banner1 banner1 banner1

29.03.2008

Диктофоны, камеры и компьютеры журналистов останутся в прокуратуре

14:34, — Политика

В минской прокуратуре находится аппаратура для аудио- и видеозаписи и более двух десятков компьютеров, которые принадлежат журналистам.

Нагадаем: супрацоўнікі КДБ пасьля ператрусу ў рэдакцыях “Радыё Рацыя”, “Эўрапейскага радыё для Беларусі”, тэлекампаніі “БелСат” забралі з сабой кампутары і ўсе носьбіты інфармацыі. Яны мелі пракурорскую санкцыю на ператрус у рамках крымінальнай справы, распачатай у 2005 годзе за паклёп на Аляксандра Лукашэнку.

Тэхніку, якую забралі падчас ператрусу ў журналістаў, паводле сьледчых, будуць правяраць на наяўнасьць прыкметаў стварэньня і распаўсюду мультфільмаў палітычнага зьместу. Як паведаміў намесьнік менскага пракурора Аляксей Стук, сьледчыя мелі інфармацыю пра тое, што журналісты супрацоўнічалі са стваральнікамі мультфільмаў і з арганізацыяй “Трэці шлях”.

16 жніўня 2005 году супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэрах сяброў ініцыятывы “Трэці шлях” Паўла Марозава, Андрэя Абозава і Алега Мініча. Ператрусы рабіліся ў рамках крымінальнай справы за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Падставай сталі мультфільмы палітычнага зьместу, разьмешчаныя на сайце арганізацыі. Супрацоўнікі КДБ забралі 16 кампутараў і ўсе носьбіты інфармацыі. Фігуранты крымінальнай справы зьехалі за мяжу.

Тэхніка дагэтуль знаходзіцца ў пракуратуры.

Паводле заканадаўства, сьледчы можа на месцы, дзе вядзецца ператрус, вызначыцца: забіраць тэхніку ці абмежавацца аглядам на месцы. Тэхніка можа часова заставацца ў сьледчых, пакуль ня будзе прынятае рашэньне — пакінуць яе ў якасьці рэчавых доказаў, вярнуць уладальніку ці аформіць належным чынам і пакінуць да суду.

Адвакатка Паўла Марозава Вера Страмкоўская некалькі разоў падавала заяву, каб забраную маёмасьць вярнулі ўладальнікам.

“У тых, хто праводзіў гэтае сьледзтва і забіраў гэтую тэхніку, павінны быць нейкія падставы. Яны павінны матываваць гэта нечым. Калі гэта ўсё належыць прыватным асобам, то яны могуць самастойна зьвяртацца са скаргамі і заявамі, каб ім усё вярнулі. Даводзіць гэта з дакумэнтамі ці на падставе нейкіх іншых доказаў”, -- паведаміла адвакат для “Радыё Свабода”.

Рэчы (у тым ліку ноўтбук) Аляксандра Атрошчанкава, забраныя летась падчас ператрусу, таксама дагэтуль застаюцца ў КДБ.

Хоць амаль два дзясяткі менскіх і рэгіянальных журналістаў засталіся бяз тэхнікі, але ўсе бюро, дзе рабіліся ператрусы, аднавілі сваю працу ў той жа дзень або назаўтра.

Журналіст “Радыё Рацыя” Кастусь Вансяцкі паведаміў “Свабодзе”:

“Тэхнікі ў нас было ня так ужо й шмат, і ўся яна была старая. Таму дакумэнты на яе даўным-даўно згубленыя. Мы, на жаль, ня зможам апратэставаць у пракуратуры, каб нам яе вярнулі. Зь іншага боку, засталіся людзі, і гэтыя людзі гатовыя далей працаваць. Як гэта будзе, у якой форме — пакуль ня ведаю. Думаю, што бліжэйшым часам мы ўсё ж паспрабуем атрымаць акрэдытацыю хаця б на аднаго журналіста, каб мець магчымасьць працаваць легальна. Паглядзім, што нам адкажа МЗС”.

Назіральнікі лічаць, што спроба паралізаваць працу журналістаў на доўгі час не ўдалася. Вяшчаньне аднавілася літаральна празь некалькі гадзінаў.

Написать комментарий (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версия сайта

Бойкот-2008

Стоит ли участвовать в избирательном фарсе?

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрей Ким, политзаключенный

Арестован на акции предпринимателей

Александр Козулин, политзаключенный

Брошен за решетку за акции протеста

Политзаключенный Сергей Парсюкевич

Лидер предпринимателей арестован после акции протеста

Другие подборки

Популярные новости

Лукашенко: «Рассчитывайте на худшее. Я пойду на четвертый срок» (7385)

14.05, 8:29, — Политика

На границе Беларуси возводится «железный занавес» (6823)

13.05, 9:03, — Общество

В декларации о доходах кандидата в президенты Лукашенко за 2005 год сына Николая нет (6613)

12.05, 13:17, — Политика

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5918)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Политика

Государственные СМИ официально объявили о младшем сыне Лукашенко (Видео) (5876)

12.05, 9:51, — Политика

Александр Козулин: «Вместо безоговорочного освобождения, мне было предложено тайное бегство из страны» (4798)

15.05, 10:30, — Политика

Тайный сын (4549)

14.05, 9:53, — Политика

Цирк имени Лукашенко (4374)

12.05, 11:30, Илья Мильштейн, «Европа-Экспресс» (Германия) — Политика

Андрей Санников: «Похоже, Лукашенко не надеется дотянуть до конца года» (4255)

16.05, 12:32, — Политика

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4174)

14.05, 11:07, — Авто

Подписка на рассылку