіяй (а яны даволі відавочныя былі ў апошнія гады) прывядуць да таго, што нават з тымі магчымасцямі вонкавых пазыкаў улады проста не знойдуць крыніцаў, каб падтрымаць беларускі рубель. І гэта, канешне, вядзе да вельмі негатыўных наступстваў для насельніцтва і для палітычнай сістэмы.

І станоўчы – гэта больш трывалы сцэнар, таму што гэта буйная абмежаваная прыватызацыя, пацяпленне адносінаў з Захадам, пазбяганне канфліктаў з Расіяй, частковая лібералізацыя эканомікі. Гэта самы прывабны сцэнар для беларускай эканомікі.

Аляксандар Чубрык распавёў як адаб’юцца сцэнары на сярэднім заробку ў эканоміцы. Калі б адбыўся базавы ці станоўчы сцэнар, лічыць эксперт, то на падставе нашай макрамадэлі можна прагназаваць у 2010 годзе сярэдні заробак дзесьці блізу 500 долараў. Такім чынам 500 долараў – гэта даволі рэалістычная лічба. І гэта якраз тое, што і абяцаў Лукашэнка. Але ж клаі мае адбыцца адмоўны сцэнар, то атрымаецца, што прэзідэнт не выканае гэтыя свае абяцанні, таму што проста ён не зможа падтрымаць курс беларускага рубля. І гэта значыць, што неабходнасць рэалізацыі станоўчага сцэнару падвышаецца, што Лукашэнка зацікаўлены ў тым, каб абмежавана лібералізаваць эканоміку. З пункту гледжання “здравого смысла”, станоўчы сцэнар становіцца даволі верагодным.

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях