banner1 banner1 banner1

10.01.2008

Журналіста арыштавалі за малюнкі прарока Мухамэда 3

8:56, — Политика

Менскі гарадзкі суд узнавіў крымінальную справу супраць былога намесьніка рэдактара газэты “Згода” Аляксандра Зьдзьвіжкова. Яго абвінавачваюць у распальваньні релігійнай варажнечы. Былы рэдактар "Згоды" Аляксей Кароль атрымаў інфармацыю з гарсуду, што Зьдзьвіжкоў знаходзіцца пад арыштам.

У перадапошні дзень мінулага году былы рэдактар “Згоды” Аляксей Кароль атрымаў позву зьявіцца ў суд у якасьці сьведкі па справе ягонага былога намесьніка. Пра абставіны гэтай справы ён распавёў “Радыё Свабода”:

"Гэтая справа была заведзеная па факце публікацыі ў газэце "Згода" тых малюнкаў пра прарока Мухамэда. Яны былі ўзятыя з Інтэрнэту. Гэта было ў лютым 2006 году. 16 лютага выданьне газэты было Вышэйшым гаспадарчым судом спыненае. Па факце публікацыі малюнкаў была распачатая крымінальная справа, вялося сьледзтва, быў праведзены ператрус у маёй кватэры - фактычным месцы знаходжаньня рэдакцыі.

Паколькі падчас сьледзтва галоўным абвінавачаным быў прызнаны Зьдзьвіжкоў, то справа была прыпыненая, калі ён зьнік зь Менску і зь Беларусі. Быў абвешчаны вышук.

Справа была перададзеная ў суд, але была прыпыненая ў сувязі з адсутнасьцю галоўнага абвінавачанага. 30 сьнежня мінулага году я атрымаў позву зьявіцца ў суд а 14 гадзіне 11 студзеня 2008 году ў якасьці сьведкі. Ведаю, што такія павесткі атрымалі яшчэ некалькі чалавек з былой рэдакцыі "Згода". Да гэтага я ня ведаў, дзе Зьдзьвіжкоў, але ведаў , што вядзецца вышук, бо са мной на гэты конт размаўлялі.

У той час даводзілася тлумачыць (справа была гучная), што гэтыя малюнкі Зьдзьвіжкоў перадрукаваў самастойна, без узгадненьня са мной. Я тады спыніў распаўсюд газэты. Па-сутнасьці, стаяла пытаньне аб свабодзе слова і пачуцьцях вернікаў. Я зрабіў свой выбар на карысьць пачуцьцяў вернікаў, ня той быў палітычны момант, калі трэба было перадрукоўваць такія малюнкі.

Але на сёньняшні дзень прайшло амаль два гады, рэлігійнай і нацыянальнай варажнечы тая публікацыя ня выклікала і выклікаць не магла. І таму я хацеў бы спадзявацца, што суд завершыцца для Зьдзьвіжкова выхадам на волю".

Паводле артыкулу 130 ч 1. КК “Распальваньне рэлігійнай варажнечы”, Аляксандру Зьдзьвіжкову можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Написать комментарий (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версия сайта

Честные выборы

Как их провести в Беларуси?

Нет диктаторской приватизации!

Законна ли продажа белорусских предприятий?

Узник «американки»

Гражданин США Зельцер умирает в белорусской тюрьме

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядерная программа Лукашенко

Белорусский режим решил построить АЭС

Другие подборки


снять квартиру минск

Популярные новости

Жесткие шутки про Лукашенко в передаче на ОНТ (Видео) (8175)

6.10, 14:51, — Политика

Мужественная наблюдательница раскрывает махинации: явка на «выборах» сфальсифицирована (Видео) (5948)

1.10, 13:44, — Политика

Спектакль погорелого театра для Европы (4972)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Политика

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4147)

3.10, 20:22, — Политика

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4120)

3.10, 15:58, — Политика

Большинство не ходили на «выборы» (3863)

1.10, 10:24, — Политика

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (3842)

6.10, 14:56, — Политика

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3609)

3.10, 18:11, — Политика

Страх Лукашенко (3474)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Политика

Лукашенко: «Я дружбой с русскими не торгую» (3460)

6.10, 15:25, — Политика

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: