banner1 banner1 banner1

23.03.2008

Хатынь: имеет ли значение национальность карателей? 17

14:18, — История

22 марта исполнилось 65 лет хатынской трагедии. Как говорится на официальном сайте мемориального комплекса “Хатынь”, “трагедия Хатыни – один из тысячи фактов, которые свидетельствуют о целенаправленной политике геноцида в отношении населения Беларуси, которую фашисты осуществляли на протяжении всего периода оккупации”.

Хатынь – адна з 600 беларускіх вёсак, якія былі зьнішчаная ў гады фашысцкай акупацыі разам з жыхарамі.

Экскурсію ў Хатыні вядзе гід-перакладчыца Тацяна. Учора яна прывезла на мэмарыял невялікую групу актывістаў нямецкага чарнобыльскага руху. Аповед гіда пра зьнішчаную беларускую вёску экскурсанты з поўдня Нямеччыны слухаюць са сьлязьмі на вачох.

Сваю першую экскурсію ў гэтым мэмарыяльным комплексе Тацяна правяла 30 гадоў таму. Цяперашні тэкст яе экскурсіі мала адрозны ад таго ранейшага варыянту. Бадай, за выключэньнем таго, што цяпер у аповедзе экскурсавода не сустрэнеш словаў пра зондэрбатальён эсэсаўца Оскара Дырлевангера. Гэта імя замененае на слова “гітлераўцы”.

“Ці расказваеце вы наведнікам пра сапраўдных карнікаў – украінскі батальён Рыгора Васюры? Гэта афіцыйныя гістарычныя факты, устаноўленыя больш за 20 гадоў таму...” – спытаўся журналіст “Радыё Свабода” ў экскурсаводаў Хатыні і пачуў такі адказ:

“Ну, ведаеце... Нацыянальнасьць ня мае ніякага значэньня. Яны паступілі на службу да гітлераўцаў, выконвалі іх загады. Мы кажам, што гэта быў батальён СС асобага прызначэньня, кажам, што каля 300 карнікаў аблажылі вёску”.

Беларускі вайсковы журналіст Васіль Зданюк, які адным зь першых у краіне распавёў праўду пра хатынскую трагедыю, ня дзівіцца з гэтых падыходаў:

“Нічога не мяняецца. Зайдзіце ў музэй Вялікай Айчыннай вайны. Здаецца, існуе сувэрэнная краіна, якая магла б прапанаваць нейкія новыя гістарычныя падыходы да тэмы ваенных злачынстваў... Але ж...”

Васіль Зданюк, колішні карэспандэнт часопісу “Советский воин” – адзін з трох беларускіх журналістаў, якія былі дапушчаныя на паседжаньні Вайсковага трыбуналу ў Менску ў 1986 годзе. На працэсе, які праходзіў у невялікай залі трыбуналу Беларускай вайсковай акругі на вуліцы Фрунзэ, 8, разглядалася 14-тамовая справа аб злачынствах 118-га ўкраінскага карнага батальёну.

Гэты карны батальён і меў беспасярэдняе дачыненьне да хатынскай трагедыі. Ён быў сфармаваны ў 1942 годзе пад Кіевам з кантынгенту завэрбаваных савецкіх ваеннапалонных. Акрамя ўкраінцаў, у яго ўваходзілі расейцы, беларусы, татары, прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў.

Калі батальён перадысьлякаваўся пад Плешчаніцы, на службу ў яго паступілі і мясцовыя жыхары. Начальнікам штабу батальёну быў украінец Рыгор Васюра. Усей апэрацыяй на месцы кіравалі немец Эрых Кёрнэр і паляк Канстанты Смоўскі.

Паводле Васіля Зданюка, каб не фатальны зьбег абставінаў, Хатынь наўрад ці была б спаленая:

“Дзесьці 21 сакавіка ў Хатыні пераначавалі тры непаўналетнія хлопцы-партызаны. Раніцай яны выйшлі на дарогу, каб пастраляць. І трэба было здарыцца, каб у гэты час на вакзал везьлі гаўптманфюрэра Вёльке, алімпійскага чэмпіёна 1936 году ў кіданьні ядра, любімца фюрэра. І гэтыя хлопцы зь першага стрэлу забіваюць любімца фюрэра”.

Пасьля пальбы партызаны ідуць назад у Хатынь і пакідаюць свае сьляды на сьнезе. Калі ў Плешчаніцах становіцца вядома пра забойства Вёлке, на месца здарэньня прыбываюць эсэсаўскія фармаваньні. Спачатку расстрэльваюць мірных сялянаў зь вёскі Козыры. А потым па партызанскіх сьлядах карнікі рушаць у бок Хатыні. Вынік усім вядомы.

Ні ў 1986-м, ні ў 1987-м, ні ў 1988 матэрыялы Зданюка і ягоных калегаў ня ўбачылі сьвету. Прычынай таму сталі хадайніцтвы ў Палітбюро першых сакратароў ЦК кампартыяў Беларусі і Ўкраіны Сьлюнькова ды Шчарбіцкага.

Новая праўда пра Хатынь магла выклікаць шэраг нечаканых пытаньняў, адказаць на якія ня здольнае нават сучаснае беларускае грамадзтва.

Напрыклад, хто такія партызаны і ці павінны яны несьці гістарычную адказнасьць за свае ўчынкі?

Ці такое пытаньне: чаму ў параўнаньні зь першай усясьветнай вайной у часе другой усясьветнай зьявілася такая вялікая колькасьць здраднікаў?

Паводле ваенных гісторыкаў часу галоснасьці, на баку гітлераўцаў ваявала 147 тысяч прадстаўнікоў народаў Каўказу, татараў і калмыкаў, 90 тысяч эстонцаў, 89 тысяч латышоў, 21,5 тысяча літоўцаў, 12,5 тысяч беларусаў, каля 180 тысяч украінцаў, 530 тысяч расейцаў, 94,5 тысячы казакоў. Усяго прыкладна 1.164.500 савецкіх грамадзянаў.

І нарэшце такі момант: чаму сымбалям 600 зьнішчаных беларускіх вёсак была абраная менавіта Хатынь, а ня тая ж Дальва?

Журналіст Васіль Зданюк зьвязвае такі выбар для будаўніцтва комплексу зь месцам знаходжаньня колішняй вёскі Хатынь – непадалёк ад Менску, на дарозе ў Віцебск. Усё вельмі зручна для арганізаванага турызму, які на той час зьяўляўся часткай савецкай прапаганды.

Некаторыя гісторыкі і журналісты задумваюцца над дзіўным супадзеньнем назваў дзьвюх вёсак – беларускай Хатыні ды расейскай Катыні пад Смаленскам, дзе Саветы расстралялі польскіх грамадзянаў. Празь вялікае падабенства гэтых назваў адбываецца непазьбежная блытаніна.

Аднак вернемся да беларускай Хатыні і да 118-га ўкраінскага карнага батальёну. Галоўны фігурант судовага працэсу ў Менску Рыгор Васюра абвінавачваўся ня толькі ў зьнішчэньні насельніцтва гэтай вёскі, а таксама ў масавых забойствах жыхароў вёсак Чмелевічы, Зарэчча, Баброва, Асовы, у расстрэлах габрэяў у Налібоцкай пушчы, расстрэле беларускіх дзяцей...

“Якое вонкавае ўражаньне зрабіў ён на вас? – спыталіся ў Васіля Зданюка. – Ці гэта быў чалавек з псыхічнай паталёгіяй?”

“Вонкава нармальны чалавек. Аднак празь некаторыя дэталі на судзе было відаць, што гэты чалавек вельмі жорсткі, брутальны. Напэўна, на вайне у такіх людзей заўсёды штосьці абвастраецца”.

Написать комментарий (17)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версия сайта

Бойкот-2008

Стоит ли участвовать в избирательном фарсе?

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрей Ким, политзаключенный

Арестован на акции предпринимателей

Александр Козулин, политзаключенный

Брошен за решетку за акции протеста

Политзаключенный Сергей Парсюкевич

Лидер предпринимателей арестован после акции протеста

Другие подборки

Популярные новости

Лукашенко: «Рассчитывайте на худшее. Я пойду на четвертый срок» (7030)

14.05, 8:29, — Политика

На границе Беларуси возводится «железный занавес» (6620)

13.05, 9:03, — Общество

В декларации о доходах кандидата в президенты Лукашенко за 2005 год сына Николая нет (6434)

12.05, 13:17, — Политика

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5742)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Политика

Государственные СМИ официально объявили о младшем сыне Лукашенко (Видео) (5633)

12.05, 9:51, — Политика

Александр Козулин: «Вместо безоговорочного освобождения, мне было предложено тайное бегство из страны» (4602)

15.05, 10:30, — Политика

Тайный сын (4204)

14.05, 9:53, — Политика

Цирк имени Лукашенко (4202)

12.05, 11:30, Илья Мильштейн, «Европа-Экспресс» (Германия) — Политика

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4024)

14.05, 11:07, — Авто

Лукашенко: «Особенно хватает проблем с американцами» (4010)

13.05, 13:32, — Политика

Подписка на рассылку