banner1 banner1 banner1

27.09.2007

Юрий Ходыко: «Задержание Ивашкевича и Ухналева на руку имперским кругам Кремля»

16:42, — Политика

25 сентября задержали заместителя председателя Партии БНФ, председателю оргкомитета Европейского Марша Виктора Ивашкевича и секретаря ЦК Партии коммунистов Белорусской Валерия Ухналева. Как оценить действия власти в контексте предложений оппозиции начать диалог? Будет ли снята эта тема с порядка дня Объединенных демократических сил? Правильно ли оценила оппозиция политическую тенденцию? Об этом новая передача серии «Экспертиза Свободы» на «Радыё Свабода». Участники: заместитель председателя Партии БНФ Юрий Ходыко и заместитель председателя Белорусской социал-демократической партии (Грамада) Игорь Рынкевич.

Навошта затрымалі Івашкевіча і Ўхналёва?

Валер Карбалевіч: “Лідэры апазыцыі, арганізатары Эўрапейскага Маршу падчас падрыхтоўкі гэтай апазыцыйнай акцыі асабліва падкрэсьлівалі, што яны імкнуцца не да канфрантацыі, а да дыялёгу з уладамі.

Накіравалі адмысловы ліст намесьніцы кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч з адпаведнымі прапановамі. Адным з падпісантаў гэтага ліста зьяўляецца ўдзельнік перадачы спадар Хадыка.

Старшыня аргкамітэту “Эўрапейскага Маршу Віктар Івашкевіч нават заяўляў, што ў цяперашніх умовах патрабаваньне адстаўкі кіраўніцтва дзяржавы будзе расцэньвацца як прарасейскія дзеяньні.

Ці можна разглядаць затрыманьне Івашкевіча і Ўхналёва як адказ уладаў на прапанову апазыцыі пачаць дыялёг?"

Юры Хадыка: “Даволі даўно гавораць пра існаваньне ў кіроўнай касьце дзьвюх груповак: “каршуноў” і “галубоў”. Першыя імкнуцца да сілавых мэтадаў разьвязаньня праблемаў. Другія больш лагодна ставяцца да кантактаў з апазыцыяй.

“Галубы” нядаўна страцілі свой брэнд і галаву ў зьвязку з адстаўкай Канаплёва і крыху разгубіліся. А “каршуны”, атрымаўшы перамогу ў змаганьні за рэсурсы, вырашылі адбіць небясьпеку, умоўна кажучы, вэстэрнізацыі Беларусі.

Затрыманьні Івашкевіча і Ўхналёва на руку імпэрскім колам у Крамлі. Таму можна сказаць, што гэтыя падзеі ёсьць пэўнай рэакцыяй на ініцыятыву апазыцыі”.

Ігар Рынкевіч: “Я расцэньваю гэта як правакацыю спэцслужбаў супраць кіраўнікоў аргкамітэтаў для правядзеньня маршаў. Лічу, што гэта сапраўдны адказ уладаў на прапановы апазыцыі. Ім не патрэбны ні дыялёг з апазыцыяй, ні інтэграцыя ў Эўропу.

Пляны ўладаў былі відавочныя: дыскрэдытаваць кіраўнікоў мірных шэсьцяў. Нездарма іх здымалі на відэакамэру, патрабавалі распрануцца, раскладалі на стале грашовыя купюры. Гэта патыхае нафталінам савецкага таталітарызму”.

Ці актуальны дыялёг з уладамі?

Карбалевіч: “У такіх варунках ці павінна зьмяніцца тактыка апазыцыі? Ці здымаецца тэма дыялёгу з уладамі?”

Хадыка: “Палітыка Аб’яднаных дэмакратычных сілаў ня мусіць залежаць ад настрою асобаў — што ў кіроўнай эліце, што ў апазыцыі.

Нашы прапановы пачаць дыялёг абумоўлены аб’ектыўнымі чыньнікамі: станам беларускай эканомікі, замежнай палітыкі на Ўсходзе і на Захадзе. Гэта адпавядае жыцьцёвым інтарэсам беларускага народу.

Менавіта таму сёмы Кангрэс дэмакратычных сілаў і прыняў прынцыповае рашэньне — дыялёгу з уладамі неабходны й непазьбежны. Такі дыялёг ня можа быць простым і лёгкім. Але праз гэта ня варта адмаўляцца ад яго. Мы гатовыя да кантакту з уладамі, бо гэта на карысьць Беларусі.

Важнай умовай дыялёгу зьяўляецца адзінства апазыцыі. Затрыманьне намесьніка старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і сакратара ЦК Партыі камуністаў беларускай Валера Ўхналёва павінна спрыяць адзінству”.

Рынкевіч: “Тая стратэгія, якую прыняў Кангрэс дэмакратычных сілаў, шматварыянтная. Адзін варыянт — гэта дыялёг. Другі, больш радыкальны варыянт, — аранжавая рэвалюцыя.

А тактыка — гэта мірныя негвалтоўныя маршы. Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі я сказаў, што прыйшоў, магчыма, час “дыялёгу” праз пракуратуру, суды, міжнародныя трыбуналы. Таму што ў краіне прававыя інстытуты не працуюць.

Неабходна дамагацца выкананьня артыкулаў 35 і 36 Канстытуцыі Беларусі. Бо сёньня ў краіне фактычна стварыўся нейкі ГКЧП, які не дазваляе скарыстацца канстытуцыйным правам на шэсьці й аб’яднаньні.

Вядома, тактыка патрабуе зьмяненьня. Ад самага пачатку варыянт дыялёгу ня быў асноўным у дзеяньнях апазыцыі.

Сымбалічна, што якраз Івашкевіч, які быў самым актыўным прыхільнікам дыялёгу, трапіў у пастарунак. Калі ўлада паводзіць сябе нецывілізавана, па-хуліганску — ці магчымы дыялёг?”

Карбалевіч: “Вось спадар Івашкевіч мінулай пятніцай у перадачы “Экспэртыза Свабоды” казаў, што ніхто не прапануе ніякіх іншых рэальных мэханізмаў зьмены сытуацыі ў краіне. Рэвалюцыя цяпер немагчымая. Таму, казаў ён, з усіх іншых варыянтаў дыялёг — самы рэальны”.

Рынкевіч: “Лічу, што ёсьць альтэрнатыва дыялёгу. Гэта рашучыя ўчынкі, дзеяньні, якія робяць мужныя людзі — такія, як Павал Севярынец.

На рэпрэсіі трэба адказваць адэкватна. Пад эгідай Аб’яднаных дэмакратычных сілаў пачалася праца дзеля рэабілітацыі ахвяраў рэжыму, складаньне іх сьпісу, а таксама сьпісу асобаў, якія датычныя да правядзеньня рэпрэсіяў. Апазыцыя павінна данесьці да грамадзтва і міжнароднай супольнасьці інфармацыю пра рэпрэсіі”.

Ці правільна ацаніла апазыцыя палітычныя тэндэнцыі?

Карбалевіч: “Апошні час можна адзначыць узмацненьне рэпрэсіяў супраць апазыцыі. Шэраг судоў над актывістамі “Маладога фронту”, жорсткі прысуд Андрэю Клімаву, адмова дазволу на правядзеньне пікетаў супраць ліквідацыі льготаў, санкцыі супраць апазыцыйных партыяў — усё гэта прыкметы пэўнай тэндэнцыі. Дык, можа, апазыцыя няправільна ацаніла сытуацыю?

Яна зыходзіла з таго, што з абвастрэньнем сацыяльна-эканамічных праблемаў, узмацненьнем канфлікту з Расеяй беларускія ўлады будуць вымушаныя шукаць паразуменьня з Эўропай і апазыцыяй.

Але гледзячы на тое, што адбываецца, можна зрабіць і процілеглыя высновы. З нарастаньнем пагрозаў, аслабленьнем пазыцыяў уладаў рэпрэсіі супраць апазыцыі будуць узмацняцца. У такім выпадку разьлікі на нейкі дыялёг — марныя. Як вы пракамэнтуеце такое меркаваньне?”

Рынкевіч: “Усё залежыць ад таго, як улады суб’ектыўна ацэньваюць сытуацыю і яе пэрспэктывы. Згадаю, што ў 1930-я гады Сталін высунуў тэзіс, што з пабудовай сацыялістычнага грамадзтва клясавая барацьба абвастраецца.

Аляксандар Казулін казаў, што Лукашэнка разумее толькі мову сілы, якую дэманструе згуртаваная апазыцыя.

Вось цяпер, напрыклад, мы, кіраўнікі й актывісты апазыцыі, сталі сьцяной ноччу і раніцай за Івашкевіча, прадэманстравалі салідарнасьць — то яго і выпусьцілі.

А што тычыцца адэкватнай ацэнкі сытуацыі з боку апазыцыі, то тут ёсьць пытаньні і адносна палітычных тэхналёгіяў, і эфэктыўнасьці апазыцыйных структураў”.

Хадыка: “Я ацэньваю такое гледзішча як вельмі неабгрунтаванае. Зноў паўтараю: сытуацыя ў эканоміцы пагаршаецца, Беларусь знаходзіцца ў ізаляцыі — як на Ўсходзе, так і на Захадзе.

Гэта раней ці пазьней прывядзе да пагаршэньня ўзроўню жыцьця насельніцтва, магчыма, і да падзеньня рэжыму. Таму трэба шукаць шляхі выхаду з таго тупіка, у які вядзе рэжым”.

Написать комментарий (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версия сайта

Бойкот-2008

Стоит ли участвовать в избирательном фарсе?

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрей Ким, политзаключенный

Арестован на акции предпринимателей

Александр Козулин, политзаключенный

Брошен за решетку за акции протеста

Политзаключенный Сергей Парсюкевич

Лидер предпринимателей арестован после акции протеста

Другие подборки

Популярные новости

И все-таки от зачеса придется избавиться (11690)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Политика

Командантский час (Фото) (6829)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Политика

Лукашенко признался, что лично отдает приказы об арестах (5331)

24.07, 13:22, — Политика

Лукашенко хочет иметь досье на каждого белоруса (4911)

22.07, 15:46, — Политика

Крупная авария на проспекте Независимости: пострадали пассажиры «маршрутки» (Фото) (4297)

21.07, 16:49, — Происшествия

Фоторепортаж «Би-Би-Си»: Застывшая Беларусь (4238)

22.07, 15:53, — Политика

Беспредел на фоне беспредела (4153)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Политика

Надежды Лукашенко на венесуэльский кредит не оправдались? (4078)

23.07, 17:40, — Политика

Ветеранов допрашивают по делу о взрыве: «Такого унижения я не испытывал со времен лагеря смерти» (3830)

22.07, 16:16, — Политика

Нападение на посольство Литвы в Минске (обновлено) (3436)

25.07, 10:54, — Политика

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: