Национальный флаг в честь Кастуся Калиновского
15:53, — Политика
Бело-красно-белый флаг снова развевался над Витебском. Он появился в полночь 2 февраля на крыше дома №38 по улице Суворова.
Празь некалькі дамоў на той самай вуліцы месьціцца райаддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну. Сюды 29-га студзеня міліцыянты даставілі апазыцыянэраў Барыса Хамайду і Аляксандра Салаўяна, затрыманых за вывешваньне такога самага нацыянальнага сьцяга, паведамляе «Радыё Свабода».
Абодва апазыцыянэры зараз знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня – адбываюць арышты, прысуджаныя Кастрычніцкім раённым судом.
Да бел-чырвона-белага сьцяга, які лунаў над вуліцай Суворава, пакуль яго не зьнялі з дапамогай супрацоўнікаў МНС і пажарнай машыны, была прымацаваная цыдулка наступнага зьместу: "У гонар слаўнага сына Беларусі, які нарадзіўся 2-га лютага 1838 году. Вітаю змагароў Барыса Хамайду і Аляксандра Салаўяна, якія зараз адбываюць арышт. Жыве Беларусь! Мірон".
Затрымаць таго, хто вывесіў сьцяг і напісаў цыдулку, міліцыянтам не ўдалося.
Закладки





