banner1 banner1 banner1

21.02.2008

С белорусского - на 27 языков Европы

17:25, — Культура

Сегодня - Международный день родного языка. Он был основан в 1999 году решением 30-й сессии Генеральной конференции ЮНЕСКО по инициативе Бангладеш. Во Дворце искусств пройдет выставка «Родной язык в мире», которую устраивает Общество белорусского языка имени Ф.Скорины.

Падчас яе будзе прэзэнтаваны выдадзены ў Кіеве вялікі “Беларуска-ўкраінскі слоўнік”. Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што гэтым будзе падкрэсьленая найбольшая блізкасьць нашых моваў і найбольшая цікавасьць украінцаў да мовы і літаратуры паўночнай суседкі:

"Выдадзены ў Кіеве перакладны зь беларускае мовы слоўнік – пакуль што адзіны прыклад прафэсійнага зацікаўленьня беларускаю мовай у іншай краіне", – зазначае ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” знаны перакладчык Лявон Баршчэўскі.

Пераклады зь беларускае ў іншых краінах ідуць праз расейскія слоўнікі. І гэта галоўная прычына, чаму ён узяўся за стварэньне дваццацівасьмімоўнага пераладнога слоўніка зь беларускай.

“Гэта вялікая-вялікая праблема і адна з прычын, чаму я рабіў слоўнік на дваццаць восем моваў. Трэба хоць натхніць іншых гэта ўсё рабіць калі-небудзь. Там у мяне няшмат слоў, самыя важныя словы, але гэта можна пашыраць, можна разьбіваць на асобныя мовы і працягваць справу. Такая ідэя і была штуршком да маёй працы”, -- адзначае перакладчык.

Слоўнік разьлічаны на зацікаўленага беларускамоўнымі тэкстамі замежнага чытача. Таму пачынаецца ён, натуральна, беларускай. Наступная мова ў ім – даніна акадэмічнай традыцыі – лацінская. Далей ідуць амаль усе эўрапейскія мовы, якія прадстаўленыя ў альфабэтным парадку.

“Гэта базавы запас чалавеку, які за мяжой захоча вывучаць беларускую мову, – тлумачыць укладальнік. – Ён атрымае магчымасьць знайсьці там самыя важныя словы беларускай мовы”.

Унікальны слоўнік Лявона Баршчэўскага выйшаў з друку напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў прыватным выдавецтве.

Сёньня ў сьвеце больш за шэсьць тысяч моваў, але дзьве зь іх штомесяц зьнікаюць. Каб беларуская ня трапіла ў гэты незваротны працэс, рупяцца энтузіясты-лінгвісты ды грамадзкія суполкі. Дзяржава ня робіць ніякіх высілкаў для пашырэньня мовы тытульнай нацыі краіны ні ўнутры яе, ні за мяжой. Сёньняшні дзень – не выключэньне. Яго сьвяткаваньня ў сталіцы дзяржава ня ладзіць.

Написать комментарий (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версия сайта

Бойкот-2008

Стоит ли участвовать в избирательном фарсе?

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрей Ким, политзаключенный

Арестован на акции предпринимателей

Александр Козулин, политзаключенный

Брошен за решетку за акции протеста

Политзаключенный Сергей Парсюкевич

Лидер предпринимателей арестован после акции протеста

Другие подборки

Популярные новости

И все-таки от зачеса придется избавиться (11691)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Политика

Командантский час (Фото) (6830)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Политика

Лукашенко признался, что лично отдает приказы об арестах (5332)

24.07, 13:22, — Политика

Лукашенко хочет иметь досье на каждого белоруса (4913)

22.07, 15:46, — Политика

Крупная авария на проспекте Независимости: пострадали пассажиры «маршрутки» (Фото) (4298)

21.07, 16:49, — Происшествия

Фоторепортаж «Би-Би-Си»: Застывшая Беларусь (4240)

22.07, 15:53, — Политика

Беспредел на фоне беспредела (4154)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Политика

Надежды Лукашенко на венесуэльский кредит не оправдались? (4079)

23.07, 17:40, — Политика

Ветеранов допрашивают по делу о взрыве: «Такого унижения я не испытывал со времен лагеря смерти» (3830)

22.07, 16:16, — Политика

Нападение на посольство Литвы в Минске (обновлено) (3445)

25.07, 10:54, — Политика

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: