9 июня 2026, вторник, 9:39
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Михаил Борзыкин: «Мы по разные стороны баррикад»

Избрание нового президента России и рок-концерт, организованный по этому поводу на Красной площади, вновь актуализировали вопрос о взаимоотношениях власти и творцов и вывели на «Марш несогласных» двух культовых российских музыкантов – лидеров группы «ДДТ» Юрия Шевчука и фронтмена группы «Телевизор» Михаила Борзыкина.

Пра тое, што адбываецца зараз у расійскай культуры і чым яна стала нагадваць беларускую, “Радыё Рацыя” паразмаўляла з Міхаілам Барзыкіным.

- Ці актуальнае зноў пытанне: “З кім вы, майстры культуры?”

- Пытанне вядомае яшчэ з савецкіх часоў. Задавалася яно ў сітуацыі, якая вельмі нагадвае тую, у якой мы апынуліся зараз. Задавалася яно, праўда, людзьмі з улады. Ад яго - дагэтуль дрыжыкі па скуры. Аднак, па сутнасці, сапраўды, адбылося раз’яднанне дзеячоў культуры на - як мінімум - два лагеры. Барыкады, якія паміж імі, я даўно бачу і нават год таму напісаў аб гэтым песню “Мы па розныя бакі барыкад”. Звяртаюся ў ёй да сваіх братоў па пяру, якія ўжо даўно абслугоўваюць гэты рэжым Пуціна. Аднак гэта пытанне асабістага сумлення кожнага. А з сумленнем, як мне падаецца, людзі культуры часам сутыкаюцца. Таму часцей трэба размаўляць з уласнай душой, каб зразумець, на якім ты баку. Вось гэтага разумення я чакаю ад людзей, якія, скажам, займаюцца рок-музыкай, літаратурай, мастакоў і журналістаў.

- Мінулы “Марш нязгодных” – гэта першая вулічная акцыя, у якой Вы удзельнічалі?

- Не. З шасці маршаў я не ўдзельнічаў толькі ў адным, паколькі ў гэты дзень у мяне быў канцэрт. Удзельнічаў як шэраговы дэманстрант і не намагаўся лезці на трыбуну. Проста ішоў - і мне было прыемна знаходзіцца разам з інтэлігентнымі і неабыякавамі людзьмі. Праўда, амапаўскім дручком не атрымаў. Пашанцавала, некалькі метраў выратавалі мяне ад дубінак, але бачыў вельмі шмат непрыгожых сітуацый. Гэта было жахліва! Бачыў, як “блакадніц”, дзяцей, васемнаццацігадовых дзяўчат цягнулі за валаса па асфальце... На канцэртах, дарэчы, я пра ўсё гэта згадваю.

Апошнім часам пачалі забараняць канцэрты з палітычных прычынаў. Так, нядаўна быў забаронены фэст “Другой песні”, паколькі ён мусіў мець палітычны характар. Дырэктар клубу перапалохаўся і раптоўна яго адмяніў. Да мяне часцяком падыходзяць прадстаўнікі адміністрацыі клубаў і просяць не казаць пра выбары, пра маршы і г.д. На радыёстанцыях баяцца ставіць у эфір мае апошнія песні.Вось палітычная сітуацыя, у якой я жыву і да якой пачаў прызвычайвацца.

- У нас яшчэ нядаўна забароненыя музыкі хадзілі на сустрэчу з прадстаўніком Адміністрацыі прэзідэнта. Пасля гэтага ўлада пачала ставіцца да іх больш лаяльна. Дык можа, кампрамісы з уладай – гэта не так ужо і кепска?

- Калі ўлада сама мяняецца, мяняе сваё стаўленне да дэмакратычных інстытуцыяў, калі праводзіць рэальныя рэформы і спрабуе ачысціцца ў вачах свайго народу, калі гэта не толькі словы, тады і рок-музыкам можна мяняць сваё стаўленне да ўлады.

Вось нашыя таксама схадзілі да ідэолага Суркова. (Барыс Грабеншчыкоў, “БІ-2”, “Чайф”, Зямфіра і іншыя). Але ж вынік гэтага візіту, насамрэч, сумны. Яны тады быццам бы размаўлялі пра развіццё рок-музыкі, пра грошы, якія можна скарыстаць супраць поп-музыкі. Але гэтае “сяброўства”, у рэшце рэшт, замінае цвяроза глядзець на рэальную сітуацыю ў краіне.

- Якое Вашае стаўленне да тых музыкаў, якія выступаюць на агітацыйных мерапрыемствах улады?

- Самае сумнае, што людзі, якіх яшчэ ўчора лічыў прыстойнымі, раптам аказваюцца баязлівымі. Аргументацыя тут, канешне, зразумелая. Як пісаў Яўтушэнка: “Он знал, что вертится земля, но у него была семья”. Таму людзі і не высоўваюцца, бо ведаюць, што ўсе працадаўцы так ці інакш звязаныя з уладамі. Я ведаю іх па 25 год. Яны, сапраўды, былі іншымі! І я спадзяюся, што гэта часовае памутненне розуму.

- Ці можаце назваць нейкія імёны?

- Вось, напрыклад, рыторыка Андрэя Макарэвіча, мае размовы з гуртом “Чайф”... Яны мяне пераконваюць, на жаль, толькі ў тым – гэта звычайны працэс старэння мозгу і душы, які прынята называць канфармізмам. І яны яго яшчэ выдаюць за жыццёвую пазіцыю...

- Камуністы, мякка кажучы, не любілі рок. Сённяшнія ўладары ўсяляк імкнуцца наблізіць рокераў да сябе. Якое становішча Вам падаецца лепшым?

- Цяжка сказаць… Наколькі я разумею, камуністам не падабалася ні форма, ні змест, ні сутнасць року. Нічога! Гэтыя ж рабяты крамлёўскія форму любяць, паколькі раслі на тым жа, на чым і мы. Але рускі рок - гэта не толькі забаўляльная яго частка. Гэта ў першую чаргу дух свабоды. І вось гэты дух з таго, што прынята называць рускім рок-энд-ролам, крамлёўцы свядома вынішчаюць.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях