10 июня 2026, среда, 0:35
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Художника Пушкина оштрафовали за празднование годовщины БНР под национальными и европейскими флагами (Фото)

3

Предупреждение и 25 базовых величин (875 000 рублей) штрафа – таков приговор Крупского районного суда художнику Алесю Пушкину.

Жывапісец і пэрформэр зь мястэчка Бобр Крупскага раёну Менскай вобласьці прызнаў усе сьведчаньні, але не прызнаў сваёй віны. Папярэджаньне – за несанкцыяваны пікет, штраф – нибыта за непадпарадкаваньне міліцыі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Суд доўжыўся каля 20 хвілінаў. У залі паседжаньняў апроч Алеся Пушкіна прысутнічалі ягоная жонка Яніна і малыя дзеці: Марылька палутара гадоў і Міколка чатырох гадоў.

27 сакавіка ў цэнтры Бабра разам з жонкай і дзецьмі Алесь Пушкін выставіў мальбэрт, на якім паставіў пірог з надпісам “90 год БНР”, якім частаваў аднавяскоўцаў. “Толькі літара “Р” засталася”, – распавёў Алесь Пушкін. Аздабленьнем мальбэрту сталіся некалькі шпакоўняў, герб “Пагоня” ды сьцягі: бел-чырвона-белы ды Эўразьвязу. У сьведчаньнях міліцыянт зазначыў, што бел-чырвона-белы – “былы дзяржаўны”.

Алесь Пушкін вядомы сваімі мастацкімі пэрформансамі на грамадзка-палітычную тэматыку. Адзін з самых вядомых – калі перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2001 году Алесь Пушкін перакуліў вазок з гноем перад рэзыдэнцыяй прэзыдэнта ды кінуў у сьметніцу чырвона-зялёны сьцяг. Тады Алесь Пушкін быў пакараны крымінальным судом за “злоснае хуліганства з асаблівым цынізмам” двума гадамі зьняволеньня ўмоўна.

3 траўня Алесь Пушкін запатрабаваў вярнуць яму сьцягі ды герб “Пагоня”, які сам мастак лічыць творам мастацтва, паколькі выява герба – аўтарская праца Алеся Пушкіна. Судзьдзя затэлефанаваў міліцыянтам, чый райаддзел месьціцца праз дарогу ад суду. Міліцыянты паабяцалі вярнуць маёмасьць, але спаслаліся на адсутнасьць начальства: маўляў, цягам тыдня абавязкова вырашым праблему.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях