25 апреля 2024, четверг, 11:33
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Независимого журналиста хотят обвинить в убийстве

5

Известного гродненского поэта и журналиста Юрия Гуменюка пытаются обвинить в подготовке убийства. Женщина, жувущая по-соседству, написала заявление в милицию и объяснила, что ее жизни угрожает опасность.

21 красавіка суседка Юрыя Гумянюка Тэрэза Бубешка выклікала супрацоўнікаў міліцыі і паведаміла ім, што Юрый Гумянюк, яго маці і жыхар Гродна Анатоль Русіноўскі маюць намер здзейсніць яе забойства. Жанчына не прывяла ніякіх доказаў, але супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі пратакол і запэўнілі, што справай будзе займацца ўчастковы інспектар, паведамляе «Радыё Рацыя».

На думку Юрыя Гумянюка, дзеянні жанчыны тлумачацца перш за ўсё яе неадэкватнымі паводзінамі ў грамадстве:

— Сярод жыхароў вуліцы, на якой я жыву, Тэрэза Бубешка мае славу скандалісткі. Міліцыянты на мой погляд, досыць скептычна паставіліся да яе заявы, але прызначылі праверку па дадзенай справе, што не можа не выклікаць занепакоенасці. Цалкам верагодна, што мне і маці прыйдзецца звяртацца па абарону гонару і годнасці ў судовыя ўстановы.

Юры Гумянюк, які доўгі час супрацоўнічае з “Радыё Рацыя” і шэрагам полькіх выданняў, не выключае, што апошнія падзеі ў дачыненні да яго і яго сям’і могуць насіць правакацыйны характар і сфабрыкаваны беларускімі спецслужбамі, якія такім чынам спрабуюць перашкодзіць яму займацца журналісцкай дзейнасцю і супрацоўнічаць з незалежнымі выданнямі.

Написать комментарий 5

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях