В Минске задержали журналистов белорусских и иностранных СМИ
1- 25.03.2008, 23:22
Сегодня вечером во время уличной акции в Минске, посвященной Дню Воли, задержаны белорусские и журналисты.
Прыкладна каля 18.30 быў затрыманы пазаштатны фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» Андрэй Лянкевіч. Прэс-службе БАЖ удалося датэлефанавацца да журналіста. Ён паведаміў, што знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС Мінска, і сказаў, што яму разбілі нос падчас сутыкнення дэманстрантаў з міліцыяй. А. Лянкевіч падкрэсліў, што мае пры сабе журналісцкае пасведчанне ад рэдакцыі «Нашай Нівы».
Сайт «Нашай нівы» паведаміў каля 19.00, што затрыманы журналіст Сямён Печанко. Па інфармацыі рэдакцыі, ён знаходзіцца ў Маскоўскім РАУС Мінска. Туды ўжо датэлефанаваўся галоўны рэдактар газеты «Наша Ніва» Андрэй Скурко і праінфармаваў дзяжурнага, што сп. Печанко - журналіст і выконваў на акцыі свае прафесійныя абавязкі.
Па некаторых звестках, затрыманыя былі таксама два карэспандэнты БелаПАН, але праз некаторы час іх адпусцілі.
Каля 20.00 карэспандэнту прэс-службы БАЖ патэлефанавалі з літоўскага тэлеканалу RTL і паведамілі, што страцілі тэлефонную сувязь са сваёй карэспандэнткай, якая працавала на акцыі, - Рутай Рыбачэўскіне.
Позна ўвечары будынак Цэнтральнага РУУС пакінула здымачная група літоўскага тэлебачання (тэлеканалу RTL) — журналістка Рута Рыбачэўскіне і тэлеаператар. У іх забралі касету з адзнятым на акцыі матэрыялам.