banner1 banner1 banner1

29.01.2008

Владимир Высоцкий и Беларусь

10:31, — Культура

Бард и киноактер Владимир Высоцкий ушел в лучший мир в творческом расцвете, в 42 года. Высоцкий стал знаковой фигурой еще при жизни – вопреки стремлениям советской пропаганды. Кроме богатого песенного наследия, Владимир Высоцкий оставил яркий след в кинематографе. И значительная часть его киноопыта прежде всего связана с Беларусью.

Прапагандыстам Высоцкага ў Беларусі быў Тураў

Цягам паўтара дзясятка гадоў Уладзімер Высоцкі супрацоўнічаў зь беларускімі кінэматаграфістамі. Найбольш вядомыя стужкі зь ягоным удзелам — “Я родам зь дзяцінства” і “Вайна пад стрэхамі” рэжысэра Віктара Турава, “Саша-Сашанька” Віталя Чацьверыкова. Ён аўтар музыкі і песень да шэрагу фільмаў (“Сыны ідуць у бой” і г.д.), а песьня “На брацкіх магілах ня ставяць крыжоў” стала ледзьве ня гімнам вайны ў яе рэальных праявах, паведамляе “Радыё Свабода”.

У 1979-м, роўна за год да сьмерці Высоцкага, у менскім Доме афіцэраў з аншлягам прайшлі трохтыднёвыя гастролі Тэатру на Таганцы (Высоцкага менчукі пабачылі ў спэктаклях “Гамлет”, “10 дзён, якія ўскалыхнулі сьвет”, “Добры чалавек з Сэзуану”).

Рэжысэр Валеры Панамароў на той час ужо ведаў Высоцкага, зь якім раней пазнаёміўся на пляцоўках “Масфільму”. А ўпершыню пра “зорку”, якая зазьзяла на паўпадпольных канцэртах у Маскве, Панамароў даведаўся ў сярэдзіне 1960-х студэнтам Тэатральна-мастацкага інстытуту:

“Рыхтаваўся яго выступ у Політэхнічным інстытуце. А ў нас якраз інтэрнат побач з галоўным корпусам БПІ. На жаль, на канцэрт ня трапілі, бо тэатральны інстытут проста туды не пусьцілі. Потым было яшчэ некалькі выступаў. У Беларусі яго лепшым сябрам быў Віктар Тураў. У яго здымаўся, адна зь першых роляў была якраз у “Я родам зь дзяцінства”. І калі тут ужо пабываў, у здымачных групах (пэўна, дзякуючы таму ж Тураву) зьявіліся бабіны. Як толькі паўза на пляцоўцы, гукаапэратар у перапынку “ўрубаў” Высоцкага. Згадваю 1973 год, Наваполацак. Дабралюбаў здымае “Вуліцы без канца”. Хтосьці бегае і крычыць: “Нельга! Загадайце выключыць! Ён забаронены!”. Гукаапэратар уключае тонваген, на дах дынамік паставіць — да Полацку чуваць, ня тое што ў Наваполацку”.

Кінаапэратар Дзьмітрый Зайцаў быў побач зь Віктарам Туравым на здымках практычна ўсіх карцінаў. І пацьвярджае, што Высоцкі з задавальненьнем бываў у Беларусі, перадусім каб сустрэцца з Туравым. На экзатычным, як на тыя часы, “Сітраэне” жонкі Высоцкага, Марыны Ўладзі, яны часта праносіліся празь Беларусь транзытам у Францыю.

У Парыж — празь Менск і Наваградак

Пра сумесныя прыгоды і шумныя адзначэньні тых сустрэчаў узгадваюць дагэтуль — з-за гэтага Высоцкі мусіў нават на распараджэньне кіраўніцтва Тэатру на Таганцы дачасна пакінуць Менск падчас гастроляў у 1979-м. Высоцкі і Тураў былі амаль аднагодкамі. Тураў на 16 гадоў перажыў сябра:

“Кожны раз, калі ён ехаў у Парыж ці куды за мяжу, заўсёды заяжджаў у Менск. Гэта апроч здымкаў, калі тут фактычна жыў. З Туравым яны ўвогуле былі неразлучныя, вялікія сябры. Ён песьні пісаў для “Пункту адліку”. І Марына Ўладзі таксама песьню для “Пункту...” напісала. А ўвогуле, калі чалавек яшчэ жывы, людзі, можа, і не здагадваюцца, якая гэта асоба, і да яго ставіліся, як да іншых, хто хадзіў па калідорах студыі. Я яго ўжо чуў, ён быў у нас на “Альпійскай балядзе” на практыцы, песьню “На нэўтральнай паласе” мы ставілі на ўсе карцінкі горных лугавінаў. Але ўспамін пра першае знаёмства — Адэса, 1967 год. Мы выбіралі натуру і трапілі з Марухіным на пікнік на беразе мора. І вось калі падыходзілі, ён сьпяваў — такі хрыплы голас, такое гадкае выкананьне! Я ня вытрымаў ды і кажу: “Што гэта за [***] тут разрываецца?” Ён ужо быў “паддаты”, але тым ня меней...”

І хоць Высоцкі ў Беларусі бываў пераважна з вытворчых патрэбаў, ён не цураўся падкрэсьліваць: ягоныя продкі паходзяць зь Мяшчанскай слабады ў Маскве, ад XVII стагодзьдзя заселенай беларусамі (меркаваў, што карані — на Палесьсі). А вось беларуская прывязка ягонай жонкі Марыны Ўладзі больш рэальная: у часе транзыту празь Беларусь яны заяжджалі на Наваградчыну, на радзіму яе бацькі. А па руінах наваградзкага замка іх вадзіў вядомы гісторык і археоляг Міхась Ткачоў. І менавіта на Гарадзеншчыне, як сьцьвярджае Дзьмітрый Зайцаў, Тураў арганізаваў для сяброў “мядовы месяц”:

“Яны трапілі на возера Сьвіцязь. Нейкі час там правялі, потым расказвалі шмат гісторыяў пра іх з Марынай Уладзі. Як звычайна бывае, да іх там “падкочваліся” розныя элемэнты, з рознымі мэтамі. І калі потым ім казалі, што гэта Высоцкі — дык ніхто ня мог паверыць. Маўляў, адкуль тут Высоцкі? Бо вобразы, убачаныя з экрану, і чалавек у жыцьці — яны бываюць несумяшчальныя. Прынамсі, так здаецца людзям. Але там рознага хапала, тады Валодзя яшчэ і выпіваў моцна... А тое, што яны з Марынай там адпачывалі — дык гэта факт. Практычна Тураў зрабіў ім на Сьвіцязі такі своеасаблівы мядовы месяц”.

Падчас працы над дылёгіяй “Сыны ідуць у бой” і “Вайна пад стрэхамі” Уладзімер Высоцкі шмат кантактаваў з Алесем Адамовічам, па творах якога і ставіліся гэтыя фільмы. І калі ў “Сынах...” Высоцкі гучыць, то ў “Вайне...” ягоны голас цэнзура “зарэзала”.

Написать комментарий (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версия сайта

Бойкот-2008

Стоит ли участвовать в избирательном фарсе?

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрей Ким, политзаключенный

Арестован на акции предпринимателей

Александр Козулин, политзаключенный

Брошен за решетку за акции протеста

Политзаключенный Сергей Парсюкевич

Лидер предпринимателей арестован после акции протеста

Другие подборки

Популярные новости

И все-таки от зачеса придется избавиться (11268)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Политика

Командантский час (Фото) (6578)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Политика

Лукашенко признался, что лично отдает приказы об арестах (5075)

24.07, 13:22, — Политика

Лукашенко хочет иметь досье на каждого белоруса (4794)

22.07, 15:46, — Политика

Крупная авария на проспекте Независимости: пострадали пассажиры «маршрутки» (Фото) (4223)

21.07, 16:49, — Происшествия

Фоторепортаж «Би-Би-Си»: Застывшая Беларусь (4133)

22.07, 15:53, — Политика

Беспредел на фоне беспредела (4086)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Политика

Надежды Лукашенко на венесуэльский кредит не оправдались? (4003)

23.07, 17:40, — Политика

Ветеранов допрашивают по делу о взрыве: «Такого унижения я не испытывал со времен лагеря смерти» (3743)

22.07, 16:16, — Политика

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3258)

22.07, 17:48, — Общество

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: