banner1 banner1 banner1

1.04.2008

Беларусь нарывается 1

10:23, Борис Тумар, «Наша Ніва» — Политика

Временному поверенному по делам США в Минске Джонатану Муру в Министерстве иностранных дел вручили официальную ноту. В ней отмечается, что белорусское посольство в Вашингтоне дополнительно сокращает количество персонала.

Улады Беларусі эксплюатуюць незацікаўленасьць амэрыканскага боку ў згортваньні адносінаў зь Беларусьсю.

Нягледзячы на тое, што ніводная краіна сьвету, акрамя Карэі і Вэнэсуэлы, не паводзіць сябе з Захадам з такой адкрытай варожасьцю і дзёрзкасьцю, як Беларусь, эўрапейцы таксама старанна робяць добрую міну пры кепскай гульні. Яны пабойваюцца, што любыя санкцыі палегчылі б далейшае паглынаньне Беларусі Расеяй.

Ужо цяпер Расея цалкам кантралюе сілавыя структуры, палітыку бясьпекі і замежную палітыку Беларусі, не гаворачы пра культурную палітыку, скіраваную на татальную русіфікацыю, прычым ня толькі моўную. Толькі эканоміка застаецца яшчэ не падпарадкаванай Маскве. «А любая форма беларускай дзяржаўнасьці мае большую вартасьць, чым Беларусь як частка імпэрыі», як напісаў на мінулым тыдні камэнтатар польскага часопісу «Впрост».

Застаецца няясным, як доўга. У арсэнале эўрапейцаў застаецца тое, да чаго яны ніколі не зьвярталіся — сапраўдныя эканамічныя санкцыі. Не дрындушкі наконт сыстэмы прэфэрэнцый, не далёкія амэрыканскія пагрозы «Белнафтахіму», а канкрэтныя санкцыі з боку кантынэнту, які спажывае прадукты беларускай нафтахіміі.

Такія санкцыі сапраўды маглі б мець вялікія наступствы — той самы бэнзін і далей бы ліўся да нідэрляндзкіх і ангельскіх перакупшчыкаў, але ўжо праз расейскіх пасярэднікаў — і без магчымасьці дывэрсыфікацыі рынкаў, альтэрнатывы якім няма.

Страты для бюджэту ў выніку ўвядзеньня сапраўдных санкцый былі б гіганцкімі, дзяржава была б адкінутая ў сваім разьвіцьці таксама моцна, як Сэрбія і Зымбабвэ — дзьве іншыя краіны, якія нарваліся на санкцыі Захаду праз аналягічныя памкненьні сваіх уладароў, Мілошавіча і Мугабэ. Сэрбія, даволі разьвітая і сучасная па выніках кіраваньня Ціта, цяпер стала найбяднейшай краінай у Эўропе, яе падкасіла эмбарга, уведзенае ў адказ на агрэсіўны шавінізм, замяшаны на такой сама антызаходняй прапагандзе і які суправаджаўся разьдзіманьнем такой сама варожасьці да ўсіх нязгодных, якую мы назіраем у Беларусі цяпер.

Вар’яцкая гульня ў выбіваньне расейскіх прэфэрэнцый, у абмен за русіфікацыю Беларусі і за вынішчэньне апазыцыі, сталася магчымай дзякуючы заваёвам той самай апазыцыі, якой удалося прышчапіць Захаду страх перад стратай незалежнасьці Беларусі — страх, які яшчэ пры Клінтану быў Эўропе няведамы, а цяпер вызначае яе беларускую палітыку.

Пасьля 25 Сакавіка з Бэрліна прагучаў недвухсэнсоўны сыгнал. Нямецкі МЗС заявіў, што мае каардынаваць свае крокі ў дачыненьні да Беларусі з саюзьнікамі з ЗША. Не, Беларусь 27 сакавіка пайшла на новыя дэманстратыўна антыэўрапейскія крокі: пагром эўрапейскіх радыёстанцый. Што б там ні бубнілі ванькі-ўстанькі зь беларускага МЗС, выглядала гэта як як «о Пуцін, Пуцін усёмагутны, не паднімай цану на газ да двухсот, мы вам усё, што хочаш…».

«Пасьля мяне хоць патоп», — казаў абсалютны манарх Францыі.

Пасьля мяне — інфляцыя 100 000 %, кажа Мугабэ на 28-м годзе свайго кіраваньня, што так ганарыста заносілася на пачатку.

А пасьля нас?

Написать комментарий (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версия сайта

Бойкот-2008

Стоит ли участвовать в избирательном фарсе?

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрей Ким, политзаключенный

Арестован на акции предпринимателей

Александр Козулин, политзаключенный

Брошен за решетку за акции протеста

Политзаключенный Сергей Парсюкевич

Лидер предпринимателей арестован после акции протеста

Другие подборки

Популярные новости

Лукашенко: «Рассчитывайте на худшее. Я пойду на четвертый срок» (7356)

14.05, 8:29, — Политика

На границе Беларуси возводится «железный занавес» (6811)

13.05, 9:03, — Общество

В декларации о доходах кандидата в президенты Лукашенко за 2005 год сына Николая нет (6595)

12.05, 13:17, — Политика

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5904)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Политика

Государственные СМИ официально объявили о младшем сыне Лукашенко (Видео) (5862)

12.05, 9:51, — Политика

Александр Козулин: «Вместо безоговорочного освобождения, мне было предложено тайное бегство из страны» (4779)

15.05, 10:30, — Политика

Тайный сын (4522)

14.05, 9:53, — Политика

Цирк имени Лукашенко (4361)

12.05, 11:30, Илья Мильштейн, «Европа-Экспресс» (Германия) — Политика

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4161)

14.05, 11:07, — Авто

Андрей Санников: «Похоже, Лукашенко не надеется дотянуть до конца года» (4135)

16.05, 12:32, — Политика

Подписка на рассылку